З Угодкавых Настрояў: паэма Янкі Купалы 1927 году

«З уго́дкавых настро́яў» — паэма Янкі Купалы, завершаная ў Менску 29 кастрычніка 1927 году і ўпершыню надрукаваная 7 лістапада 1927 году ў газэтах «Звязда» і «Савецкая Беларусь».

Мае падзагаловак «Да дзесяцігодзьдзя Кастрычніцкае рэвалюцыі». Аўтографы паэмы захоўваюцца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы.

«З угодкавых настрояў»
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1927
Публікацыя: 1927

Апісаньне

Твор лірыка-публіцыстычны, па структуры ўяўляе сабой цыкль з 6 частак-вершаў на тэму рэвалюцыі і грамадзянскае вайны. Адзінства тэмы, храналягічнае апісаньне падзеяў, якія ўтвараюць своеасаблівы сюжэтны стрыжань твору, даюць падставу разглядаць яго як паэму. Шмат якімі рысамі родніцца з паэмай «Безназоўнае»: паэмы аб’ядноўвае характар паэтычнага мысьленьня і імкненьне аўтара намаляваць пераважна лірычнымі сродкамі панарамную карціну маштабных сацыяльных пераўтварэньняў.

Твор прасякнуты патасам услаўленьня рэвалюцыі. Яму ўласьцівая ўрачыста-ўзьнёслая танальнасьць, сьвяточная настроенасьць. Паэт шырока выкарыстоўвае народна-песенныя матывы, абагульненыя фальклёрныя вобразы. У творы дамінуе фальклёрная стыхія, сустракаюцца вобразы і матывы дарэвалюцыйных вершаў паэта. Павышаная экспрэсіўнасьць аповяду выяўляецца ў шырокім выкарыстаньні фальклёрных параўнаньняў, эпітэтаў, розных стылістычных фігураў, паўтораў. Кожная частка твора мае адметны рытмічны малюнак.

Паэма стала адным зь першых твораў Купалы, якія сьведчылі аб трагічным спыненьні творчага ўздыму паэта, пазбаўленага магчымасьці ствараць свабодна. Ул. Арлоў залічыў паэму да шэрагу «дзяжурных, пазначаных штучным патасам вершаванак».

Пераклады

На расейскую мову паэму пераклалі М. Ісакоўскі і Ул. Раждзественскі.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «З угодкавых настрояў» / Аўтар — М. Лазарук. — С. 232.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

З Угодкавых Настрояў АпісаньнеЗ Угодкавых Настрояў ПеракладыЗ Угодкавых Настрояў КрыніцыЗ Угодкавых Настрояў ЛітаратураЗ Угодкавых Настрояў Вонкавыя спасылкіЗ Угодкавых НастрояўДзяржаўны літаратурны музэй Янкі КупалыЗвяздаМенскЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Палац Бутрымовічаў (Пінск)ВэнэсуэлаВорша (футбольны клюб)СядзібаКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыЛіцка-Сенская жупаніяГарадзішча (Баранавіцкі раён)Google ChromeКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)Марына ВасілеўскаяТомская вобласьцьМГБThe DoorsБалтыяГрыб-парасон пярэстыСьцепаніда СьцепанюкРэчыца (Столінскі раён)УйгурыІван Жахлівы1655ВысокаеВойцех ЯрузэльскіВінаградакветныяПарма (футбольны клюб)1950Прэспанскае пагадненьнеНевельскі сельсаветЖабінкаСымбаль драмуАгульная тэорыя адноснасьціЖорсткая парнаграфіяДжозэф Остын ЧэмбэрлэнГалакостХрыстафор КалюмбКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)Бяроза (горад)Івацэвіцкі раёнЧэрвеньНазоўнікУладзімер ЗяленскіГорадБэрнгард РыманСакрат Яновіч29 траўняІнданэзійская рупіяКаскадныя табліцы стыляўСоф’я КавалеўскаяTor BandДрапежныяХронікі НарнііМантыя ЗямліЛёнданІнданэзіяВінцэнт ДмахоўскіФранцуская моваДарагічынскі раёнЛацінская моваБезьдзежВіна (імя)Валеры Жыскар д’ЭстэнАнгельшчынаРэн (горад)ЯрыжкаШвэдзкая ВікіпэдыяMicrosoft WindowsНікаляс ван ВэйкНью-Ёрк🡆 More