Эпіле́псія (ад стар.-грэц.
ἐπιλαμβάνειν «згубіць прытомнасьць, валодаць, ці рабіць балюча») — група нэўралягічных парушэньняў, якія характарызуюцца эпілептычных прыпадкаў. Эпілептычныя прыпадкі бываюць рознымі — ад кароткіх і амаль нябачных да працяглых пэрыядах моцных сутаргаў.
Прычына большасьці выпадкаў эпілепсіі невядомая, але ў некаторых людзей эпілепсія ўзьнікае ў выніку траўмы мозга, інсульта, пухліны мозга, злоўжываньня наркотыкамі і алькаголю. Генэтычныя мутацыі мала зьвязаныя з захворваньнем. Эпілептычныя прыпадкі зьяўляюцца вынікам празьмернай і ненармальнай актыўнасьці клетак кары галаўнога мозга. Пры дыягностыцы звычайна выключаюцца іншыя станы, якія могуць выклікаць падобныя сымптомы, напрыклад страта прытомнасьці. Акрамя гэтага, вызначэньне дыягназу ўключае вызначэньне, ці ёсьць якія-небудзь іншыя прычыны прыпадкаў, напрыклад ломка пасьля адмены алькаголю ці праблемы з электралітамі. Гэта ажыцьцяўляецца шляхам сканаваньня мозгу і правядзеньня аналізаў крыві. Эпілепсія звычайна пацьвярджаецца электраэнцэфалаграмай (ЭЭГ), але звычайны тэст не выключае стан.
Прыпадкі кантралююцца лекамі ў 70% выпадкаў. Для тых, каму лекі не дапамагаюць кантраляваць прыпадкі, прызначаюць хірургічнае ўмяшальніцтва, нэўрастымуляцыю ці зьмены ў харчаваньні. Ня ўсе выпадкі захворваньняў эпілепсіяй захоўваюцца на ўсё жыцьцё, шмат пацыентаў папраўляюцца настолькі, што больш не патрабуюць лекаваньня.
Каля 1% сусьветнага насельніцтва (65 мільёнаў) хварэюць на эпілепсію, зь іх каля 80% выпадкаў у краінах, якія разьвіваюцца. У 2013 годзе эпілепсія прывяла да 116 000 сьмярцей, у той час як у 1990 годзе — да 111 000 сьмярцей. У старэйшых эпілепсія сустракаецца часьцей. У разьвітых краінах новыя выпадкі часьцей за ўсё сустракаюцца ў дзяцей і пажылых; у краінах, якія разьвіваюцца, — дзеці старэйшага ўзросту і дарослыя, што выклікана адрозьненьнем у частаце чыньнікаў, якія прыводзяць ад эпілепсіі. Прыкладна ў 5-10% людзей адбудзецца нічым не выкліканы прыпадак ва ўзросьце да 80 гадоў, а шанец другога прыпадку каля 40 ці 50%. У шматлікіх краінах існуюць абмежаваньні для хворых на эпілепсію, якія водзяць машыну, або ім увогуле гэта забаронена, але большасьць хворых могуць вадзіць пасьля працяглага пэрыяду без прыпадкаў.
Эпілепсія характарызуецца працяглай рызыкай прыпадкаў, якія паўтараюцца. Гэтыя прыпадкі могуць праяўляцца па-рознаму ў залежнасьці ад пашкоджанай часткі мозга і ўзросту пацыента.
Найбольш распаўсюджаным тыпам прыпадкаў зьяўляюцца канвульсіі (у 60% выпадкаў). З гэтых 60% траціна пачынаецца як абагульненыя прыпадкі, закранае абодва паўшар’і мозга. Дзьве траціны пачынаюцца як парцыяльныя прыпадкі (якія закранаюць толькі адно паўшар’е мозга), якія потым могуць перайсьці ў абагульнены прыпадак. Астатнія 40% прыпадкаў не зьяўляюцца канвульсіямі. Прыкладам такіх прыпадкаў зьяўляюцца абсінентныя прыпадкі, якія суправаджаюцца зьніжаным узроўнем сьвядомасьці і працягваюцца каля 10 сэкундаў.
Парцыяльным прыпадкам спачатку папярэднічаюць пэўныя перажываньні, якія завуцца аўрай. Сярод гэтых перажываньняў могуць быць пачуцьцёвыя (візуальныя, слыхавыя ці пахавыя), псыхічныя, аўтаномныя, ці маторныя зьявы. Сутаргавая актыўнасьць можа пачацца зь нейкай групы цягліцаў і распаўсюдзіцца на суседнія групы цягліцаў. Гэтая зьява атрымала назву маршу Джэксана. Могуць адбывацца аўтаматызмы — несьвядомыя паўторныя рухі, пераважна простыя кшталту чмоканьня губамі ці больш складаныя кшталту спробы падняць штосьці.
Выдзяляюць шэсьць асноўных тыпаў абагульненых прыпадкаў: тоніка-клянічны, танічны, клянічны, міяклянічны, абсінэнтны і атанічны. Пры любым прыпадку хворы губляе прытомнасьць і звычайна прыпадак адбываецца нечакана.
Тоніка-кланічныя прыпадкі суправаджаюцца чаргаваньнем згібаньнем і разгібаньнем канечнасьцей, якія суправаджаюцца выгібаньнем сьпіны ў форме дугі, і працягваюцца 10-30 сэкундаў (танічная фаза).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Эпілепсія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.