Інтэрнэт У Кндр

Нягледзячы на множныя гутаркі пра інтэрнэт-цэнзуру ў КНДР, казаць пра яе не зусім карэктна.

Доступ у Інтэрнэт маюць або партыйныя дзеячы, або прапагандысты ладу жыцьця Чучхэ навакольнаму сьвету. І нават гэтай, вельмі нешматлікай групе доступ у сетку падаецца з сур’ёзнымі абмежаваньнямі. Доступ да Інтэрнэту мае шэраг установаў, сьпіс якіх сьцьвярджаўся і пераглядаўся асабіста Кім Чэн Ынам. У сьпіс уваходзіць МЗС, некаторыя навукова-тэхнічныя арґанізацыі, служба бясьпекі. У гэтых арґанізацыях падлучаныя да інтэрнэту кампутары стаяць у адмысловых пакоях, доступ у якія ажыцьцяўляецца па спэцпропусках. Паўнавартасны доступ у Інтэрнэт, такім чынам, зьяўляецца адною з найвысокіх прывілеяў для сучаснага партыйнага кіраўніцтва.

З 2009 году ў Паўночнай Карэі зьявіўся таксама мабільны Інтэрнэт. Магчымасьці доступу абмежаваныя адзіным сайтам. На дадзены момант няма зьвесткаў, ці падаецца гэта паслуга за межамі Пхеньяну.

У Паўночнай Карэі доўгі час не было свайго нацыянальнага дамэну, таму нешматлікія афіцыйныя сайты грунтаваліся ў Кітаі, Японіі, Нямеччыны і ЗША. З 2007 году КНДР мае ў Інтэрнэце ўласны дамэн першага ўзроўню .kp. У дадзены момант для замежных карыстачоў даступны Дзяржаўны сайт Паўночнае Карэі https://web.archive.org/web/20110124090537/http://175.45.176.14/ru/, адмініструемы Кампутарным цэнтрам Карэі ў Эўропе. Другі зарэґістраваны на дамэне сайт самога Кампутарнага цэнтру https://web.archive.org/web/20100825085744/http://kcce.kp/ утрымоўвае некалькі старонкаў пра арґанізацыю, а https://web.archive.org/web/20100825085744/http://kcce.kp/ утрымоўвае адзіную тэхнічную старонку. IP-адрасы абодвух сайтаў ставяцца да правайдара Internet Provider Berlin. Маецца таксама яшчэ некалькі дзяржаўных сайтаў.

У Паўночнай Карэі існуе унутраная сетка Кванмэн, прысьвечаная прапагандзе ідэяў Чучхэ, а таксама рознае навукова-тэхнічнае інфармацыі. Функцыянаваньне дадзенае сеткі ажыцьцяўляецца наступным чынам. Па замовах установаў Цэнтар кампутарнае інфармацыі згружае з інтэрнэту сайты, галоўным чынам навукова-тэхнічнага ўтрыманьня, праводзіць рэвізію ўтрыманьня сайту, пасьля чаго ён загружаецца ў нацыянальную сетку, і ім могуць карыстацца карэйскія навукоўцы. Некаторыя крыніцы сьцьвярджаюць, што ўлады КНДР маюць намер спыніць ізаляцыю унутранае сеткі Кванмэн і падлучыць яе да інтэрнэту. Разам з тым, у прымежных з Кітаем раёнах паўночнае часткі КНДР існавалі інтэрнэт-кафэ, якія дазваляюць ажыцьцяўляць выйсьце ў Інтэрнэт (у 2007 году Міністэрства грамадзкае бясьпекі краіны распарадзілася пра іх зачыненьне). З канца 2004 году замежным фірмам і пасольствам у Пхеньяне дазволена вольнае карыстаньне інтэрнэтам.

Глядзіце таксама

  • Унутраная сетка Кванмэн

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

КНДРКім Чэн Ын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Герой БеларусіЭратычнае мастацтваЛетуваРасейцыВіцебскКанстытуцыйны суд СлаваччыныЭратычнае кіноБудынакVPNСябарБеларускае слова (1920)Карлес ПудждэмонПётар МашэраўСлавамір АдамовічЮры ПадабедУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьБел-чырвона-белы сьцягКраязнаўчая газета.itАляксандар ЛукашэнкаЛяхавічыТвэркПагоня (песьня)Кангрэс ЗШААмонімУніяцтваМастацкая літаратура (выдавецтва)Жыве Беларусь!ІксвідэаСлуцкі збройны чынМарат МаркаўАкалічнасьцьЦарква Сьвятога Духа (Менск)Апавядальны сказҐКінатэатарЛідзкае піваАпэрацыйная сыстэмаЛюдвік НарбутMemento moriJi (дыграф)Браніслаў ТарашкевічСусьветЛацінская моваБДСМАсфальтЗона маўчаньняМасачусэтсЭлектронная поштаГерута (імя)ШмоняСмаленскНямеччына.neЛеў ТалстойТудаўлянскія гаворкіРасейская акупацыя БеларусіТыльзытБаранавічыГімн ВялікабрытанііАляксандар Краўцэвіч1945Міжнародная сыстэма СІГрунвальдзкая бітваУладзімер ЗяленскіФлорыдаАсьміна (імя)ДвукосьсеПрыназоўнікМікалай СьлюнькоўЭйтмін🡆 More