Канец Гульні: фільм ЗША 2019 року

«Мсьці́ўцы: Кане́ц гульні́» (па-ангельску: Avengers: Endgame) — амэрыканскі супэргеройскі фільм 2019 року, сфільмаваны студыяй «Marvel» пра аднайменную групу супэргерояў.

Гэта 22-і фільм у кінасусьвеце Marvel. Рэжысэры — Энтані і Джо Руса, аўтары сцэнару — Крыстафэр Маркус і Стывэн МакФілі. У галоўных ролях: Робэрт Даўні (малодшы), Крыс Эванз, Марк Руфала, Крыс Гэмсўарт, Скарлет Ёгансан, Джэрэмі Рэнэр, Дон Чыдл, Пол Рад, Бры Ларсан, Карэн Гілан, Данай Гурыра, Брэдлі Купэр і Джош Бролін. У фільме ацалелыя ўдзельнікі каманды «Мсьціўцаў» намагаюцца выправіць страты, спрычыненыя Танасам у «Вайне бясконцасьці».

Мсьціўцы: Канец гульніКанец Гульні: Сюжэт, У ролях, Вытворчасьць
па-ангельску: Avengers: Endgame
Выява лягатыпу
Жанр супэргеройскі фільм[d], кінафантастыка, баявік[d] і прыгодніцкі фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Мсьціўцы[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джэфры Форд[d] і Мэт’ю Шміт[d]
Вытворчасьць Marvel Studios[d] і Walt Disney Studios Motion Pictures[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Vudu[d] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 26 красавіка 2019, 23 красавіка 2019, 24 красавіка 2019, 22 красавіка 2019, 25 красавіка 2019 і 29 красавіка 2019
Працягласьць 181 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт $356 млн
Прыбытак $2,713 млрд
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Сюжэт

Канец Гульні: Сюжэт, У ролях, Вытворчасьць  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Праз дваццаць два дні пасьля пстрыку Танаса ў пальчатцы з Камянямі бясконцасьці, які зьнішчыў палову насельніцтва Сусьвету, Кэрал Дэнвэрс уратоўвае Тоні Старка і Нэб’юлу з глыбіняў космасу і вяртае іх на Зямлю, дзе яны далучаюцца да выжылых «Мсьціўцаў»: Бруса Банэра, Стыва Роджэрза, Ракеты, Тора, Наташы Раманаф і Джэймза Роўдза. З дапамогай ведаў Нэб’юлы яны знаходзяць Танаса, які дажывае свой век фэрмэрам на неахоўванай плянэце, і патрабуюць вярнуць Камяні, аднак Танас пасьпеў іх зьнішчыць, каб ніхто болей ня змог імі скарыстацца. Разьюшаны Тор абезгалоўлівае Танаса.

Празь пяць гадоў Скот Лэнг нарэшце выбраўся з квантавага сьвету(en) і трапіў у будынак «Мсьціўцаў», дзе знаходзяцца Раманаф з Роджэрзам. Лэнг тлумачыць, што для яго мінула толькі пяць гадзінаў, а значыць, квантавы сьвет дазваляе вандраваць у часе. Утраёх яны зьвяртаюцца да Старка, каб той дапамог ім выцягнуць Камяні зь мінуўшчыны і выправіць учыненае Танасам у цяперашнім часе, аднак ён адмаўляецца, баючыся страціць сваю дачку Морган. Паразмаўляўшы з жонкай, Пэпэр Потс, Старк вырашаецца супрацоўнічаць з Банэрам — які цяпер стала жыве з сваімі глуздамі ў целе Халка — дзеля стабілізацыі падарожжа ў квантавым сьвеце. Банэр з Ракетай накіроўваюцца ў новы прытулак асгардцаў у Нарвэгію, каб запрасіць у групу Тора; а Раманава знаходзіць у Токіё Клінта Бартана, які за зьнікненьне сваёй сям’і ад Танасавага пстрыку помсьціць зьнішчэньнем злодзеяў.

