Герб Ісьляндыі (па-ісьляндзку: Skjaldarmerki Íslands) у сучасным выглядзе прыняты ў 1944 годзе.
Уяўляе сабой сіні шчыт, на якім намаляваны чырвоны крыж на срэбным крыжы. Шчыт трымаюць чатыры заступнікі (landvættir) Ісьляндыі, якія стаяць на кавалку лавы. Бык (Griðungur) — заступнік Паўднёва-Заходняй Ісьляндыі, арол або грыфон (Gammur) — Паўночна-Заходняй, цмок (Dreki) — Паўночна-Усходняй, волат (Bergrisi) — Паўднёваўсходняй. Гэтыя істоты карысталіся вялікай павагай у Ісьляндыі. Заступнікі адлюстроўваюцца і на авэрсе Ісьляндзкай кроны.
Герб Ісьляндыі | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 1944 |
Урад Ісьляндыі выкарыстае дзяржаўны сьцяг з выявай гербу. Паліцыя Ісьляндыі выкарыстае жоўты сьцяг з выявай гербу.
На працягу стагодзьдзяў Ісьляндыя выкарыстоўвала некалькі гербаў. Першы, верагодна, — шчыт з шасьцю сінімі і шасьцю срэбнымі палоскамі. Другі, верагодна, — герб графства Ісьляндыя, падараваны каралём Нарвэгіі Хааканам IV. Гэта быў шчыт, верхняя палова якога была жоўтай, на ніжняй - 5 белых і 7 сініх палосак. На шчыце быў намаляваны чырвоны леў зь сякерай. Каля 1500 году гербам Ісьляндыі стала каранаваная вяленая рыба на чырвоным шчыце.
3 кастрычніка 1903 году герб Ісьляндыі быў заменены белым сокалам на сінім фоне. Ён выкарыстоўваўся да афіцыйнага прыняцьця першай вэрсіі гербу з заступнікамі 12 лютага 1919 году. Сокал выкарыстоўваўся на каралеўскім гербе Даніі пры каралю Крысьціяне X.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Герб Ісьляндыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.