Армянскае Нагор’е: высакагорная вобласьць у заходняй Азіі

Армянскае нагор’е (па-армянску: Հայկական լեռնաշխարհՀայկական լեռնաշխարհ) — сярэдняе з трох Пярэднеазіяцкіх нагор’яў.

Армянскае нагор'е
Від на Вялікі Арарат Спадарожнікавы здымак
Найвышэйшы пункт
Арарат
Вышыня 5165 м н. у. м.
Памеры
Плошча
  • 400 000 км²
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Турэччына Турэччына,
Армэнія Армэнія,
Іран Іран,
Азэрбайджан Азэрбайджан,
Грузія Грузія
Кантынэнт Азія
Краіна Армэнія
Армянскае нагор'е на мапе Армэніі
Армянскае нагор'е
Армянскае нагор'е
Армянскае нагор'е

Геаграфічнае становішча

Большая частка Армянскага нагор’я знаходзіцца ў межах сучасных Турцыі і Армэніі. Да Армянскага нагор’я адносіцца таксама заходняя частка Ірана, поўдзень Грузіі і заходняя частка Азэрбайджану. Плошча каля 400 тыс. км². Сярэдняя вышыня 1700 м, найбольшая 5165 м (гара Вялікі Арарат).

Прырода

Паверхня — спалучэньне лавава-туфавых пласкагор’яў і плато вышынёй 1500 — 3000 м зь міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найбольшыя ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Муская і інш.; дно некаторых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія (Рэзайе). Вульканічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагэне і чацьвярцічным пэрыядзе. Невульканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабаскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш’як, медзь, храміты, жалезная руда, полімэталічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінэральныя і тэрмальныя крыніцы.

Клімат Армянскага нагор’я субтрапічны кантынэнтальны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня ад −3 да −15°С, ліпеня ад 15 да 20°С (у катлавінах 25°С). Гадавая колькасьць ападкаў на заходніх схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500—700 мм, на ўсходзе 300—500 мм. На Армянскім нагор’і пачынаюцца рэкі Эўфрат, Тыгр, Кура, Аракс.

Расьліннасьць стэпавая і паўпустынная на шэразёмах, сьветла-каштанавых, бурых і шэра-карычневых глебах. Па схілах гор — хмызьнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалесьсі. На менш увільготненых схілах зарасьнікі калючых падушкападобных хмызьнякоў. На вышыні 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя сьнягі і ледавікі. Жывёльны сьвет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядзьведзь, барс, паласатая гіена.

Гаспадарчая дзейнасьць

Разьвіваецца аазіснае земляробства.

Літаратура

  • Армянскае нагор’е // БелЭн у 18 т. Т. 1. — Мн., 1996.

Tags:

Армянскае Нагор’е Геаграфічнае становішчаАрмянскае Нагор’е ПрыродаАрмянскае Нагор’е Гаспадарчая дзейнасьцьАрмянскае Нагор’е ЛітаратураАрмянскае Нагор’еАрмянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорны замак АльшанскіБудызмКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)ДрэздэнЯнаўКрама (гурт)ПэдагогЛацінкаГаналулуПрэнскі раёнПанамскі каналTor BandКанадаГалоўная старонкаСартаMozilla FirefoxБеларуская (тарашкевіца)Кіяну РыўзАкіянКаханьне без пранікненьняЎэйлзГорадБізантыйская імпэрыяЮрбурскі раёнЯн Казімер ПашкевічБеларуская ВікіпэдыяАльфрэд Лётар ВэгенэрБучачРоварХрыстафор КалюмбВостраў ПасхіБродзка-Пасаўская жупаніяПрыслоўеПКастылія і ЛеонЭліяс КанэцьціДарданэлыХабарРыбалкаМГБКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)ЛапенеўцыЛатвіяСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМат (імя)1962Бяроза (горад)ЗямляАзіяПінская вобласьцьРэн (горад)Невельскі сельсаветБеларускі клясычны правапісСьнежаньБаранавічыУправа КДБ па вайсковай контравыведцыФранцішак з АсізіThe DoorsПалесьсе (прадпрыемства)Муамар КадафіЗнак рашоткі (актаторп)🡆 More