Martin S.

Martin S.

Пераможца 9-га адкрытага музычнага фэстывалю БДУ «Такія пернікі» (2012). Прарыў 2012 году па вэрсіі Tuzin.fm (2 месца). Выдаў 2 студыйныя альбомы: «Martin S.» з 12 мэлёдыяў (2012) і «Першы» з 9 песьняў (2015); 3 сынглы: «Хуткія» (сумесна с Ксеніяй Жук (Naviband)) (2013), «Пампея» (сумесна з Iver) (2014), «Новы дзень» (2019); 1 ЕР: «Не забыць памылкі ніколі» з 4 песень (2014).

Martin S.
Martin S.
Удзельнікі Martin S. (зьлева-направа: Уладзімер Боська, Андрэй Марчанка, Гера Супакоў, Ільля Басько) у студыі падчас здымак лайв-кліпу на сынгл «Новы дзень» (люты 2019)
Інфармацыя
Гады2011 — цяпер
АдкульМаладэчна, Менская вобласьць, Беларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)інды-рок, поп-рок
Выдавец«Vigma»
Зьвязаныя праекты«MoZart»
УдзельнікіУладзімер Боська, Ільля Басько, Андрэй Марчанка, Гера Супакоў
Былыя ўдзельнікіАляксей Канцавы, Вячаслаў Усьцінаў, Цімафей Чабунін, Мар’яна Шэндезелева, Яўген Шэлепень, Маргарыта Мядзьвецкая
martin-s.org

Альбомы

  • «Martin S.» (12 мэлёдыяў, 2012 г.; 40 хвілінаў). Музыка — Ільля Басько (1—4, 8—12), Уладзімер Боська (5—7). Словы — Уладзімер Боська. У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Аляксей Канцавы (бас-гітара), Вячаслаў Усьцінаў (гітара, труба), Цімафей Чабунін (бубны, віялянчэль) і Мар’яна Шэндзелева (сьпеў). Зводку на студыі «Нэрвы са сталі» ажыцьцявіў Сяргей Кудзеліч.
«Martin S.»
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Уводзіны»   Ільля Басько 1:17
2. «Раз на раз»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:46
3. «Маю надзею»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:53
4. «Мала месца»  Уладзімер БоськаІльля Басько 2:49
5. «Хто ты»  Уладзімер БоськаУладзімер Боська 4:04
6. «Стомлены»  Уладзімер БоськаУладзімер Боська 4:23
7. «Дзёньнікі»  Уладзімер БоськаУладзімер Боська 4:13
8. «Талісман»  Уладзімер БоськаІльля Басько 2:51
9. «Мы зробім усё»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:02
10. «Блізкія»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:47
11. «Мэханіка»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:44
12. «Зыход»   Ільля Басько 0:48
40 хв.
  • «Не забыць памылкі ніколі» (4 песьні, 2014 г.; 21 хвіліна). У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Маргарыта Мядзьвецкая (бас-гітара), Вячаслаў Усьцінаў (гітара), Цімафей Чабунін (бубны) . Зводку на студыі «Форз» (Менск) ажыцьцявіў Зьміцер Галодка.
«Не забыць памылкі ніколі»
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Не забыць»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:11
2. «Памылкі»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:08
3. «Ніколі»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:26
4. «Не забыць памылкі ніколі»  Уладзімер БоськаІльля Басько 10:46
21 хв.
  • «Першы» (9 песьняў, 2015 г.; 34 хвіліны). У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Маргарыта Мядзьвецкая (бас-гітара), Андрэй Марчанка (гітара), Гера Ступакоў (бубны). Зводку на студыі «Форз» (Менск) ажыцьцявіў Зьміцер Галодка.
«Першы»
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Як ёсьць»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:56
2. «Так і трэба»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:39
3. «Уцякалі»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:29
4. «Марыць»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:19
5. «Ушчэнт»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:11
6. «Позна»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:01
7. «Дэманы»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:13
8. «Дэльфіны»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:44
9. «Матывацыя»  Уладзімер БоськаІльля Басько 2:57
34 хв.

