Сузор’е Арол

Арол (па-лацінску: Aquila) — сузор’е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба.

У грэцкай міталёгіі Арол сымбалізаваў птушку, якую паслаў Зэўс для выкраданьня Ганімэда.

Арол
Арол
Сьпіс зорак у сузор’і Арла
Лацінская назва Aquila
 · у родным склоне Aquilae
 · скарот Aql
Простае ўзьняцьцё 20г
Схіленьне +5°
Квадрант NQ4
Плошча 652 кв. гр. (22-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 65
Зорак з плянэтамі 9
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 2
Найярчэйшая зорка Альтаір (α Aql) (0,76m)
Найбліжэйшая зорка Альтаір (α Aql)
(16,77 сьв. г., 5,13 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і Страла
Гэркулес
Зьмеядзержнік
Хвост Зьмяі
Шчыт
Стралец
Казярог
Вадаліў
Дэльфін
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −75°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня.

Арол ляжыць усяго ў некалькіх градусах на поўнач ад нябеснага экватару. Яго галоўная зорка, Альтаір — вяршыня летня-восеньскага трыкутніка. Лепей усяго сузор’е назіраць улетку, бо яно ляжыць у плоскасьці Млечнага Шляху. З-за такога разьмяшчэньня ў сузор’я бачна шмат розных скупнасьцяў і туманнасьцяў, але яны цьмяныя. Ароч таго, у сузор’і толькі некалькі галяктык.

Гісторыя

Сузор’е Арол 
Сузор’е Арол, бачнае няўзброеным вокам.

Арол быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II стагодзьдзі. Да Пталемэя пра Арла ўзгадвалі Эўдокс Кнідзкі (у IV ст. да н. э.) і Арат (у III ст. да н. э.). Цяпер Арол уваходзіць у склад 88 сучасных сузор’яў, вызначаных Міжнародным астранамічным зьвязам. У грэка-рымскай міталёгіі Арол сымбалізаваў арла Зэўса/Юпітэра, які трымаў у капцюрох молніі свайго гаспадара. Акрамя таго, сузор’е асацыюецца з арлом, якога паслаў Зэўс на выкраданьне Ганімэда, каб зрабіць таго чашнікам для багоў.

19 зорак былі зьмешчаныя Пталемэем адразу ў сузор’е Арла і Антыноя (цяпер састарэлае сузор’е, ня ўключанае ў лік 88 дзейсных; было названае за імпэратарам Адрыянам). Часам падобнае разьмеркаваньне прыпісваюць Тыха Брагэ, але апошні аднёс да Арла 12 зорак, а для Антыноя — сем. Ёган Гэвэліюс залічыў у сузор’е Арла 23 зоркі, у сузор’е Антыноя — 19.

Імаверна, што старажытнагрэцкі Арол быў пазычаны ў бабілёнцаў, у якіх Арол знаходзіўся ў тым самым месцы.

Значныя аб’екты

Крыніцы

Літаратура

  • Ridpath, Ian Stars and Planets / Illustrated by Wil Tirion. — 3rd ed. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • White, Gavin Babylonian Star-lore. — 2nd edition. — Solaria Pubs, 2008. — ISBN 978-0-9559037-0-0

Вонкавыя спасылкі

Сузор’е Арол  Арол (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

20г 00х 00с, +05° 00′ 00″

Tags:

Сузор’е Арол ГісторыяСузор’е Арол Значныя аб’ектыСузор’е Арол КрыніцыСузор’е Арол ЛітаратураСузор’е Арол Вонкавыя спасылкіСузор’е АролЗэўсЛацінская моваНябесны экватар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Горст КёлерГрупавы сэксЮзаф ГалерМакарскаКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Сымболіка БеларусіАлег ЛатышонакІмёны ліцьвінаўДжон АдамзШтучны інтэлектФранцуская моваЧорны сьпіс ЭўразьвязуСадыё МанэРоварУсяслаў ЧарадзейЧорная ночСавецкая акупацыя ЎкраіныКракадзілыГіпстэрыПандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)Жалобны какаду БэнксаСяргей СахарукМосПастава на каленяхАўтарскае праваАргазмКітайЛязо ОкамаВіленскі мэтрапалітэнРычард IКінатэатарЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)Пабуджальны сказЗлучнікЗборная Расеі па футболеНясьвіжКуршыDebianСувязь (тэхніка)Некамэрцыйная арганізацыяКаменкаЛінкальншырУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЛібіяГравітацыйная канстантаЗьміцер ХведарукБайструкБел-чырвона-белы сьцягЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуЯвільт1655РадэзіяПітэр СэрафіновічОтаНікарагуаВіньніцкая вобласьцьМілян (футбольны клюб)Вагінальны сэксАўкштайтыКарльскірхэБаня (купал)Сэксуальныя цацкіХанкендзіГарэлкаЗнак бядыБлогНямецкая Дэмакратычная РэспублікаЛіянэль МэсіМузыкаСаюзная рашучасьць-2022Дыялекты беларускай мовыГомельская вобласьцьНью-Мэксыка🡆 More