Ігар Стравінскі

І́гар Фё́даравіч Страві́нскі (па-расейску: Игорь Фёдорович Стравинский; 17 чэрвеня 1882 — 6 красавіка 1971) — расейскі кампазытар, дырыгент і піяніст, адзін са славутых і ўплывовых прадстаўнікоў сусьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.

ст. 5 чэрвеня] 1882 — 6 красавіка 1971) — расейскі кампазытар, дырыгент і піяніст, адзін са славутых і ўплывовых прадстаўнікоў сусьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя. Перазахаваны ў Вэнэцыі на могілках Сан-Мікеле.

Ігар Стравінскі
Игорь Фёдорович Стравинский
Ігар Стравінскі
Дата нараджэньня 17 чэрвеня 1882
Месца нараджэньня Араніенбаўм, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 6 красавіка 1971
Месца сьмерці Нью-Ёрк, ЗША
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Францыя
ЗША
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, піяніст
Навуковая сфэра музыка
Жанры опэра, сымфонія, камэрная музыка[d] і клясычная музыка XX стагодзьдзя[d]
Інструмэнты піяніна
Лэйблы RCA Victor[d], Columbia Records[d] і CBS[d]
Бацька Фёдар Стравінскі
Дзеці Суліма Стравінскі[d] і Théodore Strawinsky[d]
Узнагароды
камандор вайсковага ордэна сьвятога Якуба зь мечам
прэмія Грэмі за жыцьцёвы ўнёсак музычная прэмія Леані Сонінг[d] (1959) прэмія Грэмі за найлепшы сучасны клясычны твор[d] (1962) прэмія Грэмі за лепшае аркестравае выкананьне[d] (1962) прэмія Грэмі за найлепшы сучасны клясычны твор[d] (1961) прэмія Грэмі за найлепшы клясычны альбом[d] (1961) прэмія Грэмі за лепшае аркестравае выкананьне[d] (1967) Заля славы прэміі Грэмі[d] (1999) прэмія Грэмі за жыцьцёвы ўнёсак прэмія Грэмі за жыцьцёвы ўнёсак залаты мэдаль Каралеўскага філярманічнага таварыства[d] (1954) Прэмія Віх’юры—Сыбэліюса[d] (1963) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
Подпіс Выява аўтографу

Творчасьць Стравінскага адрозьнівалася стылістычнай разнастайнасьцю. Сусьветную вядомасьць Стравінскі займеў, напісаўшы тры балеты на прапанову антрэпрэнэра Сяргея Дзягілева для пастаноўкі ягонай трупай «Рускі балет С. П. Дзягілева» (Ballets russes): «Жар-птушка» (1910), «Пятрушка» (1911) і «Вясна сьвятая» (1912). Дзякуючы апошняму зь іх, Стравінскага нараклі рэвалюцыянэрам у музыцы за пашырэньне рамак складаньня музыкі і за іншы погляд на рытмічную структуру музычнага твору. У 1920-х гадох, пасьля «расейскага пэрыяду» творчасьці, Стравінскі зьвярнуўся да нэаклясыкі — творы гэтага пэрыяду часьцей выконваліся ў традыцыйных формах (канчэрта гроса, сымфоніі і фугі) і ўзгадвалі ранейшых вялікіх кампазытараў, як то Баха і Чайкоўскага.

Біяграфія

Стравінскі нарадзіўся ў 1882 годзе ў Араніенбаўме каля Пецярбургу. Ягоны бацька, Фёдар Стравінскі быў опэрным сьпеваком, салістам Марыінскага тэатру. Ягоная маці Ганна Халадоўская зьяўлялася піяністкай і сьпявачкай, сталым канцэртмайстарам на канцэртах мужа. У доме Стравінскіх у Пецярбургу прымалі музыкаў, артыстаў, пісьменьнікаў, у ліку якіх быў і Фёдар Дастаеўскі.

Зь дзевяці гадоў Стравінскі браў прыватныя ўрокі фартэпіяна, а ў 19 гадоў пасьля заканчэньня гімназіі Гурэвіча, паводле патрабаваньня бацькоў, паступіў на юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту, адначасова прыступіўшы да самастойнага вывучэньня музычна-тэарэтычных дысцыплінаў. З 1904 па 1906 гады Стравінскі браў прыватныя ўрокі ў Мікалая Рымскага-Корсакава, які прапанаваў Стравінскаму заняткі два разы на тыдзень, паралельна зь ягонымі ўрокамі ў Васіля Калафаці.

У 1906 годзе Стравінскі абраўся шлюбам з Кацярынай Насенка, сваёй стрыечнай сястрой. У 1907 годзе нарадзіўся іхны першы сын, мастак Фёдар Стравінскі, у 1910 годзе другі сын, кампазытар і піяніст Сьвятаслаў Суліма-Стравінскі. У 1900—1910-я сям’я жыла падоўгу у сваім маёнтку ў Валынскай губэрні.