Склад

На 2019 год гурт «Martin S.» налічваў 4 удзельнікі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Андрэй Марчанка (гітара) і Гера Супакоў (бубнач).

Ранейшымі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі гурта былі: скрыпач Яўген Шэлепень (2011—2018), бас-гітарысты Аляксей Канцавы (2011—2014) і Маргарыта Мядзьвецкая (2015—2018), трубач Вячаслаў Усьцінаў (2011—2014), бубнач Цімафей Чабунін (2011—2014), сьпявачка Мар’яна Шэндзелева (2011—2012).

Узнагароды

  • Пераможца 9-га адкрытага музычнага фэстывалю БДУ «Такія пернікі» (2012).
  • Прарыў 2012 году па вэрсіі Tuzin.fm (2 месца).

Мінуўшчына

У пачатку лістапада 2011 г. былыя ўдзельнікі гурта «MoZart», які існаваў з 2003 году, стварылі новы гурт «Martin S.» на чале са сьпеваком і аўтарам песьняў Уладзімерам Боськам. Пры канцы лістапада 2011 г. гурт упершыню падаў заяўку на ўдзел у беларускім адборы на міжнародны конкурс песьні «Эўрабачаньне» 2012 году, які прайшоў у пачатку сьнежня 2011 году. 27 сакавіка 2012 г. «Martin S.» выдаў першы самотнік «Мала месца», які запісалі на студыі Генадзя Сыракваша. У жніўні 2012 г. пачаўся запіс 1-га альбома на студыі «Кляновае дрэва» (анг. Mapletree). Большасьць песьняў альбому запісалі на студыі «Нэрвы са сталі» (анг. Nerves of steel), дзе яго зьвядзеньнем займаўся Сяргей Кудзеліч. 27 верасьня 2012 г. выйшла 1-я «Чырвоная» частка альбому з 3 песьняў. 15 кастрычніка выпусьцілі 2-ю «Сінюю» частку альбому з 3 песьняў. 27 кастрычніка ў Берасьці гурт выступіў з 6 «чырвонымі» і «сінімі» песьнямі на трэцім Men’s Fest, які праводзіўся ў клюбе Берасьцейскага электрамэханічнага заводу. 6 лістапада выдалі 3-ю «Зялёную» частку альбому, што сталася апошняй і таксама складалася з 3 песьняў. 8 лістапада 2012 г. гурт «Martin S.» выдаў дэбютны альбом «Martin S.» з 12 мэлёдыяў праз прадпрыемства «Vigma». 29 лістапада 2012 г. гурт «Martin S.» стаў пераможцам 9-га Адкрытага музычнага фэстывалю «Такія пернікі», які ладзіўся Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам у менскім клюбе «Цэнтар». 30 лістапада гурт атрымаў за перамогу рэпэтыцыйны час на працу ў прафэсійнай студыі музычнага прадпрыемства «Бум». На фэсьце гурт прадстаўляў факультэт радыёфізыкі і кампутарных тэхналёгіяў БДУ. 6 сьнежня гурт прадставіў альбом «Martin S.» канцэртам у менскім клюбе «Рэпаблік».

3 сакавіка 2013 г. гурт выпусьціў альбом рэміксаў на 10 песьняў 1-га альбома, якія 10 дыджэяў перапрацавалі ў 10 кірунках электроннай музыкі: прагрэсіўны гаўс, брэйкбіт, клюбны гаўс, транс, глюк(en), вялікі біт(en), пасткавая музыка(en), дабстэп, чылаўт, гаўс. Свае рэміксы прапанавалі дыджэі: Віталь «Ghost» (бел. Прывід), Павал Верхні (Трансэт), Дзяніс Валько (Бэніс), Максім Кавалёў, Аляксей «Спэйсмэн» (Касманаўт), Тацяна Сілін «Stevia Pill», Антон Шчурок «NetMoRaLLi», Ільля Басько (Івэр), Альбэрт Сіпаў (А.э.р.о.) і Станіслаў Жванік (Лорадо). Улетку 2013 г. гурт «Martin S.» выступіў з канцэртамі ў абласных цэнтрах Беларусі, у Расеі (Масква) і Летуве (Вільня). 7 кастрычніка 2013 г. гурт «Martin S.» выдаў самотнік «Хуткія», які за 3 месяцы запісалі са сьпявачкай Ксеніяй Жук («Sonika»). Агулам у запісе ўдзельнічалі 17 чалавек з 4 музычных гуртоў. 17 кастрычніка песьню «Хуткія» прадставілі ў менскім клюбе «Графіці».

