Зьезд Паняволеных Народаў Расеі

Зьезд паняволеных народаў Расеі — форум прадстаўнікоў народаў былой Расейскай імпэрыі, якія заснавалі свае нацыянальныя арганізацыі і выступалі за фэдэратыўна-дэмакратычны прынцып дзяржаўнага ладу Расейскай рэспублікі.

Праходзіў у Кіеве з 8 (21) па 15 (28) верасьня 1917 году.

Зьезд Паняволеных Народаў Расеі
Анонс пра адкрыцьцё зьезду ў кіеўскай газэце «Народня воля», 8 (21) верасьня 1917 году

Зьезд быў скліканы па ініцыятыве Украінскай цэнтральнай рады з мэтай вырашыць цывілізаваным шляхам карэнныя нацыянальныя праблемы. «Залатым сном народаў» пазьней назваў зьезд Міхайла Грушэўскі. На ім упершыню ў гісторыі Расеі прадстаўнікі розных нацыянальнасьцяў паспрабавалі вызначыць свой далейшы лёс, прынцыпы суіснаваньня і гістарычную перспэктыву.

Зьезд Паняволеных Народаў Расеі
Месца правядзеньня зьезду — пэдагагічны музэй імя цэсарэвіча Аляксея, дзе працавала Украінская Цэнтральная Рада (зараз — Дом настаўніка. Кіеў)

Зьезд праходзіў у памяшканьні пэдагагічнага музэю. У яго рабоце прынялі ўдзел 92 дэлегаты ад украінцаў, грузінаў, латышоў, літоўцаў, эстонцаў, габрэяў, беларусаў, малдаванаў, казакоў, буратаў, татараў, крымскіх татараў, цюрцкіх і мусульманскіх арганізацыяў, Савету сацыялістычных партыяў Расеі, палякаў.

Найважнейшым дакумэнтам зьезду стала пастанова «Аб фэдэратыўным ладзе Расейскай дзяржавы", у якой асуджалася празьмерная цэнтралізацыя заканадаўчай і выканаўчай улады, што тармазіла разьвіцьцё дзяржавы. Дэлегаты зьезду пастанавілі, што разам з Усерасейскім Устаноўчым сходам будуць скліканыя краёвыя ўстаноўчыя сходы для ўстанаўленьня формаў адносін з цэнтральнымі органамі, а таксама формаў ўнутранага ладу аўтаномнай адзінкі. Пастанова «Аб агульнадзяржаўнай і краёвых мовах» падавала раўнапраўны статус нацыянальным мовам. Агульнадзяржаўнай прызнавалася расейская мова, а ў асобных дзяржавах, частках фэдэрацыі — адна або некалькі краявых моў. Адносна школы, цэркваў і суда агульнадзяржаўная мова не павінна была мець ніякай перавагі над іншымі краёвымі мовамі.

Tags:

КіеўРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Муамар КадафіБяроза (горад)Тэорыя мностваўІркуцкая вобласьцьШатБірманская моваСаўтгэмптан (футбольны клюб)Станіслаў Вільгельм РадзівілЎільям Рандал КрымэрКанстанцкі саборАляксандар фон ГумбальтВэнэсуэлаДзірАнабаптызмЧэмпіянат сьвету па футболе 1982 годуЛёнданПарнафільм у ФранцыіВагонМагілёўРасеяКастылія і ЛеонHTMLХронікі НарнііФранцуская моваГальяш ЛеўчыкАпострафПалац Бутрымовічаў (Пінск)Чула-ВістаКартузыЛеанід БрэжнеўХэрсонская вобласьцьКіеўМікалай АладаўТэхасЛенінградзкая вобласьцьЛіпецкая вобласьцьВыклічнікНікаляс ван ВэйкПалесьсеКірыліцаЧалавекАмэрыканскі далярЛео ТаксыльНэпалБіжаравіцкі сельсаветЖорсткая парнаграфіяБел-чырвона-белы сьцягМанастырыскаВясельлеМіжнародны жаночы дзеньРоварІвянецАляксандар ВіхорАстравы КукаАрлеан120-я зэнітна-ракетная брыгадаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыВікіманіяСэптуагінтаМалакроўеЛацінская моваРасейская акупацыя БеларусіСмаленскЛічэбнікКалаўротМусульманскі каляндар1384Карона Польскага каралеўстваТарнопальская вобласьцьАб’яднаныя Арабскія ЭміратыТранзыстарДыега Марадона🡆 More