Ігар Дабралюбаў: беларускі рэжысэр, сцэнарыст

І́гар Міха́йлавіч Дабралю́баў (22 кастрычніка 1933, Новасыбірск, РСФСР — 19 ліпеня 2010, Менск, Беларусь) — беларускі рэжысэр, сцэнарыст.

Народны артыст БССР (1985).

Ігар Дабралюбаў
Дата нараджэньня 22 кастрычніка 1933(1933-10-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 ліпеня 2010(2010-07-19) (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінарэжысэр
Месца працы
Узнагароды
народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID nm0229805

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1933 году ў Новасыбірску. Пасьля Другой сусьветнай вайны прыехаў у Беларусь, дзе ў Рускім тэатры імя Горкага працаваў ягоны айчым.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1956), рэжысэрскі факультэт УДІК (1963, майстэрня М. Рома) у Маскве. У 1956—1958 гадох — актор Беларускага рэспубліканскага ТЮГу. З 1963 году — рэжысэр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1993 году — прафэсар Інстытуту сучасных ведаў.

У 1995 годзе Дабралюбаў прыняў удзел у выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня як кандыдат, якога падтрымліваў БНФ. Пасьля таго не паставіў ніводнага фільму, не выкладаў у дзяржаўных ВНУ.

У 2002 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» падпісала дамову зь Ігарам Дабралюбавым на выкарыстаньне маёмасных правоў падчас дэманстрацыі яго працаў у Беларусі і за яе межамі. Празь некалькі год, калі студыя спыніла паказваць аўтару дамовы з пракатнымі агенцтвамі, матывуючы гэта камэрцыйнай таямніцай, рэжысэр вырашыў скасаваць дамову праз суд. 19 верасьня 2008 году Калегія ў справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду вырашыла, што ў адпаведнасьці з Грамадзянскім кодэксам, які дзейнічаў на момант стварэньня фільмаў, аўтарскае права належала кінастудыі, а адносіны з рэжысэрам урэгуляваныя выплатай яму ўзнагароджаньня. Дамову ад 2002 году суд палічыў неадпаведнай заканадаўству і пастанавіў вярнуць студыі 1 500 даляраў, а таксама аплаціць судовыя выдаткі ў памеры каля тысячы даляраў.

Цягам апошніх гадоў Ігар Дабралюбаў перанёс некалькі інсультаў, быў прыкаваны да ложку, ня мог размаўляць. Памёр 19 ліпеня 2010 году. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Творчасьць

Першы кароткамэтражны фільм «Мост» зьняў па ўласным сцэнары ў 25-гадовым узросьце.

Фільмаграфія

  • «Мост» (1962)
  • «Іду шукаць» (1966)
  • «Іван Макаравіч» (1968)
  • «Крокі па зямлі» (1969)
  • «Вуліца без канца» (1972)
  • «Таму што кахаю» (1974)
  • «Братушка» (1975)
  • «Па сакрэту ўсяму свету» (1976)
  • «Расклад на паслязаўтра» (1978)
  • «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979)
  • «Трэцяга не дадзена» (1980)
  • «Белыя росы» (1983)
  • «Мама, я жывы!» (1985)
  • «Восеньскія сны» (1987)
  • «Плач перапёлкі» (1990)
  • «Эпілёг» (1994)

Актор

Іншае

У 2006 годзе выйшла кніга мэмуараў «Асколкі памяці».

Узнагароды

Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1974), Народны артыст БССР (1985).

Ляўрэат прэміі ЦК ЛКСМ БССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм «Іван Макаравіч»). Акрамя таго, фільм «Іван Макаравіч» стаў першым беларускім фільмам, які здабыў вельмі прэстыжную ўзнагароду — «Сярэбраную Мінэрву» на 22-м Міжнародным кінафэстывалі дзіцячых фільмаў у Вэнэцыі. Тады рэжысэра ня выпусьцілі на фэстываль у Італію.

У 1976 годзе ўзнагароджаны срэбным мэдалём імя А. Даўжэнкі за фільм «Братушка».

Крыніцы

Tags:

Ігар Дабралюбаў БіяграфіяІгар Дабралюбаў ТворчасьцьІгар Дабралюбаў УзнагародыІгар Дабралюбаў КрыніцыІгар ДабралюбаўБеларусьМенскНародны артыст БССРНовасыбірскРСФСРРэжысэрСцэнарыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.gg1978Бел-чырвона-белы сьцягЛятарэя.buЧасьціца.mz.mx.zwЖанна д’Арк.va1995.mhАндрусь ТакіндангМадрыд40Полацкае княстваБеластокЎ1876.fj1860АрхангельскАркадзь Куляшоў.qa.us1988БарбароўФранцішак БагушэвічСабакаМанфрэдІгнат ДамейкаШлях з варагаў у грэкі58Беларуская Вікіпэдыя.mnУстаўныя граматы БНРПарнаграфія-гонзаХэрсон.by1980ГрузіяМураўёўкіПершая сусьветная вайнаДрысаФранцускі пацалунакСанкт-ПецярбургГалоўчыцы (Гомельская вобласьць)Ядзерная энэргетыка.nfБітва пад Воршай4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага.etЛацінка.ar.hnАмсьціслаўКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Бялынічы)1919Джозэф Рабінэт Байдэн.btАральны сэкс.ukПрэзыдэнт БеларусіЭліза АжэшкаПошукавая аптымізацыя🡆 More