12 лютага 2014 г. выйшаў міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» з 3 песьняў, якія запісалі на студыі «fOrZ» (гукарэжысэр — Зьміцер Гладко): «Не забыць», «Памылкі», «Ніколі». 3 сакавіка гурт прадставіў міні-альбом на канцэрце ў сталічным клюбе «Піраты». 1 красавіка 2014 г. «Martin S.» выдаў самотнік «Пампея». 25 траўня 2014 г. гурт выпусьціў відэакліп на песьню «Пампея», здымкі якога правялі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. У здымках удзельнічалі апэратары Аляксандар Алейнікаў і Станіслаў Турко, акторы Артур Райскі і Марыя Буткевіч. 25 чэрвеня 2014 г. гурт упершыню выступіў на 14-м фэстывалі беларускай песьні і паэзіі «Маладзечна». У ліпені 2014 г. гурт «Martin S.» упершыню выступіў на 23-м міжнародным фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску». 28 лістапада 2014 г. гурт выдаў самотнік «Як ёсьць», які запісалі за кошт добраахвотных ахвяраваньняў.

Пры канцы студзеня 2015 г. у гурце засталіся 3 першапачатковыя ўдзельнікі — Уладзімер Боська, Ільля Басько і Яўген Шэлепень, і дадаліся 3 новыя: бас-гітарыстка Маргарыта Мядзьвецкая, гітарыст Андрэй Марчанка і бубнач Гера Ступакоў. 1 чэрвеня 2015 г. гурт абвясьціў аб тым, што сабраў $3000 на запіс новага альбома за кошт ахвяраваньняў прыхільнікаў. 5 чэрвеня 2015 г. гурт «Martin S.» выдаў самотнік «Ушчэнт». 5 кастрычніка 2015 г. выйшаў другі альбом «Першы» з 9 песьняў. 28 кастрычніка прайшла канцэртная прэзэнтацыя альбома ў менскім клюбе «Рэпаблік». 10 лютага 2016 году гурт прадставіў песьню «Так і трэба» зь «Першага» альбому ў чарце музычнага парталу «Тузін гітоў».

Сваё пяцігодзьдзе гурт справіў сольным буйным канцэртам у менскім клюбе «Бруге» 15 сакавіка 2017 году. 21 лютага 2019 году «Марцін С.» зьняў музычнае відэа «Адзін дзень» у падтрымку аднайменнага самотніка. 30 лістапада 2020 году гурт прадставіў 3-моўны кліп «Няхай» на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах. На 16 сакавіка 2021 году з 3,5 месяцы відэа набрала звыш 30 000 праглядаў.

