Віктар Лісковіч: беларускі палітык

Ві́ктар Андрэ́евіч Ліско́віч (па-расейску: Виктор Андреевич Лискович, нар.

4 верасьня 1960 г. у Кобрыні) — беларускі лекар-гінэколяг, член Савета Рэспублікі НС Рэспублікі Беларусь.

Віктар Лісковіч
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII скліканьняў
2019 г. — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V скліканьня
2012 — 2016
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 верасьня 1960
Кобрынь
Адукацыя: Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
Узнагароды: Ордэн Пашаны, мэдаль "За працоўныя заслугі", ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншыя ўзнагароды. У 2010 годзе занесены ў Кнігу Славы Гарадзенскай вобласьці

Біяграфія

Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут (1983) і Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат мэдычных навук. Аўтар больш за 350 навуковых працаў і публікацыяў, мае 4 патэнта на вынаходніцтва.

Працаваў лекарам акушэрам-гінэколягам у раённых шпіталях у Берасьці і Астраўцы, галоўным лекарам Гарадзенскага абласнога клінічнага пэрынатальнага цэнтру.

З 2012 па 2016 гг. зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня. Таксама быў дэпутатам Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га скліканьня. З 2014 г. працаваў намесьнікам старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту.

У 2019 г. стаў сябрам Савета Рэспублікі ад Гарадзенскай вобласьці. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным разьвіцьці

Выказваньні падчас пратэстаў 2020 году

Падчас масавых пратэстаў пасьля выбараў Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 г. Віктар Лісковіч публічна падтрымаў гвалтоўныя дзеяньні сілавікоў, у выніку якіх некалькі чалавек загінулі, а шматлікія затрыманыя сталі ахвярамі катаваньняў. Лісковіч выказваў меркаваньне аб неабходнасьці прыняцьця «больш жорсткіх» мераў у дачыненьні да пратэстоўцаў, абвінаваціў удзельнікаў страйкаў у нанясеньні шкоды дзяржаве, а арганізатараў пратэстаў — у атрыманьні матэрыяльнага ўзнагароджаньня ад неназванага боку.

Сям’я

Жанаты, мае дзьвюх дачок.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віктар Лісковіч БіяграфіяВіктар Лісковіч Выказваньні падчас пратэстаў 2020 годуВіктар Лісковіч Сям’яВіктар Лісковіч КрыніцыВіктар Лісковіч Вонкавыя спасылкіВіктар ЛісковічБеларусьРасейская моваСавет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анальны сэксРасеяШкотыСэксуальныя пазыцыіЭль НіньнёМікола МаляўкаКастусь КаліноўскіБойрыкс (імя)Аладкі3032024.sl2022Уладзімер Дубоўка.bbСяргей СматрычэнкаКоргіХацкель ДунецКіраў (Кіраўская вобласьць)Польская літаратура (рэнэсанс)АдлігаГісторыя ПолацкуІнструкцыя па трансьлітарацыі1589Раман Скірмунт2008Беларуская Народная РэспублікаBayraktar TB2СэрцаАляксей БацюкоўБерасьцеЗнак рашоткі (актаторп)Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ПагоняФранцыяЛетувізацыяДэмакратыяТожабеларусАпэрацыйная сыстэмаКушмакЧовенДаўгатаЕўняВольга ГапееваЛёнданАрцём АрашонакДзень ПерамогіУладзімер Арлоў (гісторык)ТэхналёгіяСубтытрыРазьвітаньне з РадзімайWYSIWYGПацеіБярозка (часопіс)Ойча нашЭйтмінУрыкаЛагойскАнатоль КлышкаЛязьбійская парнаграфіяДабрыняІрына Ханунік-РамбальскаяАндрэй ХадановічКавалёўПуэрта-РыкаIBMДзень ЗямліЖаночая рыфмаЖанчына зьверху🡆 More