Вадзім Дапкюнас: савецкі і беларускі тэатральны дзяяч

Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас (20 сьнежня 1940, Анадыр на Чукотцы — 17 лістапада 2023, Менск) — беларускі тэатральны дзеяч і арганізатар тэатральнае справы.

Вадзім Дапкюнас
Вадзім Дапкюнас: Жыцьцяпіс, Творчы і дасьледчыцкі шлях, Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
Род дзейнасьці беларускі тэатральны дзеяч, актор, рэжысэр
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1940
Месца нараджэньня Анадыр (Расея)
Дата сьмерці 17 лістапада 2023 (82 гады)
Месца сьмерці Менск (Беларусь)
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак актор, тэатральны рэжысэр
Месца працы
Жонка Жанна Дапкюнас
Дзеці Андрэй, Ігар

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і служачых, якая напрыканцы 1930-х гадоў на партыйны заклік прыехала на асваеньне савецкай Поўначы. Пасьля вайны сям’я вярнулася ў Менск.

Скончыў тэхнічную вучэльню ў Менску (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасьцях «актор драматычнага тэатра і кіно» (1964) і «рэжысэр драмы» (1967). Пэдагог Менскага дома культуры прафтэхадукацыі (1961—1967), рэжысэр па народных тэатрах Беларускага рэспубліканскага дома народнай творчасьці (19671970).

З 1970 па 1972 год працаваў другім і неўзабаве першым сакратаром Фрунзенскага раённага камітэту ЛКСМБ г. Менску.

У 1972 годзе распачаў выкладчыцкую дзейнасьць: спачатку ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце імя Горкага, а з 1975 году — у Менскім інстытуце культуры.

Пасьля працы дырэктарам Беларускага тэатру юнага гледача (19781981) працягнуў выкладчыцкую дзейнасьць ў Менскім інстытуце культуры на катэдры рэжысуры.

У 1983 годзе запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, дзе працаваў рэдактарам рэпэртуарна-рэдакцыйнай калегіі і ва ўпраўленьні мастацтваў.

На працягу больш чым пяці гадоў (19962001) кіраваў аддзелам тэатраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адзін з ініцыятараў станаўленьня нацыянальнага тэатральнага фэстывальнага руху Беларусі.

З 2001 па 2007 год працаваў вядучым рэдактарам Канцэртнага аркестру Беларусі.

Працоўную і творчую дзейнасьць працягнуў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі і памочнікам мастацкага кіраўніка тэатру (20072009).

Сябра прэзідыюму Саюзу тэатральных дзеячоў Беларусі (СТД). У 1970-я гады — кіраўнік сэкцыі народных тэатраў СТД.

Творчы і дасьледчыцкі шлях

Ажыцьцявіў першую пастаноўку п’есы вядомага расейскага драматурга А. Вампілава (камэдыя «Разьвітаньне ў чэрвені», Клайпедзкі драматычны тэатар, 1966) .

У шматлікіх публікацыях у газэтах «ЛіМ», «Культура», «Зьвязда», «Чырвоная зьмена», часопісе «Мастацтва» распрацоўваў праблемы ўзаемадзеяньня і ўзаемасувязі прафэсійнага і самадзейнага тэатра Беларусі.

Удзельнічаў у пастаноўцы шматлікіх спэктакляў у беларускіх драматычных і самадзейных тэатрах, масавых тэатралізаваных мерапрыемстваў. Здымаўся ў мастацкіх і тэлевізійных фільмах (сярод іх «Час-не-чакае» (1975), «Пагаварым, брат» (1978), «Дзяржаўная мяжа» (1982), сэрыял «Зьнікаючая натура» (2014) і інш.).

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Вадзім Дапкюнас ЖыцьцяпісВадзім Дапкюнас Творчы і дасьледчыцкі шляхВадзім Дапкюнас Прафэсійныя адзнакі і ўзнагародыВадзім Дапкюнас КрыніцыВадзім Дапкюнас Вонкавыя спасылкіВадзім ДапкюнасАнадырЧукоцкая аўтаномная акруга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лютэранства41ЖамойцьМестаЛюдзі на балоце (раман).lt85.so1976Слова пра паход ІгараўКуба.pn.suЦмокВялікае Княства ЛітоўскаеЛеанард.ax.vgМаксім БагдановічМікалай ЧаргінецАнвіль УлацлавакАборт36.bmДудзіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)Беларускі нацыянальны строй.nc.bzСтрасбург.mp.syВялікі ланцуг быцьця.tdСяргей ПрытыцкіШтрых-код.cg.guПалесьсеРусіфікацыя БеларусіЯўхім КіпельМікола Ермаловіч.clВіцебскГішпанская мова.alНапалеон ОрдаХрыстос прызямліўся ў ГародніIMDbЭкспрэсіянізмРымскія лічбы62Пружаны.mwЗагадкаГарбата.cn55W.kpНавасёлкі (Хвойніцкі раён)2022Бітва пад Кейданамі25Іван ШамякінБеларуская фанэтыкаГабрэіF-16 Fighting FalconКузьма ЧорныВайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоўЖывапісГалоўная старонкаСмаленск987Яўгенія ЯнішчыцГенэральная акруга БеларусьAmaroka🡆 More