Банэр, Роджэрз, Лэнг і Старк вяртаюцца ў Нью-Ёрк 2012 року. Банэр наведваецца ў Санктум Санкторум і пераконвае Старадаўнюю аддаць яму Камень часу, абяцаючы пазьней вярнуць усе Камяні на месца. Роджэрз здабывае Камень розуму, аднак Лэнг і Старк упускаюць Камень прасторы, зь якім уцякае Локі. Тады Роджэрз са Старкам выпраўляюцца яшчэ далей у часе, у 1970 рок у штаб-кватэру Ш.Ч.Ы.Т.у, дзе выкрадаюць ранейшую вэрсію Камяню прасторы і бутэлечкі з часьцінкамі пыму ў Гэнка Пыма.

Ракета з Торам вяртаюцца ў Асгард 2013 року, каб здабыць у Джэйн Фостэр Камень рэальнасьці, а Тор заадно вяртае свой колішні молат Мьёльнір. Нэб’юла і Роўдз у 2014 року на плянэце Мораг выкрадаюць Камень сілы, перш чым да яго дабярэцца Пітэр Кўіл. Роўдз вяртаецца ў цяперашні час, а Нэб’юлу затрымлівае повязь кібэрнэтычных імплянтаў з тагачаснай вэрсіяй сябе, якая знаходзіцца побач з Танасам. Тытан дзякуючы атрыманай праз Нэб’юлу інфармацыю даведваецца пра свой будучы посьпех і пляны «Мсьціўцаў» яму перашкодзіць. Танас знаходзіць Нэб’юлу і замест яе сучаснай адсылае назад да Мсьціўцаў ейную вэрсію 2014 року. Бартан з Раманаф вандруюць на Вормір у той самы год, каб здабыць Камень душы, аднак даведваюцца ад Ахоўніка камяню, што яго можна атрымаць толькі замест іншай душы таго, каго любіш. Раманава ахвяруе сабой, каб Бартан мог даставіць Камень Мсьціўцам.

Сабраўшы ўсе камяні ў цяперашнім часе, Мсьціўцы вырабляюць для іх новую пальчатку, якую вырашае апрануць Банэр як найменш адчувальны да гама-выпраменьваньня Камянёў. Пстрыкнуўшы пальцамі, Банэр вяртае ўсё жывое, зьнішчанае Танасам. Нэб’юла зь мінулага з дапамогай машыны часу пераносіць Танаса ў цяперашні час, дзе ён нападае на штаб-кватэру Мсьціўцаў, намерваючыся цяпер ужо цалкам зьнішчыць і стварыць уласны Сусьвет з дапамогай Камянёў бясконцасьці. Нэб’юла зь цяперашняга часу пераконвае сваю сястру Гамору зь мінулага часу змагацца супраць Танаса і забівае сваю вэрсію зь мінулага. На Зямлі адбываецца бітва між войскам Танаса і абаронцамі, да якіх далучаюцца выратаваныя Стывэн Стрэйндж зь іншымі чараўнікамі, іншыя Мсьціўцы і Вартавыя галяктыкі, арміі Ваканды, Асгарду і Разбуральнікаў. На дапамогу ім прыходзіць Кэрал Дэнвэрс, аднак Танас захоплівае Камяні, адолеўшы Тора, Роджэрза і Дэнвэрс. Камяні выкрадае з Танасавай рукі Старк і, апрануўшы пальчатку, пстрыкае, распыльваючы Танаса і ўсё ягонае войска, аднак сам памірае ад γ-выпраменьваньня.

Пасьля пахаваньня Старка Тор прызначае Валькірыю кіраўніцай Новага Асгарду і выпраўляецца вандраваць разам з Вартавымі галяктыкі; Кўіл хоча адшукаць мінулую вэрсію Гаморы. Роджэрз вяртае Камяні бясконцасьці ў той час, адкуль яны былі ўзятыя, але вырашае застацца ў мінулым, каб ажаніцца з Пэгі Картэр. Ён дажывае да цяперашняга часу старым і аддае свой шчыт Сэму Ўілсану.