Пад кіраўніцтвам Рымскага-Корсакава былі напісаныя першыя творы Ігара, то бок скерца і саната для фартэпіяна, сюіта для голасу з аркестрам «Фаўн і пастушка». На прэм’еры апошняга твору прысутнічаў Сяргей Дзягілеў, які высока ацаніў талент маладога кампазытара. Празь некаторы час Дзягілеў прапанаваў яму напісаць балет для пастаноўкі ў «Расейскіх сэзонах» у Парыжы. На працягу трох гадоў супрацоўніцтва з трупай Дзягілева Стравінскі напісаў тры балеты, якія прынесьлі яму сусьветную вядомасьць — «Жар-птушка» (1910), «Пятрушка» (1911) і «Вясна сьвятая» (1913). У гэтыя гады Стравінскі неаднаразова наведваў Парыж.

У чэрвені 1911 году, неўзабаве пасьля парыскай прэм’еры «Пятрушкі» ў Дзягілева, Стравінскі пазнаёміўся з кампазытарам Эрыкам Саці, якога вызначаў як «самага дзіўнага чалавека, якога калі-небудзь ведаў», але пры тым называў яго «самым выдатным» і «нязьменна дасьціпным». Увосень таго ж году адбылася гістарычная сустрэча і фатаграфаваньне ў доме Клёда Дэбюсі. Блізкія, але ніколі не даверлівыя адносіны і перапіска Стравінскага і Саці, якая налічвае дзясяткі лістоў, пачалася з 1913 году. Як лічыць дасьледчык творчасьці Саці Юры Ханон, некаторыя творы Саці, асабліва балет «Парад» (1917) і сымфанічная драма «Сакрат» (1918), значна паўплывалі на творчасьць Стравінскага.

У пачатку 1914 году, напярэдадні Першай сусьветнай вайны, Стравінскі выехаў зь сям’ёй у Швайцарыю, але праз ваенныя дзеяньні больш у Расею не вярнуўся. Зь вясны 1915 году кампазытар жыў зь сям’ёй у Маржэ каля Лязаны, а з 1920 году — пераважна ў Парыжы. Сярод твораў гэтага часу вылучаецца опэра «Салавей» паводле аднайменнай казцы Ганса Крыстыяна Андэрсэна і «Гісторыя жаўнера» (1918). Гэтым жа часам датуецца збліжэньне Стравінскага з францускай «шасьцёркай». Пасьля заканчэньня вайны Стравінскі прыняў рашэньне не вяртацца ў Расею і празь некаторы час пераехаў у Францыю. У 1919 годзе кампазытар па замове Дзягілева напісаў балет «Пульчынэльля», які ладзіўся ўжо праз год.

У 1922 годзе маці кампазытара, Ганна Халадоўская, выехала з Расеі і жыла ў доме сына ў Парыжы. У 1924 годзе адбыўся дэбют Стравінскага ў якасьці піяніста: ён выканаў уласны канцэрт для фартэпіяна і духавога аркестру пад кіраўніцтвам Сяргея Кусявіцкага. Як дырыгент Стравінскі выступаў з 1915 году. А 1926 год адзначаны першым зваротам кампазытара да духоўнай музыцы — «Ойча наш» для хору a capella. У 1928 годзе зьяўляюцца новыя балеты — «Апалён Мусагет» і «Пацалунак чараўніцы», а праз два гады — «Сымфонія псалмоў» на лацінскія тэксты Псалтыры.

У пачатку 1930-х гадох Стравінскі зьвярнуўся да жанру канцэрту — ён стварае канцэрт для скрыпкі з аркестрам і канцэрт для двух фартэпіяна. У 1933—1934 гадох па замове Іды Рубінштэйн сумесна з Андрэ Жыдам Стравінскі піша мэлядраму «Пэрсэфона». Тады ж ён канчаткова вырашае прыняць францускае грамадзянства, якое атрымаў у 1934 годзе, і піша аўтабіяграфічную кнігу «Хроніка майго жыцьця». Апошнія парыскія гады сталі для Стравінскага самымі нешчасьлівымі. У 1938 годзе памерла ягоная старэйшая дачка Людміла, у 1939 годзе — ягонай жонка і маці. 9 сакавіка 1940 году Стравінскі ажаніўся зноўку зь Верай Судзейкінай, якую ведаў з 1922 году.

