Вінцэнт Дэ Поль

Вінцэнт дэ Поль (24 красавіка 1581, Пуі, Францыя — 27 верасьня 1660, Парыж) — каталіцкі сьвятар, пакутнік.

Вінцэнт дэ Поль
Вінцэнт Дэ Поль
Сьвяты
Нарадзіўся 24 красавіка 1581
Памёр 27 верасьня 1660(1660-09-27)[…] (79 гадоў)
Дзень памяці 27 верасьня

Жыцьцяпіс

Бацькі Вінцэнта былі сялянамі. У 19-гадовым узросьце ён стаў сьвятаром і праз дванаццаць гадоў сьвятарскага служэньня быў прызначаны пробашчам парафіі Клішы ў Парыжы. У 1617 годзе сьвятар прысягнуў да канца свайго жыцьця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасьці — супольнасьць сьвецкіх сясьцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 годзе — законную супольнасьць Місій, мэтай якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаваньне духавенства.

Паколькі сядзіба супольнасьці Місій знаходзілася побач з парыскім касьцёлам сьвятога Лазара, законьнікаў пачалі называць лазарыстамі. У 1633 годзе Вінцэнт дэ Поль разам зь Люізай дэ Марыяк заснаваў законную супольнасьць Дачок міласэрнасьці, вядомых пад назваю шарыткі (ад францускага слова charity — міласэрнасьць). Адданы сьвятар, служыцель бедных, апякун сіротак і хворых арганізоўваў сталоўкі для простага народу, а таксама палявыя шпіталі (лязарэты) падчас крывавых паўстаньняў супраць каралеўскай улады, што адбываліся ў краіне ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.

На момант яго сьмерці ў Францыі існавала ўжо каля 800 місій лязарыстаў, якія пазьней распаўсюдзіліся па ўсім сьвеце.

Сьвяты лічыцца апекуном дабрачынных арганізацыяў, а таксама сіротаў і дзіцячых дамоў.

Праслаўленьне

Папа Бэнэдыкт XIII абвясьціў яго блажэнным 13 жніўня 1729 году, а папа Клімэнт XII кананізаваў 16 чэрвеня 1737 году. Мошчы сьвятога захоўваюцца ў капэле, названай у яго гонар, на вуліцы Сэўр ў Парыжы. Дзень памяці ў каталіцкай царкве — 27 верасьня.

Крыніцы

Tags:

ПарыжФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жанчына зьверхуСям’яЛюдміла РублеўскаяКрычаўскі палацБеларуская моваСяброўстваВейшнорыяСяргей СматрычэнкаРакета-носьбітЯўген КантылёўСанта-КляўсГайла (імя)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПлоцевы актВіктар ЖыбульТранснацыянальная карпарацыяЛяхавічыРусіфікацыя БеларусіПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Пагоня2020ГайлімінТаварыства беларускай школыHromadske.TVКірыл КоктышМужчына зьверхуЧарнобыльская катастрофаАркадзь МаўзонМаксім ТанкДжозэф Рабінэт Байдэн1923СловаПарнаграфія для жанчынВікікрыніцыГотаўтПрыдатак (мовазнаўства)ПаставыМастацкі творМурманскЛявон БаразнаХрысьціянстваСмаленскЯганэсбургАдукацыяМіжнародны стандартны кніжны нумарПоўдзеньУладзімер КонанДожджІнданэзіяПуэрта-РыкаКузьма ЧорныГомельМурза (страва)Палітыка ВялікабрытанііСакрат ЯновічЦеплавы рухавікОндрэй ДудаІван ЧыгрынаўЭль Ніньнё1991Паўночна-Заходні крайВольга ГапееваАўстрыяМастурбацыяЧорны сьпіс ЭўразьвязуСяргей НавумчыкТрыбуна працыЭякуляцыяЭўропаСавушкін прадуктСьпіскі замакКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Унівэрсальны каардынаваны час🡆 More