Манэта 1 Грыўна: украінская манэта

Манэ́та наміна́лам 1 гры́ўна (па-ўкраінску: 1 гривня) — сэрыя ўкраінскіх манэтаў масавага выпуску, выкарыстоўваных у паўсядзённым грашовым звароце.

Манэты ўсіх выпускаў зьяўляюцца дзейным аплатным сродкам Украіны, абавязковыя да прыёму па намінальным кошце бяз колькасных абмежаваньняў.

1 гривня
Украіна
Намінал 1 грыўна
Маса
Дыямэтар 26 мм
Таўшчыня 1,85 мм
Гурт гладкі з надпісам «адна грыўна»
Мэтал Латунь
алюмінавая бронза
Авэрс (I тып)
Два пшанічныя каласы, герб Украіны
Дата стварэньня 1995—1996, 2001—2003, 2013
Пазначэньне наміналу, дэкаратыўны малюнак, герб Украіны
Дата стварэньня 2004—2006, 2008, 2010—2013
Рэвэрс (I тып)
Гронка каліны, пазначэньне наміналу
Уладзімер Сьвятаславіч

Манэты звычайных выпускаў

Адна грыўна

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, маса — 7,10 г (1995, 1996, 2002), латунь (гады біцьця: 1995, 1996), або 6,9 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2001, 2002, 2003, 2013).

Мастак Васіль Лапата.

Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты 

На пярэднім баку (авэрсе) манэты ў цэнтры выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, апраўлены з абодвух бакоў арнамэнтам з двух дубовых лісткоў і двух каласкоў — кожны з трыма асьцюкамі. Над гербам зьмешчаны надпіс «Україна», а пад ім — рок біцьця манэты і лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны. Па пэрымэтры — выпуклы кант. Малюнак і надпісы — рэльефныя.

На адваротным баку (рэвэрсе) манэты ў цэнтры лічбаю «1» і надпісам пад ёю «ГРИВНЯ» пазначаны намінал манэты. З абодвух бакоў ад лічбы «1» сымэтрычна разьмешчаны арнамэнт са стылізаванае выявы галінак. Па пэрымэтры — выпуклы кант. Малюнак і надпісы — рэльефныя.

Па гурце манэты выціснутыя надпісы «ОДНА ГРИВНЯ» і год біцьця, аддзеленыя адзін ад аднаго выціснутымі кропкамі.

«Уладзімер Вялікі»

Дата ўвядзеньня ў зварот — 25 кастрычніка 2004 року. Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2004—2006, 2008, 2010—2013).

Мастак і скульптар — Уладзімер Дзям’яненка.

Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты 

Прысьвечаная вялікаму князю кіеўскаму Ўладзімеру Вялікаму, дзяржаўнаму дзеячу, за пэрыяд праўленьня якога завяршылася фармаваньне старажытнарускай дзяржавы і ўведзенае хрысьціянства як дзяржаўнай рэлігіі.

На авэрсе манэты ўверсе адлюстраваны малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2004, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА / 1 / ГРИВНЯ», а таксама лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе разьмешчаная выява князя Ўладзімера, які трымае ў правай руцэ крыж, а ў левай — стылізаваную выяву Дзесяціннай царквы, а таксама кругавы надпіс: «ВОЛОДИМИР ВЕЛИКИЙ».

Юбілейныя манэты

«60 гадоў вызваленьня Ўкраіны ад фашысцкіх захопнікаў»

Дата ўвядзеньня манэты ў зварот — 25 кастрычніка 2004 року.

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2004).

Мастакі і скульптары — Уладзімер Дзям’яненка, Раман Чайкоўскі.

Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты 

Манэта прысьвечаная 60-й гадавіне вызваленьня Ўкраіны ад фашысцкіх захопнікаў, удзельнікам баявых дзеяў 1941—1945 рр., вэтэранам працоўнага фронту і памяці палеглых у барацьбе з фашызмам.

