Грамадзянская Ўправа Ўсходніх Земляў

Грамадзянская ўправа Ўсходніх земляў па-польску: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (ZCZW) — польская грамадзянская адміністрацыя на землях Летувы, Беларусі і Валыні (былога Вялікага Княства Літоўскага) не ўключаных у склад Польшчы, на занятых Войскам Польскім у 1919-1920 гг.

Грамадзянская Ўправа Ўсходніх Земляў
Абшар Грамадзянскай ўправы Ўсходніх земляў

Стварэньне і ліквідацыя

ZCZW быў створаны Генэральным Грамадзянскім Камісарам, ворган улады вызначаны дэкрэтам ад 19 лютага 1919 году праз Галоўнакамандуючага Польскім войскам. 22 красавіка 1919 Юзэф Пілсудскі выдаў адозву Да насяленьня В.Кн. Беларуска-Літоўскага у справе будучага лёсу гэтых земляў, інфармуючы пра стварэньне грамадзянскай управы, замест вайсковай. З 1 чэрвеня 1920 году, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага падпісанага 29 траўня 1920 беспасярэдні нагляд над гэтай структурай узяў польскі ўрад. ZCZW фактычна перастаў існаваць пасьля заняцьця гэтых земляў бальшавікамі летам 1920 году, а фармальна быў ліквідаваны 9 верасьня 1920.

Камісар Грамадзянскай ўправы Ўсходніх земляў

Ад 19 лютага да 5 траўня 1919 году Камісарам Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў быў Людвік Калянкоўскі. Загадам Галоўнакамандуючага Польскага войска ад 15 красавіка 1919 Камісарам Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў стаў Ежы Асмалоўскі.

Зьмены ў арганізацыі

  • 28 траўня 1919 створаны гарадзкі павет у Вільні.
  • 7 чэрвеня 1919 створана берасьцейская акруга зь сядзібай у Брэст-Літоўску і віленская акруга зь сядзібаў у Вільні, а таксама Ўправа Валынскіх паветаў з часовай сядзібай у Ковелі.
    • У склад берасьцейскай акругі ўвайшлі паветы брэст-літоўскі, ваўкавыскі, пружанскі, слонімскі, кобрынскі і пінскі.
    • У склад віленскай акругі ўвайшлі паветы віленскі, троцкі, ашмянскі, сьвянцянскі, лідзкі, гарадзенскі і наваградзкі.
    • У склад Управы Валынскіх паветаў увайшлі паветы Ўладзімерскі, Ковельскі і Луцкі.
  • 9 верасьня 1919 замест Управы Валынскіх пааветаў створана Валынская акруга зь сядзібай у Ковелі, у склад якой уваходзілі Ўладзімерскі, Ковельскі, Луцкі, Дубеньскі, Ровеньскі, Крамянецкі, Астроскі, Заслаўскі і Зьвягельскі.
  • 15 верасьня 1919 створана Менская акруга, у склад якой увайшлі паветы Менскі, Слуцкі, Бабруйскі, Барысаўскі й Ігуменскі.
  • 23 кастрычніка 1919 да Віленскай акругі далучылі Браслаўскі павет.
  • 6 лістапада 1919 да віленскай акругі далучылі Дзісенскі павет зь сядзібай у Глыбокім, а да берасьцейскай акругі Морынскі павет зь сядзібай у Жыткавічах.
  • 20 лістапада 1919 перанесеная сядзіба валынскай акругі з Ковеля ў Луцк.
  • 17 студзеня 1920 загадам Галоўнакамандуючага Польскага войска аддзеленая Грамадзянская ўправа Валынскіх земляў і Падольскага фронту, у складзе тагачаснай валынскай акругі і прылеглых земляў.
  • 9 лютага 1920 з тэрыторыі паветаў Лепельскага і Полацкага з тагачаснай сядзібай у Кублічах створаны Лепельскі павет, які ўвайшоў у склад менскай акругі.
  • 10 красавіка 1920 да морынскга павету далучана занятая польскім войскам частка рэчыцкага павету.

Крыніцы

Літаратура

  • Waldemar Kozyra, Polityka administracyjna władz polskich na Ziemiach Wschodnich Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1918-1926, Białystok 2005
  • Joanna Gierowska-Kałłaur, Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich, Warszawa 2003 ss. 447 + ilustr.
  • Adam Janusz Mielcarek, Podziały terytorialno-administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej, Warszawa 2008
  • Adam Janusz Mielcarek, Węzłowe zagadnienia ustrojowe Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich (1919-1920), w świetle aktów normatywnych, w: "Studia z Dziejów Państwa i Prawa Polskiego", Kraków — Lublin — Łódź 2011, T. 14, s. 241-251.

Tags:

Грамадзянская Ўправа Ўсходніх Земляў Стварэньне і ліквідацыяГрамадзянская Ўправа Ўсходніх Земляў Камісар Грамадзянскай ўправы Ўсходніх земляўГрамадзянская Ўправа Ўсходніх Земляў Зьмены ў арганізацыіГрамадзянская Ўправа Ўсходніх Земляў КрыніцыГрамадзянская Ўправа Ўсходніх Земляў ЛітаратураГрамадзянская Ўправа Ўсходніх ЗемляўВКЛПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.siНадвор’е.ttМаксім БагдановічАнаплязмаВалошка2014Палітычная культураЯн Чачот28 сакавіка.dm1985Дзень Волі.iq1938БюджэтМураўёўкіПінскДзяржаваАнтонімы14ХрысьціянстваАрвід (імя)Гомель.nu58Герб СССРСанкт-ПецярбургЯкуб КоласСяргей МінаеўПавал АляксюкЛошыцкі сядзібна-паркавы комплекс.ilАмонімПарцалянавая фабрыка Чэлсі9ВільняЯн Пазьняк185860НясьвіжІван ШамякінШахматы.kn1989.th2 сакавікаСьцяг Расеі.ma1860ЗавайцьҐ.rwЛетува9620091966Беларуская МарсэльезаГлаголіца.sk.gu4ЎВіцебская вобласьцьКлаўдзі Дуж-Душэўскі.mxУстаўныя граматы БНР1935У гушчарах.qa.to.ua4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага🡆 More