Менск Царква Аляксандра Неўскага: праваслаўны храм у Менску

Царква́ Сьвято́га Алякса́ндра Не́ўскага ў Менску — праваслаўны храм, пабудаваны ў 1896—1898 гадах на тэрыторыі Вайсковых могілак гораду.

храм
Царква Аляксандра Неўскага
Менск Царква Аляксандра Неўскага: Гісторыя стварэньня, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′31.27″ пн. ш. 27°35′14.37″ у. д. / 53.9086861° пн. ш. 27.587325° у. д. / 53.9086861; 27.587325 27°35′14.37″ у. д. / 53.9086861° пн. ш. 27.587325° у. д. / 53.9086861; 27.587325
Канфэсія Праваслаўе
Эпархія Менская 
Архітэктурны стыль нэарускі стыль
Аўтар праекту В. І. Струеў
Дата заснаваньня 1896
Будаваньне 18961898 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт nevsky.by
Царква Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Менск Царква Аляксандра Неўскага: Гісторыя стварэньня, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі Царква Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

Адзіны храм Менску, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча.

Гісторыя стварэньня

На ўзьвядзеньне храма-помніка будаўнічым аддзяленьнем Менскага губэрнскага кіраваньня ў красавіку 1896 году быў зацьверджаны каштарыс на агульную суму 11 227 рублёў і 39 капеек. Месцам для будаўніцтва былі абраныя Вайсковыя могілкі, якія знаходзілася на ўскраіне Менску й звалася Доўгім Бродам.

На збудаваньне храма ў бізантыйскім стылі сродкі ахвяравалі таксама войскі мясцовага ваеннага гарнізону й прыватныя асобы — галоўным чынам сваякі загінулых воінаў. Актыўна дапамагаў у гэтай справе добрапрыстойны 30-й пяхотнай дывізіі протаярэй Павал Багдановіч. 20 000 рублёў на пабудову храма ўнесла «дачка» лейб-гвардыі Кексгольмскага палка Марыя Кексгольмская — баўгарская сірата, падабраная салдатамі палка ў 1877 г. на полі бою.

Будаўніцтва было задуманае як помнік воінам, якія аддалі сваё жыцьцё ў расейска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. Пра гэта нагадваюць захаваныя з тых часоў дзьве мэмарыяльныя дошкі, умантаваныя ў цэнтральны нэф. На іх выгравіраваны імёны 118 воінаў 30-й артылерыйскай брыгады і 119-га пяхотнага Каломенскага палка, загінулых пры ўзяцьці Плеўны ў Баўгарыі. Акрамя таго, побач з храмам месьцяцца магілы некалькіх герояў вайны 1877—1878 гг. — генэрал-лейтэнанта Э. В. Жыржынскага, генэрал-маёра І. А. Бырдзіна, падпалкоўнікаў А. Т. Дзехцярова, В. К. Жэжэра і С. К. Абрамава.

Храм быў спраектаваны ў нэарускім стылі XVII—XVIII стагодзьдзяў, і быў збудаваны на месцы маленькай драўлянай царквы.

Урачыстае асьвячэньне храма адбылося 2 лютага 1898 году. Чын асьвячэньня зьдзейсьніў праасьвяты Сімяон, япіскап Менскі й Тураўскі, пасьля архіяпіскап, духавенства менскіх цэркваў і ў прысутнасьці вялікай колькасьці гараджанаў.

Архітэктура

Менск Царква Аляксандра Неўскага: Гісторыя стварэньня, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі 
Царква Аляксандра Неўскага

Мураваны крыжова-купальны трохнэфавы аднаапсыдны чатырохслуповы храм-помнік. У цэнтры сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі ўзвышаецца масіўны купал на васьмігранным сьветлавым барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Меншыя дэкаратыўныя купалы сымэтрычна разьмешчаныя над дахамі бакавых нэфаў. Дамінантай кампазыцыі зьяўляецца высокая двух’ярусная званіца з шатровым пакрыцьцём, разьмешчаная над бабінцам.

