Фэст Белая Вежа

23°41′9″ у. д. / 52.09056° пн. ш.

23.68583° у. д. / 52.09056; 23.68583

«Белая вежа» — міжнародны тэатральны фэстываль Беларусі, заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы (Берасьцейская вобласьць), які штогод праходзіць у Берасьці.

«Белая вежа»
Гады з 1996 году
Краіна Беларусь
Горад Берасьце
Мова(-ы) беларуская, расейская
Жанр спэктакль
Псэўданім «Вежа»
Тэматыка тэатар
Лэйбл Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Ёсьць найстарэйшым штогадовым тэатральным фэстам Беларусі. Яго арганізатарам зьяўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Ладзіцца на некалькіх памостках: на 2 у Берасьцейскім акадэмічным тэатры драмы, у абласным грамадзка-культурным цэнтры, у парку і на плошчы Леніна. У ходзе фэстывалю ўручаецца да 10 узнагародаў, у тым ліку лялечным тэатрам.

Пераможцы

Дата Спэктакль Тэатар Краіна
23 2018 г., верасень «Як загінуў Гуска» Кіеўскі акадэмічны тэатар лялек Украіна
22 2017 г., 8—17 верасьня «Скрыпка Ротшыльда» Маскоўскі тэатар юнага гледача Расея
21 2016 г., 9—16 верасьня «Чайка» (Яраслаў Федарышын) Львоўскі акадэмічны тэатар «Уваскрэсеньне» Украіна
20 2015 г., 11—19 верасьня
19 2014 г., 12—19 верасьня «Кніга Ёва» (Някрошус) Тэатар «Мена Фортас» (Вільня) Летува
18 2013 г., 7—14 верасьня
17 2012 г., 7—14 верасьня
16 2011 г., 9—16 верасьня «Раскіданае гняздо» (Янка Купала) Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы Беларусь
15 2010 г., 11—18 верасьня «Калека з вострава Інішман» (Марцін МакДонах) Пермскі тэатар «Каля моста» Расея
14 2009 г., 5—12 верасьня «Гогаль. Вечары» (Уладзімер Панкоў) Расея
13 2008
12 2007 г., 8—14 верасьня «Вішнёвы сад» Львоўскі тэатар «Уваскрэсеньне» Украіна
11 2006 г. «Адвечная песьня» Беларускі нацыянальны тэатар лялек Беларусь
10 2005
9 2004
8 2003
7 2002
6 2001
5 2000
4 1999
3 1998
2 1997
1 1996

Мінуўшчына

У 2007 годзе на 13-й «Белай вежы» тэатры з 23 краінаў спаборнічалі за 13 узнагародаў.

У верасьні 2009 году на 14-м фэсьце выступіла 25 тэатраў з 4 краінаў Азіі (Азэрбайджану, Армэніі, Ірану і Таджыкістану) і 5 краінаў Эўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх: Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны і Малдовы. У верасьні 2010 году 15-ы фэст «Белая вежа» сабраў 37 тэатраў з 21 краіны. Яго арганізатарам ад заснаваньня выступала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У верасьні 2012 году на 17-м фэстывалі «Белая вежа» выступілі тэатры з 5 краінаў Азіі (Азэрбайджану, Армэніі, Ізраілю, Ірану і Японіі) і 5 краінаў Эўропы, у тым ліку трох з 5 суседніх: Польшчы, Украіны і Расеі, Малдовы і Эстоніі. Пагатоў з Расеі прыехала 9 тэатральных калектываў.