Крытыка

13 сьнежня 2012 году заснавальнік парталу і прэміі «Ультра-музыка» Вячаслаў Радзівонаў заявіў, што гурт «Марцін С» адзначыўся «добрым дэбютам» у выглядзе альбому. 20 сьнежня 2012 году інтэрнэт-часопіс «34mag» згадаў, што гурт «зрабіўся галоўным ньюзмэйкерам ад новага беларускамоўнага року», дзякуючы прэзэнтацыі альбому ў менскім клюбе «Рэпаблік» на пачатку сьнежня. Таксама агляд зьмяшчаў параўнаньне: «Гэтыя хлопцы, мабыць, самі таго ня ведаючы, адкрылі новы жанр — пост-ляпісы. Гэта як пост-гранж або пост-гардкор, толькі ў Беларусі, з прывідам Міхалка, жаданьнем зрабіцца культавымі, скрыпкай замест трубы і шалёнай публікай». 25 студзеня 2013 году аглядальнік музычнага парталу «Экспэрты» Зьміцер Падбярэскі ў сваёй рэцэнзіі на дэбютны альбом «Марцін С» адзначыў: «у гэтай праграме элемэнтаў папулярнай песьні ўсё ж крыху больш, чым рок-музыкі. … музыкі здолелі далучыць да запісу значна большы за стандартны пап-рокавы набор інструмэнтаў, , што безумоўна дазволіла ім пасьпяхова разнастаіць аранжаваньні. … шэраг твораў робяць цалкам станоўчае ўражаньне магчыма нават з прэтэнзіяй на гіты. Гэта „Раз на раз“ — энэргічны, трывала збалянсаваны нумар, як і „Мала месца“, „Дзёньнікі“, „Хто ты“, „Стомлены“. Карацей, ёсьць што слухаць». Тацьцяна Бобэр, канцэртны аглядальнік парталу «Памяркоўны Гук», на прыкладзе зборнага канцэрту беларускіх рокераў у верасьні 2013 году адзначала, што гурт грае «мяккі» рок.

24 кастрычніка 2013 году ў аглядзе альбому «Martin S.» стваральнік музычнага парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін заўважыў, што гурт «ставіць галоўным чынам на баляды» і «грае інтэлігентны інды-рок» са скрыпкай. Будкін адзначыў песьні «Стомлены», «Хто ты» і рытмічную «Мы зробім усё», бо «гэтыя творы магла б расьпяваць прагрэсіўная частка нашага грамадзтва па ўсёй краіне». Аглядальнік палічыў альбом за «яўны прэтэндэнт на найлепшы дэбют гэтага году», хоць і зрабіў крытычныя заўвагі: «Галоўная праблема каманды — адсутнасьць уцямнага пасылу. Часам іх тэксты выглядаюць надта перагружанымі сэнсава, часам надта ўжо наіўна, пры тым, што бракуе трапных выразаў, якія можна было расьцягваць на цытаты».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Martin S. АльбомыMartin S. СкладMartin S. УзнагародыMartin S. МінуўшчынаMartin S. КрытыкаMartin S. КрыніцыMartin S. Вонкавыя спасылкіMartin S.NavibandTuzin.fmБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтРок-гурт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТурэччынаСлавянеГенэрал ад кавалерыіПрэнскі раёнФілёлягЛацінкаБульбаПастава 69Праект правапісу 1999 годуЗлучаныя Штаты АмэрыкіДыега МарадонаАўганістанПлешчыцы (Берасьцейская вобласьць)ГеалёгіяMcDonald’sКірыліцаКанадаСаюзная рашучасьць-20228 сакавікаАдам НарушэвічГеоргі НедзьведзьISO 3166-1АстраноміяФрансіска ФранкаСамасейСартаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСьнежаньДзьвінскЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуЎэйлзМалякалёгіяГаўрыла ПрынцыпВагонКазаваАляксандар КачанАпавядальны сказТоні МорысанАрамунская ВікіпэдыяВанкувэр КэнаксГітанас НаўседаТом ГэнксЭтнічная тэрыторыя беларусаўСтавоцкі сельсаветСтэфэн КарыЯўген ШатохінАндрэй МукавозчыкСянно1802КартузыЛео ТаксыльЛіпецкая вобласьцьРасейская ВікіпэдыяАляксандар ЛукашэнкаЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуМікола МаляўкаTor BandКатынь (вёска)Сьвятлана АлексіевічБаранавічыНікаляс ван ВэйкМаёнтакМэдыяВікіАліваЮвэнтус ТурынСтэфан III (папа рымскі)ҐДжанлюіджы БуфонСыднэй🡆 More