На авэрсе манэты ўверсе выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2004, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА / 1 / ГРИВНЯ», а таксама лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе надпіс «60 років визволення України від фашистських загарбників» ды ілюстрацыя лацкану сьпінжаку вэтэрана нямецка-савецкай вайны з узнагародамі: ордэн Славы, мэдалі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Кіеву» і да т. п.

«60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў»

Дата ўвядзеньня манэты ў абарот — 28 красавіка 2005 року.

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2005).

Мастакі і скульптары — Уладзімер Дзям’яненка (авэрс), Уладзімер Атаманчук (рэвэрс).

Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты 

Манэта прысьвечаная 60-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На авэрсе манэты ўверсе выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2005, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА/ 1/ ГРИВНЯ», а таксама лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе ў частцы сэгмэнту, абмежаванага трыма прамянямі пражэктараў, паказаныя жаўнеры, якія вяртаюцца з фронту. Зьлева разьмешчаны надпіс «60/ РОКІВ/ ПЕРЕМОГИ/ У ВЕЛИКІЙ/ ВІТЧИЗНЯНІЙ/ ВІЙНІ/ 1941—1945».

«65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў»

Дата ўвядзеньня манэты ў абарот — 28 красавіка 2010 року.

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2010).

Мастак і скульптар — Уладзімер Дзям’яненка.

Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты 

Манэта прысьвечаная 65-й гадавіне вызваленьня Ўкраіны і сьвету ад фашызму, удзельнікам баявых дзеяў 1941—1945 рокаў, памяці палеглых у барацьбе з фашызмам і вэтэранам працоўнага фронту.

На авэрсе манэты ўверсе выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2010, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА /1/ ГРИВНЯ», а таксама лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе манэты ўверсе выяўлены ордэн Айчыннай вайны, з абодвух бакоў ад яго — даты 1945—2010, усярэдзіне — надпісы: «65 РОКІВ/ ПЕРЕМОГИ», пад якімі намаляваныя георгіеўская стужка і два гвазьдзікі каля Вечнага вагню.

«Фінальны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 р.»

Дата ўвядзеньня манэты ў абарот — 1 сакавіка 2012 року.

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2012). Наклад манэты — 5 млн шт.

Мастак — Уладзімер Дзям’яненка; скульптар авэрсу — Уладзімер Дзям’яненка, рэвэрсу — Сьвятаслаў Іваненка.

Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты 

Манэта прысьвечаная фінальнаму турніру чэмпіянату Эўропы па футболе, які праводзіўся ва Ўкраіне і Польшчы. Манэта ёсьць афіцыйнаю ліцэнзаванаю прадукцыяй УЭФА Эўра 2012™.

На авэрсе манэты ўверсе выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2012, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА /1/ ГРИВНЯ», а таксама лягатып банкнотна-манэтнага двару Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе надпіс па акружыне «ФІНАЛЬНИЙ ТУРНІР ЧЕМПІОНАТУ ЄВРОПИ З ФУТБОЛУ 2012 р.», у цэнтры — лягатып Эўра-2012, пад якім надпісы: «UEFA/EURO 2012™/POLAND-UKRAINE».

Інвэстыцыйныя манэты

«Архістратыг Міхаіл»

Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты 

28 сьнежня 2011 року Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарот інвэстыцыйныя манэты «Архістратыг Міхаіл».

Манэта вырабленая з срэбра — Ag 999,9; маса каштоўнага мэталу ў чыстым выглядзе 1 тройская унцыя; дыямэтар 38,6 мм; таўшчыня манэты з гуртам 3,0 мм; гурт манэты «рыфлёны»; катэгорыя якасьці біцьця «анцыркулэйтэд». Наклад манэты з годам біцьця 2011 — 10 000 шт., 2012 — 20 000 шт., 2013 — 24 500 шт.

