Юры Аверкіевіч Жукаў (1933, Слуцак, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 2010, Смаленск, Расея) — савецкі вайскавод.
Юры Жукаў | ||||
17 чэрвеня 1933 — 19 сакавіка 2010 | ||||
Месца нараджэньня | Слуцак, Беларуская ССР, Савецкі Саюз | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Смаленск, Цэнтральная фэдэральная акруга, Расея | |||
Прыналежнасьць | Савецкі Саюз | |||
Род войскаў | Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэньня СССР | |||
Гады службы | 1951—1989 | |||
Званьне | генэрал-лейтэнант (1984) | |||
Камандаваў | касмадромам Байканур (1983—1989) | |||
Узнагароды | | |||
Сувязі | бацька генэрал-маёр Аверкій Жукаў (1895—1951) |
7-ы начальнік касмадрома Байканур (1983—1989) у Казаскай ССР. Загадваў пускам карабля «Энэргія-Буран» (1987). Пры ім апрабоўвалі ракету-носьбіт «Зэніт» і вяліся пілятаваныя палёты паводле праграмы «Інтэркосмас».
Нарадзіўся ў сям’і генэрал-маёра тэхнічных войскаў Чырвонай арміі Аверкія Кірылавіча Жукава. У 1951 годзе пачаў службу ў Савецкім войску. У 1956 годзе скончыў Рыскую найвышэйшую інжынэрна-авіяцыйную вучэльню (Латвійская ССР) і ў якасьці афіцэра заняў пасаду начальніка групы абслугоўваньня самалётаў і авіярухавікоў. У 1957 годзе стаў авіятэхнікам атрада. У 1958-м заняў пасаду намесьніка камандзіра авіяэскадрыльлі ў справе эксплюатацыі і быў прызначаны інжынэрам спэцыяльнага наземнага абсталяваньня.
У 1959 годзе паступіў на службу ў Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэньня СССР у якасьці старэйшага памагатага начальніка службы спэцыяльнага і артылерыйскага ўзбраеньня ў справе спэцузбраеньня ў вайсковай часьці 18282 (115-ы інжынэрны полк) у горадзе Выпалзава Балагоўскага раёну (Цьвярская вобласьць, Расейская СФСР). У 1960 годзе стаў намесьнікам камандзіра часьці ў справе ракетнага ўзбраеньня і галоўным інжынэрам. У 1968 годзе заняў пасаду камандзіра в/ч 18282. У 1971 годзе перайшоў на пасаду намесьніка камандзіра в/ч 14245 (7-я ракетная дывізія) тамсама ў Выпалзаве. У 1973-м стаў загадваць 49-й ракетнай дывізіяй (в/ч 34154) у Лідзе (Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР) і атрымаў годнасьць палкоўніка. У 1975-м заняў пасаду 1-га намесьніка камандзіра 50-й ракетнай арміі (в/ч 55135) ў Смаленску (Расейская СФСР) і атрымаў годнасьць генэрал-маёра. У 1979 годзе завочна скончыў Вайсковую акадэмію імя Фэлікса Дзяржынскага ў Маскве.
У 1983—1989 гадох займаў пасаду начальніка 5-га навукова-дасьледчага палігона-касмадома Байканур (в/ч 11284, Кызылардзінская вобласьць, Казаская ССР). Найбольшы ўнёсак зрабіў у ажыцьцяўленьне касьмічнай праграмы «Інтэркосмас». Запусьцілі каля 300 міжкантынэнтальных балістычных ракетаў і 16 відаў ракета-носьбітаў. У 1985—1989 гадох быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Казаскай ССР 11-га скліканьня. У 1986 годзе браў удзел у 27-м Зьезьдзе Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу. Зь 1992 году быў старшынёй Смаленскай абласной рады вэтэранаў.
На 2014 год Слуцкі краязнаўчы музэй (Менская вобласьць, Беларусь) захоўваў генэральскі мундзір і асабістыя рэчы Юрыя Жукава.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Юры Аверкіевіч Жукаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.