We Don't Wanna Put In

We Don’t Wanna Put In — песьня, зь якой грузінскі гурт «Стэфанэ і 3G» жадаў прадставіць Грузію на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009» (Масква).

«We Don’t Wanna Put In»
 
Самотнік Грузія Грузія Стэфанэ і 3G
Выдадзены2009
Жанр(ы)дыска[d]
Моваангельская мова
Месца запісу2009
Храналёгія самотнікаў Грузія Грузія Стэфанэ і 3G
«We Don’t Wanna Put In»
((2009))

Нацыянальны фінал

18 лютага 2009 году на першым канале грамадзкага тэлебачаньня Грузіі прайшоў адборачны конкурс, які вызначыў выканаўца, які будзе прадстаўляць Грузію на конкурсе песьні «Эўрабачаньне».

Пераможцам стала група «Stephane і 3G», зь песьняй «We Don’t Wanna Put In».

Сьцьвярджэньні пра палітычны падтэкст

Пасьля правядзеньня ўнутранага адборачнага туру «Эўрабачаньне-2009», выканавец Стэфанэ заявіў, што «выканаўцы не хаваюць такога падтэксту». Песьня зьяўляецца пратэстам Грузіі супраць «расейскай агрэсіі» (гл. Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)) у жніўні 2008 году..

У лютым 2009 году некаторыя расейскія СМІ адзначалі, што песьня на слых можа ўспрымацца як тэкст, які зьмяшчае згадваньне імя нейкага «Пуціна», якога «мы не жадаем», што было вытлумачана як алюзія на дзейснага Старшыню Ўрада Расеі Ўладзімер Пуціна: радкі We don’t wanna put in / The negative move, / It’s killin' the groove на слых могуць разумецца як «Мы не жадаем Пуціна / Гэта разбурэньне / Гэта забівае ўвесь кайф» Таксама ў тэксьце ёсьць радок: You better change your perspective («Вам лепш зьмяніць свой кут зроку»).

20 лютага 2009 году ў прэсе зьявілася інфармацыя, што тэкст песьні будзе зьменены. Таксама паведамлялася, што гэтаму спрыяла сьпявачка Дыяна Гурцкая, якая выступала ў 2008 годзе на «Эўрабачаньні» ад Грузіі, назваўшы выбар гэтай песьні «велізарнай памылкай і правакацыяй, якую нельга дапусьціць». Але ўжо да вечара таго ж дня кіраўнік нацыянальнага праекта адбору калектыва на конкурс Нація Ўзнадзэ аспрэчыла гэту інфармацыю, заявіўшы, што тэкст песьні зьмяняцца ня будзе і, што Дыяна Гурцкая ніяк не спрабавала паўплываць на рашэньне адборачнага журы.

Прадусар Дзімы Білана, пераможца «Эўрабачаньня-2008», Яна Рудкоўская назвала песьню Грузіі амаральнай, выступіўшы за яе дыскваліфікацыю:

На мой погляд, гэта амаральна. Я лічу, што рада Эўрабачаньня і кіраўніцтва Першага канала не павінны дапусьціць гэту песьню да ўдзелу, паколькі яна абражае нашу краіну.

Адзін зь лідараў грузінскай апазыцыі Давыд Гамкралідзэ назваў тэкст песьні правакацыйным, параіўшы зьмяніць яго.

Адмова ад удзелу ў конкурсе

10 сакавіка 2009 году ў розных сродках масавай інфармацыі зьявілася паведамленьне пра тое, што Эўрапейскі вяшчальны зьвяз запатрабаваў ад Грузіі ўнесьці зьмены ў тэкст песьні гурту «Стэфанэ і 3G» Як паведамляецца на афіцыйным сайце Эўрапейскага вяшчальнага зьвяза, песьня «We don’t wanna put in» не адпавядае патрабаваньням 4 пункту 9 правіла правядзеньні «Эўрабачаньня». Паводле правілаў, песьні «не павінны шкодзіць рэпутацыі выступу ці песеннаму конкурсу Эўрабачаньне». Тэкст і назва песьні «Стэфанэ і 3G» (у якім можна ўгледзець намёк на прэм'ер-міністра РФ Уладзімера Пуціна, па меркаваньні арганізатараў «Эўрабачаньня», парушае правілы конкурсу.

Для таго, каб усё ж прыняць удзел у конкурсе, Грузіі да 16 сакавіка неабходна было абраць іншую песьню або зьмяніць тэкст ужо абранай.

11 сакавіка 2009 году, прадусар кампаніі «Эўрабачаньне-Грузія» Нація Ўзнадзэ заявіла пра афіцыйную адмову Грузіі выступаць на песенным конкурсе «Эўрабачаньне-2009»:

Мы адмовіліся ад удзелу ў конкурсе ў знак пратэсту. Мы ня будзем зьмяняць тэкст песьні We don’t wanna put in, зь якой Грузія намервалася выступіць на конкурсе.

11 сакавіка 2009 гурт адмовіўся ад удзелу ў Эўрабачаньні ў знак пратэсту супраць патрабаваньня Эўрапейскага вяшчальнага зьвяза, якое ўгледзела парушэньня ў песьні.

Міністар культуры Грузіі Ніка Руруа заявіў, што «ўпэўнены, што кіраўніцтва „Эўрабачаньня“ выпрабоўваў беспрэцэндэнтны ціск з боку Расеі. Тым больш, што Расея для гэтага можа выкарыстоўваць сур'ёзны фінансавы рычаг».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

We Don't Wanna Put In Нацыянальны фіналWe Don't Wanna Put In Сьцьвярджэньні пра палітычны падтэкстWe Don't Wanna Put In Адмова ад удзелу ў конкурсеWe Don't Wanna Put In КрыніцыWe Don't Wanna Put In Вонкавыя спасылкіWe Don't Wanna Put InГрузіяКонкурс песьні Эўрабачаньне-2009Масква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікіта КрыўцоўФіксікіПэнсіяБалалайкаБісэксуальная парнаграфіяВарончаЮрка ВіцьбічНяпоўныя сказыВіцебскГвінэяUniversal Music GroupДзікУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціІсьляндзкі коньГішпаніяВенаСэксКарлес Пудждэмон18 да н. э.Людзі на балоце (раман)Тадзіяна КляшторнаяГарэлкаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамМікола Ермаловіч29 красавікаЗнак бядыНіл АрмстрангНаркотыкАляксандар ЛукашэнкаНіл ГілевічВыказьнікСаудаўская АрабіяВязынка (Маладэчанскі раён)Пан ТадэвушАлесь СавіцкіКляса (праграмаваньне)Nokia 5530 XpressMusicМінэтАрнольд ШварцэнэгерІрына БагдановічЭротыкаISO 4217Інфлянцкая вайнаПрымакі (п’еса)Яўгенія ЯнішчыцРэч ПаспалітаяHTMLМаслаЛюбушаныЛічэбнікПалестынаАртур ВольскіЗямля пад белымі крыламіШпакНямігаРадаўніцаДанііл ШапкоВіцязь (прадпрыемства)Павал ДураўСьвятая ЛюцыяСуд Нясьвіскага раёнуСказМікола МятліцкіВялікае Княства ЛітоўскаеЛацінка🡆 More