Горм Стары (па-дацку: Gorm den Gamle, па-старажытнанарвэску: Gormr gamli, па-лацінску: Gormus Senex) — кароль Даніі ў к. 936 — к. 958 роках ці каля таго.
Сядзеў у Елінгу, дзе стварыў найстарэйшыя з рунных камянёў у гонар сваёй жонкі Тыры.
Горм Стары | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | IX стагодзьдзе |
Памёр | 964, |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Гаральд Сінязубы, Кнуд Данаст[d], Гунхільда Маці Каралёў[d], Токе Гормсэн[d] і Струт-Гаральд[d] |
Дынастыя | Кнютлінгі[d] |
Сужэнец | Тыра Данэбад[d] |
Бацька | Кнуд I Гардэкнуд |
Горм лічыцца сынам паўлегендарнага дацкага караля Гардэкнуда, узышоў на дацкі сталец па сьмерці бацькі. Упершыню Горм згаданы пад 936 рокам. «Кола Зямное» паведамляе, што ён адваяваў частку Даніі ў Гнупы.
Горм узяў у жонкі Тыру, нарыў у ейны гонар у Елінгу адзін з курганоў і паставіў адзін з найстарэйшых камянёў, назваўшы яе tanmarkar but («Збавіцельніца Даніі» або «Ўпрыгажэньне Даніі»). Зь ёй меў трох сыноў: Токе, Кнута і Гаральда, будучага караля Гаральда Сінязубага.
Паводле адных зьвестак, памёр зімою 958—959 рокаў.
Папярэднік Гардэкнуд I | Кароль Даніі к. 936 – 958/964 | Наступнік Гаральд Сінязубы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Горм Стары, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.