Алесь Андрэевіч Шашкоў (3 студзеня 1923, Раманоўшчына, Сеньненскі павет, Віцебская губэрня — 2015) — беларускі пісьменьнік.
Алесь Шашкоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 студзеня 1923 |
Памёр | 2015 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Узнагароды |
Нарадзіўся 3 студзеня 1923 году ў в. Раманоўшчына Сеньненскага павету Віцебскай губэрні ў сялянскай сям’і.
У 1941 годзе, па заканчэньні сярэдняй школы пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнік нямецка-савецкай вайны. Удзельнічаў у баях на на заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах. Быў двойчы паранены.
Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 годзе — адказны сакратар чашніцкай раённай газэты «Сцяг сацыялізма». У 1950 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ і стаў працаваць у газэце «Звязда». У 1954—1957 гадох — рэдактар аддзелу часопісу «Калгаснік Беларусі». У 1959 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), у 1961 скончыў завочна Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага.
Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Народная асьвета».
У апошнія гады жыў у Менску. Памёр у 2015 годзе.
Друкаваўся з 1947 году. Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Зьмена» (1951), «Абуджэньне» (1955), «На рачных плёсах» (1956), «Раньняй вясною» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), «На вадзе і такое здараецца» (1966), зборніка аповесьцяў «Лань — рака лясная» (1979), раманаў «Спытай сваё сэрца…» (1971), «Навальніца сьпее ў цішыні» (1995). У творах асьвятляліся тэмы перажытага на вайне, пасьляваеннага жыцьця беларускай вёскі, складанасьць і непаўторнасьць чалавечых характараў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алесь Шашкоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.