З 1936 году Стравінскі пэрыядычна неведваў ЗША з гастролямі, у ходзе якіх ўмацаваліся ягоныя творчыя сувязі з гэтай краінай. У 1937 годзе ў нью-ёркскім тэатры Мэтраполітэн-опэра быў зладжаны балет «Гульня ў карты», а праз год быў выкананы канцэрт «Дамбартон-Оакс». У сувязі з распачатай вайной Стравінскі прыняў рашэньне пераехаць у ЗША. Спачатку ён пасяліўся ў Сан-Францыска, а затым у Лос-Анджэлесе. У 1945 годзе ён атрымаў амэрыканскае грамадзянства. Творы гэтага пэрыяду ўключаюць у сябе опэру «Прыгоды валацугі» (1951), якая стала апафэозам нэаклясычнага пэрыяду, балеты «Арфэй» (1948), «Сымфонія да мажор» (1940) і «Сымфонія ў трох частках» (1945), Эбані-канцэрт для клярнэту і джаз-аркестру (1946).

У студзені 1944 году, у сувязі з выкананьнем незвычайнай аранжыроўкі гімна ЗША ў Бостане, мясцовая паліцыя арыштавала Стравінскага і папярэдзіла, што існуе адказнасьць у выглядзе штрафу за скажэньне гімну. Захавалася нейкі фатаздымак, датаваны 1940 годам, які быў зроблена ў паліцэйскім вучастку. Намаляваны на ёй чалавек падобны на Стравінскага, але сам кампазытар абвяргаў гэтую гісторыю.

На працягу дзесяцігодзьдзяў Стравінскі актыўна гастраляваў як дырыгент пераважна ўласных твораў у Эўропе і ЗША. Адзначаўся надзвычайнай патрабавальнасьцю да захаваньня прадпісаных ім выканальніцкіх нюансаў, як то тэмп, дынаміка і акцэнты. Стравінскі надаваў вялікае значэньне аўдыёзапісам. У 1950-х і пачатку 1960-х гадох пад кіраваньнем аўтара на лэйбле «Columbia Records» была запісаная пераважная большасьць ягоных твораў. Восеньню 1962 году ўпершыню пасьля доўгага перапынку ён прыязджаў на гастролі ў СССР, дзе выступаў з сваімі творамі ў Маскве і Ленінградзе.

Памёр 6 красавіка 1971 году праз сардэчную недастатковасьць. Пахаваны на могілках Сан-Мікеле ў Вэнэцыі, дзе пазьней была пахавана ягоная другая жонка.

Узнагароды

  • 1959 — Прэмія Леоні Сонінг
  • Прэмія Грэмі
    • 1962 — найлепшы сучасны клясычны твор («Патоп»)
    • 1962 — найлепшы клясычны выступ, аркестар («Жар-птушка», Columbia Symphony Orchestra, дырыгент — Ігар Стравінскі)
    • 1962 — найлепшы клясычны выступ, сола (з аркестрам) (Канцэрт для скрыпкі ў рэ-мажор; Ісак Стэрн, Columbia Symphony Orchestra, дырыгент — Ігар Стравінскі)
    • 1987 — за жыцьцёвыя дасягненьні (пасьмяротна)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ігар Стравінскі БіяграфіяІгар Стравінскі УзнагародыІгар Стравінскі КрыніцыІгар Стравінскі Вонкавыя спасылкіІгар Стравінскі17 чэрвеня188219716 красавікаВэнэцыяКампазытарПіяністРасейская моваРасейцыЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛацінкаБеларуская моваПан ТадэвушПалянізацыяВільняRSSСырыяСаймонтЭротыкаСунігайлаОдлаВераніка СебасьцяновічISO 3166-1КраёваНародны АльбомВацлаў ЛастоўскіДэніс МанМарш за свабоду (Менск, 2020)Ойча нашДэбі робіць ДалясДоўнарыРодныя гоні (1927)ФартыфікацыяУладзіслаў СыракомляБеларуская фанэтыкаСьвінтарогЭўропаГенадзь ПашкоўАміран-ДарэджаніяніРыгаУкраінская моваШахцёр СалігорскТаўцівіл КейстутавічАльтэрнатыўная парнаграфіяБаркэмпНёман (1945)Міхась ЗарэцкіЛюдміла СільноваЯблыкМашэкаПарнафільм у ФранцыіМаксім БагдановічЗіновій ПрыгодзічГлеб ЛабадзенкаЁдыЯзнаБліскавіцаМужчына зьверхуМастурбацыяГаўдземунда (імя)ЖырандоляДзьвінскМарчэл ЧалакуДарыюс АларуТодар КляшторныВіктар МарціновічБутырык (імя)КабыльнікСэксПятрусь БроўкаПершы нацыянальны канал Беларускага радыёПарнаграфія ў сецівеМіхась ЧаротРасейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная РэспублікаАлесь ПісьмянкоўБерасьцейская вобласьцьЭпоха Асьветніцтва🡆 More