Бры Ларсан: амэрыканская акторка

Брыя́нна Дэсанье́ (па-ангельску: Brianne Desaulniers), вядомая як Бры Ла́рсан (анг.

Brie Larson; нарадзілася 1 кастрычніка 1989 году) — амэрыканская акторка і кінарэжысэрка. У падлеткавым узросьце акторка адзначалася ролямі другога пляну ў камэдыях, але з тых часоў ейная творчасьць пашырылася да галоўных роляў як у незалежных фільмах, гэтак і ў высокабюджэтных блокбастэрах. На рахунку акторкі маюцца прэмія Оскар за найлепшую жаночую ролю, прэмія Эмі ў прайм-тайм і Залаты Глёбус. Часопіс Time назваў яе адной з 100 самых уплывовых людзей у сьвеце на 2019 год.

Бры Ларсан
Бры Ларсан: амэрыканская акторка
Дата нараджэньня 1 кастрычніка 1989(1989-10-01)[…] (34 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, сьпявачка, кінарэжысэрка, сцэнарыстка, кінаакторка, тэлеактор, кінапрадусарка, тэлепрадусар, рэжысэрка
Навуковая сфэра кампазыцыя[d], акторства[d], музыка і кінавытворчасьць[d]
Жанры поп
Узнагароды
IMDb ID nm0488953
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

Брыянна нарадзілася ў Сакрамэнта, у штаце Каліфорнія. Навучаньне атрымоўвала дома. У шэсьць гадоў яна стала самай малодшай студэнткай, прынятай на навучаньне ў амэрыканскі тэатар кансэрваторыі. Неўзабаве яна пераехала ў Лос-Анджэлес і пачала сваю акторскую кар’еру ўжо ў 1998 годзе з камэдыйнага замалёўкі ў перадачы «Вечаровае шоў з Джэй Лэна». Яна зьяўлялася як заўсёдная акторка ў сыткоме 2001 году «Як выхоўваць таце» і ненадоўга занялася музычнай кар’ерай, выпусьціўшы альбом Finally Out of P.E. у 2005 годзе. Апасьля Ларсан згуляла ролі другога пляну ў камэдыйных фільмах «Кугіканьне савы» (2006), «Скот Пілігрым супраць сьвету» (2010) і «Джамп-стрыт, 21» (2012), а таксама зьявілася ў якасьці зьедлівага падлетка ў тэлесэрыяле «Такая розная Тара» (2009—2011). Ларсанавы прарыў адбыўся з галоўнай роляй у вядомай незалежнай драме «Кароткі тэрмін 12» (2013). Усьцяж яна працягвала выконваць ролі другога пляну ў экранізацыі раману «Захапляльны час» (2013) і камэдыі «Крушэньне цягніка» (2015). За ролю ахвяры выкраданьня ў драме «Пакой» (2015), за выкананьне якой Ларсан атрымала прэмію Оскар за найлепшую жаночую ролю. Прыгодніцкі фільм 2017 году «Конг: Востраў чэрапа» стаў ейным першым высокабюджэтным фільмам, пасьля чаго яна зьнялася ў ролі Кэрал Дэнвэрз і Капітана Марвэла ў супэргеройскіх фільмах кінэматаграфічнага сусьвету Марвэлу, як то «Капітан Марвэл» (2019) і «Мсьціўцы: Канец гульні» (2019).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваЗалаты ГлёбусОскар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Mozilla FirefoxЯкуб КоласАндрэй КурэйчыкКругаварот рэчываў у біясфэрыМачанкаBet365ГарбатаЕўняБарабанДругі падзел Рэчы ПаспалітайУладзімер ЗяленскіМажэлаСтаніслаў ШушкевічАлесь ПетрашкевічІўеЛявон ВашкоУладзімер СьцяпанІнтэрнэтАкцябарскі (Башкартастан)Марыя МартысевічМіхаіл МураўёўВікіпэдыяПаспалітае рушэньнеІгар СідарукДзень ПерамогіКаханьне без пранікненьняЧВагінальны сэксБортны промысел у БеларусіАляксандар КосінецАўтарскае праваАсобны аддзел войскаў БНР у БалтыіМікола ПапекаСанкт-Пецярбург1648РамэнХарватыяАлтайПарыжРадзівілыТумаКастусь ЕзавітаўАндрусь ГорватЛюбартШпакАндрэй МукавозчыкГайла (імя)Уліковы запіс MicrosoftЛетувізацыяСавушкін прадуктАлесь Пісьмянкоў2015Лесьбійская эротыка1632Мікалай ЖуковічГенадзь Валер’евіч ШутаўАляксандар ЛукашэнкаПапова ГараДразды (гурт)Анатоль БутэвічJavaМантэвідэо🡆 More