На авэрсе манэты разьмешчаныя: уверсе малы дзяржаўны герб Украіны і надпіс паўколам «НАЦІОНАЛЬНИЙ БАНК УКРАЇНИ», у цэнтры ў васьмікутным картушы на шчыце выяўленая эмблема Нацыянальнага банку Ўкраіны — алегарычныя фігуры грыфонаў, між якімі — грыўна — грашова-вагавая адзінка Кіеўскай Русі. Акрамя таго, на авэрсе разьмешчаны намінал манэты, год біцьця і пазначэньне мэталу, ягонае пробы і масы ў чыстым выглядзе.

На рэвэрсе манэты выяўлены Архістратыг Міхаіл — арханёл, адзін зь біблійных пэрсанажаў, пераможца зла, заступнік вояў, што змагаюцца за добрую справу; па коле разьмешчаны надпіс «ЗА НАС І ДУШІ ПРАВЕДНИХ, І СИЛА АРХІСТРАТИГА МИХАЇЛА» (радкі з паэмы Т. Р. Шаўчэнкі «Гайдамакі»).

Выпускі

У табліцы пазначаныя наклады абаротных манэтаў 1 грыўна 1992—2009 рокаў біцьця.

Мынцы Луганскага й Італіі

Рок Наклад
1992 (іт.)
1992 (луг.)

150 шт*
1995 52 тыс.
1996 1 млн
1992-96 1 052 млн***

Кіеўская мынца

Рок Наклад
2001 100
2002 50 млн
2003 50 млн
2004 15 млн
2005 100 млн
2006 100 млн
2008 5 тыс.**

Зоркамі ў табліцы пазначаныя манэты асаблівых і незвычайных выпускаў.

  1. наклады пробных манэтаў *
  2. наклады манэтаў для калекцыйных набораў **
  3. сумарныя наклады манэтаў, выбітныя ў Луганскім ды Італіі ***

Помнік

Манэта 1 Грыўна: Манэты звычайных выпускаў, Юбілейныя манэты, Інвэстыцыйныя манэты 
Помнік грыўне ў Данецку

Помнік грыўне быў усталяваны ў траўні 2005 року перад цэнтральним офісам «Промінвестбанку» ў Данецку. Помнік уяўляе сабою выявы манэты «1 грыўна» ўзору 1995 року, выкананай зь нержавеючай сталі і пафарбаванай пад золата. Вялізная манэта пэрыядычна абарочваецца вакол сваёй восі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Манэта 1 Грыўна Манэты звычайных выпускаўМанэта 1 Грыўна Юбілейныя манэтыМанэта 1 Грыўна Інвэстыцыйныя манэтыМанэта 1 Грыўна ВыпускіМанэта 1 Грыўна ПомнікМанэта 1 Грыўна Глядзіце таксамаМанэта 1 Грыўна КрыніцыМанэта 1 Грыўна Вонкавыя спасылкіМанэта 1 ГрыўнаНаміналУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Першы Слуцкі полкСыднэйРуген (імя)Электронная поштаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаРадзівілыЛявон БаршчэўскіРаман СкірмунтУладзімер КараткевічБеларусыЯкса (дзяржава)1999ВікіпэдыяДамаскУладзімер ДубоўкаРасейская моваAC/DCКрывіч (часопіс)Анатоль СербантовічБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёМікола МятліцкіТэхналёгіяЛетуваМенскMac OSУладзімер ПуцінЧапялаЯгайла (імя)@ПацукЯнка СіпакоўУладзімер ПолацкіАўстраліяСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіКомсомольская правдаВольга ЧамаданаваПольшчаЛюбоўПошукавая аптымізацыяМаксім ГарэцкіКліматMozilla FirefoxІван АрашкевічЛюдміла ПайдушакаваГлеб ЛабадзенкаДаўгерд (імя)Багародзіца (гімн)СпакусьнікіНямеччынаБел-чырвона-белы сьцягСьпіс вуліц ПружанаўНавум ГальпяровічІльля ДубінецДраматургПарнафільм у ФранцыіЛёнданБаркэмпСуботнікіЭратычнае кіноГестарБісэксуальная парнаграфіяЭйтмінКаскадныя табліцы стыляўЎэст Гэм Юнайтэд.vc1919Ветразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуDNSДрама (аповесьць)🡆 More