7—14 верасьня 2013 году прайшоў 18-ы фэст «Белая вежа». У ім удзельнічалі 23 тэатры, якія паказалі 24 спэктаклі на 8 мовах. Тэатральныя калектывы прыехалі з 13 краінаў: 4 краінаў Азіі — Азэрбайджану, Армэніі, Ізраілю і Японіі; 1 краіны Афрыкі — Эгіпту; 8 краінаў Эўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх — Летувы, Польшчы, Расеі і Ўкраіны, Грэцыі, Славаччыны, Чэхіі і Швэцыі. Паказы адбыліся на 5 сцэнах: у 2 залях Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы, абласным грамадзка-культурным цэнтры, парку і на плошчы Леніна. Усе квіткі распрадалі за 2 тыдні, цэны на якія даходзілі да 200 000 рублёў ($22). Пагатоў арганізацыйны камітэт ажыцьцявіў адбор да ўдзелу сярод 210 заявак. Найбольшую колькасьць спэктакляў паставілі тэатры Беларусі і Польшчы.

У верасьні 2014 году адбыўся 19-ы фэстываль, на якіх тэатры з 13 краінаў паказалі 25 спэктакляў. Квіткі каштавалі ад 40 000 ($4,42) да 250 000 рублёў ($27,6). На юбілейную 20-ю «Белую вежу» ў 2015 годзе запрасілі 12 пераможцаў мінулых гадоў. Сярод звыш 100 заявак на ўдзел выбралі новыя тэатры. За 9 дзён на 6 пляцоўках паказалі 22 спэктаклі з 13 краінаў, якія наведалі 7,5 тысячаў гледачоў. Упершыню ў фэстывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі Тунісу, адкуль прыехаў тэатар «Новы погляд» з пастаноўкай «Д-Сізіф». Сярод 22 паказаных спэктакляў 7 былі беларускімі.

9—16 верасьня 2016 году на 20-м фэсьце «Белая вежа» выступілі 26 тэатраў з 17 краінаў. Сярод іх упершыню выступіла тэатральная трупа з Туркмэністану (Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар). Квіткі каштавалі ў сярэднім 10 дэнамінаваных рублёў ($5) і пакрылі звыш 70 % выдаткаў на фэст. Рэшу забясьпечылі спонсары і скарб Берасьцейскай вобласьці. У верасьні 2017 году на 22-м фэстывалі паказалі 28 спэктакляў з 14 краінаў. Зь іх 11 атрымалі дыплёмы.

За 23 гады існаваньня фэсту «Белая вежа» ў Берасьці яго ўдзельнікамі сталі тэатры з 58 краінаў, у тым ліку з Афрыкі (Альжыр і Туніс) і Паўднёвай Амэрыкі (Вэнэсуэла).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фэст Белая Вежа ПераможцыФэст Белая Вежа МінуўшчынаФэст Белая Вежа КрыніцыФэст Белая Вежа Вонкавыя спасылкіФэст Белая ВежаГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗбаражМужчынская зборная Швэцыі па хакеіЧырвоны колерНямеччынаЛетувіская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАгульная тэорыя адноснасьціТэракт у «Крокус Сіці Холе»1992ГлыбокаеЧанстаховаХабарПінскі замакГорадІнданэзійская моваЧасьцінкаФранцуская рэвалюцыяБусел белыРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуДарагічынскі раёнДабравесьцеПаршавіцкі сельсаветЭвэр БанэгаЗьмітрок БядуляПалац Бутрымовічаў (Пінск)Том Ўэйтс1xbetМалякалёгіяЦмокРэн (горад)Групавы сэксКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)Невельскі сельсаветЯлтаВысокаеЮлія ЦімашэнкаСтавангерВялікае Княства ЛітоўскаеЛеон (Гішпанія)НаваградакКавліцмашАтаваСтакгольмБраціславаАнабаптызмПарнафільмКанстанцкі саборКартузыЛацінкаГіп-гопРышард КапусьцінскіПераклады Бібліі на польскую мовуСтэн МікітаСэрбская мова994Жабінкаўскі раёнРасейская ВікіпэдыяТом ГэнксТора (імя)Васіль ТацішчаўДжанлюіджы БуфонВаршаваАгенцтва нацыянальнай бясьпекіВартан ГунанянЛетуваБерасьцейскае ваяводзтваСаудаўская АрабіяСтарабеларуская мова🡆 More