Канец Гульні: Сюжэт, У ролях, Вытворчасьць  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях

  • Робэрт Даўні (малодшы) — Тоні Старк / Жалезны чалавек, геніяльны вынаходнік, дабрадзей Мсьціўцаў, стваральнік электрамэханічнага бронекасьцюму.
  • Крыс Эванз — Стыў Роджэрз / Капітан Амэрыка, лідэр Мсьціўцаў, вэтэран II сусьветнай вайны, з дапамогай экспэрымэнтальнай сыроваткі выведзены на пік чалавечай фізычнай моцы і замарожаны, а пасьля абуджаны ў цяперашні час.
  • Марк Руфала — Брус Банэр / Халк, геніяльны навуковец, які з-за апраменьваньня гама-радыяцыяй пры раззлаваньні ці хваляваньні ператвараўся ў монстра. У гэтым фільме экспэрымэнтамі ён дабіўся стабілізацыі свайго выгляду, узяўшы сілу і постаць ад Халка ды розум ад чалавека.
  • Крыс Гэмсўарт — Тор, кароль Асгарду, прадстаўляе аднайменнага пэрсанажа скандынаўскай міталёгіі. Пасьля страты свайго молату Мьёлніру карыстаецца сякерай Грамабоем.
  • Скарлет Ёгансан — Наташа Раманаф / Чорная ўдава, шпіёнка, былая высокакваліфікаваная агент Ш. Ч. Ы. Т. у.
  • Джэрэмі Рэнэр — Клінт Бартан / Сакалінае Вока, майстарскі лучнік, колішні агент Ш. Ч. Ы. Т. у.
  • Дон Чыдл — Джэймз «Роўдзі» Роўдз / Баявая машына, колішні афіцэр ВПС ЗША і блізкі Старкаў сябар, апэратар баявой машыны.
  • Пол Рад — Скот Лэнг / Чалавек-мурашка, колішні дробны злачынец; валодае касьцюмам, што дазваляе яму зьмяншацца ці павялічвацца ў памерах і сіле. У фільме яго граюць два блізьняты-немаўляткі, Джэксан Дан у 12-гадовым веку і Лі Мур у 93-гадовым веку. Гэта стаў апошні фільм Мура перад сконам.
  • Бры Ларсан — Кэрал Дэнвэрз / Капітан Марвэл, колішняя пілёт ВПС ЗША, якая здабыла звышздольнасьці дзякуючы перамяненьню ДНК у катастрофе. Сцэны Ларсан для «Канцу гульні» былі адзьнятыя яшчэ перад здымкамі «Капітана Марвэл», які выйшаў першым.
  • Карэн Гілан — Нэб’юла, прыёмная дачка Танаса, выхаваная ім разам з Гаморай.
  • Данай Гурыра — Акое, прадстаўніца народу ваканда, старшыня жаночага спэцпадразьдзяленьня целаахоўніц Чорнай пантэры.
  • Бэнэдыкт Вонг — Вонг, паплечнік Стывэна Стрэйнджа.
  • Джон Фаўро — Гаральд «Шчасьлівы» Гоган, колішні кіраўнік аддзелу бясьпекі Stark Industries, Старкаў кіроўца і целаахоўнік.
  • Брэдлі Купэр — Ракета, вартавы галяктыкі, генэтычна мадыфікаваны янот-найміт, майстар рукапашнага бою і тактыкі.
  • Гўінэт Пэлтраў — Вірджынія «Пэпэр» Потс, жонка Старка, кіраўніца Stark Industries, дапрацавала пад сябе Старкаў электрамэханічны бронекасьцюм.
  • Джош Бролін — Танас, міжгаляктычны дэспат з Тытану, які зьбірае Камяні бясконцасьці дзеля кіраваньня ўсім Сусьветам.

