Гісторыя Майго Жыцьця: песьня беларускага гурту Naviband

«Гісторыя майго жыцьця» — песьня беларускага гурту Naviband, які прадстаўляў Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2017.

Аўтарам песьні ёсьць саліст гурту Арцём Лук’яненка. 30 лістапада 2016 року быў зьняты кліп на песьню, 7 сакавіка 2017 року гуказапісная студыя MediaCube Music выпусьціла сынґл для спампаваньня з Інтэрнэту. Гэтая песьня стала першаю песьняю, выкананаю на «Эўрабачаньні» беларускаю моваю.

«Гісторыя майго жыцьця»
 
Самотнік Naviband
Выдадзены7 сакавіка 2017
Жанр(ы)фолк-рок
ЛэйблMediaCube Music
Фарматспампаваньне музыкі
Працягласьць2:59
Мовабеларуская мова
Кампазытар(ы)Арцём Лук’яненка
Храналёгія самотнікаў Naviband
«Калыханка»
(2016)
«Гісторыя майго жыцьця»
((2017))

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017

    Асноўны артыкул: Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2017

Гурт Naviband падаў сваю заяву на ўдзел у беларускім нацыянальным адборы 26 лістапада 2016 року, і 30 лістапада гурт улучылі ў лік 13 фіналістаў нацыянальнага адбору зь песьняю «Гісторыя майго жыцьця». Фінал прайшоў 20 студзеня 2017 року, і гурт выйграў нацыянальны адбор: ён заняў 1-е месца па выніках галасаваньня журы і 5-е месца па выніках галасаваньня гледачоў, стаўшы ўдзельнікам «Эўрабачаньня» ад Беларусі. Упершыню ў гісторыі «Эўрабачаньня» песьня была выкананая на беларускай мове — раней па-беларуску выступалі толькі ўдзельнікі «Дзіцячага Эўрабачаньня». Беларусь выступіла ў другім паўфінале конкурсу 11 траўня 2017 року. З гэтаю песьняю Naviband трапілі ў фінал конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца.

Сьпіс трэкаў

Магчымасьць загрузкі
Назва Працягласьць
1. «Гісторыя майго жыцьця» (Эўравізія-2017) 2:59
2. «Гісторыя майго жыцьця» (вэрсія для караоке) 2:59

Выданьні

Рэґіён Дата Фармат Лэйбл
Сьвет 30 лістапада 2016 відэакліп Н/Д
7 сакавіка 2017 лічбавая дыстрыбуцыя MediaCube Music

Крыніцы

Tags:

Гісторыя Майго Жыцьця Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017Гісторыя Майго Жыцьця Сьпіс трэкаўГісторыя Майго Жыцьця ВыданьніГісторыя Майго Жыцьця КрыніцыГісторыя Майго ЖыцьцяNaviband

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гомельская вобласьцьРычард IМадэль OSI1200Драма (аповесьць)Напалеон I БанапартБразыліяБеларуская літаратураМінардАляксандар I (расейскі імпэратар)Чэске-БудзеёвіцыЗборная Расеі па футболеРыгор КобецМіхаіл ШыбунБіткойнЗлаві мяне, калі зможашЮзэф Ігнацы КрашэўскіПастава 69Герб КіеваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Міжнародны стандартны кніжны нумарРукапісы на пальмавым лісьціМогілкіЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіПечываWilliam HillТрэйнчэ КээвэрВікікрыніцы.nuВысакосны годDebianПэтра ПраўлікаваДыялекты беларускай мовыЭратычнае кіно25 сакавікаVerbumМарвін ХімэерМажПалешукіМы выйдзем шчыльнымі радаміСтарабеларуская моваФальклёрФізыкаМабільны тэлефонНор (імя)Агурок.atЭдуар Анры АўрыльIQ48ОтаЖамойцьБэртальдМэрая КэрыФутболПортуВасіль БыкаўІнфармацыйныя тэхналёгііПастава на каленяхТэсалёнікіХанкендзіЧас Unix🡆 More