Галомічы: заходнеславянскае племя

Гало́мічы (далямінцы, галамачы, гломачы; па-нямецку: Daleminzier, па-польску: Głomacze (Dalemińcy)) — сярэднявечнае заходнеславенскае племя, якое ўваходзіла ў племянны саюз лужыцкіх сербаў разам зь мільчанамі, сорбамі, лужычанамі, нішанамі, сусельцамі і іншымі плямёнамі.

Галомічы зьяўляюцца аднымі з продкаў лужычан, славенскага народа на ўсходзе сучаснае Нямеччыны.

Галомічы: Расьсяленьне, Паходжаньне, Саюзы
Племя галомічаў на прыблізнае разьмяшчэньне лужыцкасэрбскіх плямёнаў у 8—10 ст.

Расьсяленьне

У другой палове першага тысячагоддзя племя галомічаў займала землі ў міжрэччы Лабы і Мульды на поўначы ад Рудных гор на землях сучаснай Нямеччыны (зямля Саксоніі. На поўначы ад галомічаў знаходзіліся землі сусельцаў і ніжычаў, на ўсходзе за Лабай — землі мільчан і нішан, на захадзе за ракой Мульда — землі сорбаў, худзічаў і іншых плямёнаў, на поўдні ад галомічаў жылі чэхі.

Паходжаньне

Галомічы, як думаюць, адносяцца да славенскіх перасяленцаў 8 ст., якія зьявіліся ў міжрэччы Лабы і Зале, ужо занятым славенскімі плямёнамі, якія адносіліся да праска-карчацкай культуры.

Саюзы

Разам з астанімі плямёнамі міжрэчча Лабы і Зале галомічы аб’ядналіся ў саюз сорбаў.

Назва

Далямінцы

У Баварскім географе IX стагоддзя племя далямінцаў фіксуецца як Talaminsi..

Трубачоў лічыў, што назва далямінцы мае іліравенецкае паходжаньне: ад ілірыйскага Дальматэ — «авечыя (пастухі)».

Гломачы

У 10 ст. племя згадваецца ў гістарычных крыніцах пад назвай гломачы (галамачы). Чэскі вучоны Л. Нідэрле назваў прычыны такой зьмены назвы загадкавымі.

Паводле мысьлі расейскага археоляга В. В. Сядова першы этнонім належыць племяні праска-карчацкага паходжаньня, а другая назва зьвязана з перасяліўшыміся пазьней славенамі русэнскай культуры.

Гісторыя

Да 10 ст. племя галомічаў было канчаткова разгромлена немцамі, сьледам за німі былі заваяваны і ўсе астанія плямёны саюза сорбаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Галомічы РасьсяленьнеГаломічы ПаходжаньнеГаломічы СаюзыГаломічы НазваГаломічы ГісторыяГаломічы Глядзіце таксамаГаломічы КрыніцыГаломічыЗаходнія славянеЛужычанеНямецкая моваНямеччынаПольская моваСярэднявечча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ганконг1993Міхаіл ГарбачоўЯзэп ЛёсікНаваградак1758Міжнародная сыстэма СІМілянскі эдыктАліваСошненскі сельсаветСвая моваЗалешчыкіДжэймз ГардэнІван ЖахлівыТоні МорысанНевельскі сельсаветІксвідэаМальпігіякветныяКрамбамбуля (напой)ІнтэрнэтТурандотHromadske.TVАўстрыя1950ISSNГіём АпалінэрБел-чырвона-белы сьцягАдрыяна ЧэлентанаЮвэнтус ТурынПалесьсе (прадпрыемства)Барыс СавінкаўКалектывізацыяБахрэйнПлоўдзіўПрэспанскае пагадненьне1992Георгі НедзьведзьКастрычнікСтаніслаў Вільгельм РадзівілБеларускае нацыянальнае адраджэньнеСлавамір МрожакСкладаньнеАнальны сэксМілўокі1655Галаўны мозагАкраУгратПінская вобласьцьКрывічыСуахіліЗянон ПазьнякКатынь (вёска)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіКантрабандаВасіль ТацішчаўІнакенцыюс III (папа рымскі)Беларуская ССРДойлідзтваСартаГарадзішча (Баранавіцкі раён)ВікіпэдыяНэпалСакрат ЯновічГаяо МіядзакіГрыб-парасон пярэсты28 сакавікаСэптуагінтаГубінТом ГэнксЛунінецГанза🡆 More