Codemasters

The Codemasters Software Company Limited або Codemasters (па-беларуску: майстры коду; ранейшая назва Code Masters) — брытанскі распрацоўнік кампутарных гульняў, заснаваны братамі Дэйвідам і Рычардам Дарлінгамі ў 1986 року.

Codemasters — адна з найстарэйшых брытанскіх гульнявых студыяў. У 2005 часопіс «Develop» назваў яе найлепшай незалежнай распрацоўніцай гульняў.

Codemasters
Выява лягатыпу
Тып Прыватная
Заснаваная 1986
Уласьнікі Electronic Arts[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Ўорўікшыр, Вялікабрытанія
Ключавыя фігуры Рычард Дарлінг, Дэйвід Дарлінг, Джым Дарлінг, Аніль Амбані
Галіна Індустрыя кампутарных гульняў
Прадукцыя Кампутарныя гульні
Лік супрацоўнікаў 500
Матчына кампанія Balderton Capital (50%)
Reliance Entertainment (50%)
Даччыныя кампаніі Slightly Mad Studios[d]

Мінуўшчына

Заснаваная ў 1986 Рычардам і Дэйвідам Дарлінгамі (апошні меў ужо досьвед працы ў Mastertronic). Кампанія занялася выданьнем гульняў для плятформы ZX Spectrum, якая ў той час актыўна заваёўвала рынкі. Гульні выходзілі таксама для Commodore 64, Commodore 16, BBC Micro, Acorn Electron, Amstrad CPC, Atari 8-bit, Commodore Amiga і Atari ST.

Вялікую дзелю гульняў на ZX Spectrum складалі экшэны, якія патрабавалі ад гульца разьвязаньня ламанінаў шляхам камбінаваньня разнастайных прадметаў. Прыкладам пасьпяховае сэрыі такіх гульняў служыць «Dizzy». Codemasters таксама вядомыя выданьнем вялікае сэрыі сымулятараў, найбольш спартовых.

Пасьля таго, як рынак 8-бітных кампутараў пачаў занепадаць, Codemasters занялася распрацоўкай для 8-бітных і 16-бітных кансоляў, адначасна адмаўляючыся ад продажу малабюджэтных гульняў на карысьць гульняў па поўным кошце. Так, у 1993 пабачыла сьвет апошняя гульня сэрыі «Dizzy» па нізкім кошце — «Crystal Kingdom Dizzy». Наступная гульня, «Fantastic Dizzy», выйшла ўжо па поўным кошце.

Вялікі посьпех на кансолі Sega Mega Drive мелі сэрыі гульняў «Micro Machines» і «Pete Sampras Tennis».

У 1999 Codemasters зрабілі спробу замацавацца на амэрыканскім рынку, адкрыўшы новую студыю ў Оўкхэрсьце ў былых памяшканьнях Sierra і наняўшы туды звольненых супрацоўнікаў Yosemite Entertainment.

На плятформах пазьнейшых пакаленьняў Codemasters працягнулі выпуск вядомых сэрыяў гульняў, такіх як «TOCA Touring Car», «Colin McRae Rally», «Brian Lara Cricket» і «Operation Flashpoint».

У 2007 Codemasters запусьцілі ў Эўропе масавую шматасобавую он-лайнавую ролевую гульню «The Lord of the Rings Online: Shadows of Angmar». У чэрвені таго ж року кампанія была прададзеная венчурнай групе Balderton Capital, пасьля чаго лягатып быў зьменены на счэпленыя мэталічныя літары C і M.

25 красавіка 2008 Codemasters набылі студыю Sega Racing Studio. 5 красавіка 2010 50% акцыяў Codemasters набыла індыйская кампанія Reliance Big Entertainment.

Пазьней у тым самым року Codemasters запусьціла бясплатную вэрсію «Lord of the Rings Online».

Студыі

  • Codemasters Southam, асноўная студыя і штаб-кватэра кампаніі.
  • Sega Racing Studio, набытая ў SEGA.
  • Codemasters Birmingham, набытая ў Swordfish Studios у лістападзе 2008.
  • Codemasters Studio Sdn Bhd у Куала Лумпур (Маляйзія), заснаваная ў верасьні 2006.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Codemasters МінуўшчынаCodemasters СтудыіCodemasters Крыніцы і заўвагіCodemasters Вонкавыя спасылкіCodemastersБеларуская моваВялікабрытанія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПКлясаMPEG-1ПорнасайтАзначэньне (часьціна сказу)ДаніяКішынёў1989ВатыканЛіцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ2014Сьцяг Польшчы2015Мацьвей МіхайрынФлора (астэроід)КірыліцаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхУладзімер ПуцінІсьляндзкі коньМарк ШагалЖывёлыВера (мужчынскае імя)Дзень ПерамогіСмаленскСмаленскае ваяводзтваВіжайныАльгарытмВяйсеяФільмПінскКунілінгусРадаўніцаMozilla FirefoxБлогМарыя МартысевічДразды (гурт)БаранавічыЭротыкаПрыднястроўеАтрад (біялёгія)ВікіцытатнікПарнаграфія ў ІталііЛукаш СемянюкПолацкае ваяводзтваСельская гаспадаркаДынама Менск (футбольны клюб)БаўгарыяІнтэрнэтДжэралд Рудалф ФордДзьмухавецПалітыкаГалоўная старонкаЛГБТРасейская моваISSNНёманЮльян Урсын Нямцэвіч18891200Усевалад ГарачкаМураўёўкі16 красавікаISO 3166-2Пошукавая аптымізацыя🡆 More