Выканаўцы роляў, пэрсанажы якіх памерлі ў «Вайне бясконцасьці», аднавілі свае ролі ў «Канцы гульні»:

  • Бэнэдыкт Камбэрбэтч — Стывэн Стрэйндж
  • Чэдўік Боўзман — Т’Чала / Чорная пантэра
  • Том Голанд — Пітэр Паркер / Чалавек-павук,
  • Зоі Салдана — Гамора
  • Эванджэлін Лілі — Гоп ван Дайн / Аса
  • Элізабэт Олсэн — Ванда Максімаф / Пунсовая ведзьма
  • Энтані Макі — Сэм Ўілсан / Сокал
  • Сэбастыян Стэн — Бакі Барнс / Зімовы жаўнер
  • Том Гідэлстан — Локі
  • Пом Кляменьцеў — Манціс
  • Дэйв Батыста — Дракс Разбуральнік
  • Летыцыя Райт — Шуры
  • Майкл Дуглас — Гэнк Пым
  • Мішэль Пфайфэр — Джанэт ван Дайн
  • Кобі Смолдэрз — Марыя Гіл
  • Лінда Кардэліні — Лора Бартан
  • Том Вон-Лолар — Эбані Мо
  • Він Дызэль — Грут
  • Крыс Прат — Пітэр Кўіл / Зорны Лорд
  • Сэм’юэл Л. Джэксан — Нік Ф’юры
  • Майкл Джэймз Шоў — Корвус Глэйв
  • Тэры Нотары — Кул Абсыдыян.

Вытворчасьць

Пра намер зрабіць працяг «Эры Ультрона» ў двух частках «Marvel» паведаміла яшчэ ў кастрычніку 2014. У красавіку 2015 Marvel назвала рэжысэрамі абодвух частак Энтані і Джо Руса. У траўні 2015 сцэнарыстамі фільму сталі Крыстафэр Маркус і Стывэн МакФілі.

Здымачны пэрыяд пачаўся 10 жніўня 2017 на студыі ў Фэеце. Таксама здымкі адбываліся ў Атланце.

7 сьнежня 2018 з выхадам трэйлеру стала вядомая назва фільму і дата прэм’еры.

Ацэнкі

Паводле стану на 3 траўня 2019 «Мсьціўцы: Канец гульні» зарабілі $514,5 мільёнаў ў ЗША і Канадзе ды $1,4 мільярды ў іншых краінах, стаўшы найкасавейшым фільмам у 2019 року і пятым касавым фільмам усіх часоў. Таксама ён стаў найхутчэйшым фільмам, які зарабіў $1 мільярд усяго за пяць дзён.

На Rotten Tomatoes фільм атрымаў рэйтынг 95%, на Metacritic — 78/100.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Канец Гульні СюжэтКанец Гульні У роляхКанец Гульні ВытворчасьцьКанец Гульні АцэнкіКанец Гульні КрыніцыКанец Гульні Вонкавыя спасылкіКанец ГульніАнгельская моваБры ЛарсанБрэдлі КупэрДжэрэмі РэнэрЗлучаныя Штаты АмэрыкіСкарлет Ёгансан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

5,56×45 ммРадзівілыСтарабеларуская моваІвянецВейшнорыяРакаўКарлес Пудждэмон2003Карл МарксЧыгункаВікісховішчаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеНаваградзкі паветСусьветЗьміцер ГерасімовічА̨АдвакатЦэнтральная разьведвальная ўправаЯн Павал IIЯрылаДональд ТрампЯўгенія ПфляўмбаўмСьцяг АнгельшчыныБісэксуальная парнаграфіяМалыя ЛядыТамаш ГрыбБел-чырвона-белы сьцягАтэізмАбу Бэкір ШабановічСпакусьнікіЛаўкаваЯргТэхналёгіяМіт РомніСьвятлана ЦіханоўскаяАдам ГлёбусТэракт у «Крокус Сіці Холе»Стараславянская моваЭтнічная тэрыторыя беларусаўПарнаграфія ў БеларусіБэрлінскі мур800Чорны сьпіс ЭўразьвязуМіхаіл ГарбачоўБеларуская сацыялістычная грамадаGoogleУкраінцыГрамадзкае аб’яднаньнеМіцкевіч на скале Аю-ДагТравеньТэўда (імя)Павал ДземідовічПолымя (часопіс)ГергардПрыродазнаўчыя навукі.neГаштольд (імя)Музэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахБатько наш — Бандера, Україна — мати!Вера (мужчынскае імя)ISO 4217Вэб-сайтКастусь ЕзавітаўГрамадзкая думкаІсьляндыяДарота МаслоўскаФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўАлагМаёмасьцьРасейская акупацыя Беларусі🡆 More