Дадатковыя зьвесткі

  • За алтарнай сьцяной пахаваныя рэшткі вышэйшых афіцэраў, а побач зь імі знаходзяцца дзьве брацкія магілы з рэшткамі салдатаў.
  • У храме знаходзіцца драўляная пераносная царкоўка, якой карыстаўся Каломенскі полк для малітваў падчас ваенных дзеяньняў у Турэччыне.
  • У храме знаходзіцца сьпіс (копія) Менскай іконы Божай Маці, зроблены ў XIX стагодзьдзі.
  • Падчас Другой сусьветнай вайны храм падвяргаўся бамбардзіроўцы, аднак бомба, якая прабіла купал храма, не ўзарвалася. Яна прашыла цэнтральны купал царквы й упала каля абраза Мікалая Ўгодніка.
  • Пры аднаўленьні царквы выкарыстоўвалася чырвоная цэгла, якая выпускаецца на латвійскім заводзе, які пастаўляў сваю прадукцыю ў маскоўскі Крэмль.
  • У ківоце ў правай прыбудоўцы месьціцца ікона Нерукатворнага абраза Збавіцеля, аўтарам якой паводле паданьня зьяўляецца вядомы расейскі жывапісец Мікалай Ге. Ікона была ахвяраваная храму адным зь яго апекуноў у канцы XIX стагодзьдзя.
Менск Царква Аляксандра Неўскага: Гісторыя стварэньня, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі 
Храм пасьля сваёй пабудовы

Набажэнствы

Набажэнствы ў храме праходзяць штодня раніцай і ўвечар, акрамя вечара панядзелка.

У храме рэгулярна зьдзяйсьняюцца таінствы хрышчэньня і вянчаньня, ёсьць уласны хор, дзейнічае нядзельная школа.

З моманту асьвячэньня храма і да цяперашняга часу чатыры разы ў год на Сусьветныя суботы тут праходзяць памінальныя набажэнствы, у якіх загінулыя войны называюцца пайменна.

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].

Вонкавыя спасылкі

Менск Царква Аляксандра Неўскага: Гісторыя стварэньня, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000046

Менск Царква Аляксандра Неўскага: Гісторыя стварэньня, Архітэктура, Дадатковыя зьвесткі  Царква Аляксандра Неўскага (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Царква Аляксандра Неўскага Гісторыя стварэньняМенск Царква Аляксандра Неўскага АрхітэктураМенск Царква Аляксандра Неўскага Дадатковыя зьвесткіМенск Царква Аляксандра Неўскага НабажэнствыМенск Царква Аляксандра Неўскага КрыніцыМенск Царква Аляксандра Неўскага ЛітаратураМенск Царква Аляксандра Неўскага Вонкавыя спасылкіМенск Царква Аляксандра НеўскагаВайсковыя могілкі (Менск)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар ШніпПольская літаратура (рэнэсанс)Пэтэр ПэлегрыніАляксандар МарозВікіманіяРыгор БарадулінПарыжАбудКніга прарока Данііла1991Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)ЛезьбіянстваСтаніслаў ШушкевічФранцыск СкарынаЛеанард ПацейНацыяналізмПолацакСтарыя ДарогіУсяслаў Чарадзей2005ПернікМарына ВасілеўскаяПоўдзеньЗборная Ангельшчыны па футболеСуботнікіЁсіф СталінЗначэньнеСалігорскСярэдняя школа №104 (Менск)Пратэстанцкая РэфармацыяНаша НіваДзед ТалашАнатоль ІвашчанкаПарнаграфія ў сецівеАрцём АрашонакЛязьбійская парнаграфіяШкотыВалянцін АкудовічКарлес ПудждэмонМаксім БагдановічЧарнобыльская катастрофаМустафа Кемаль АтатуркПрагласПарнафільм у ФранцыіІталіяTor BandПюі-дэ-ДомМікола Купрэеў24 красавікаПорнгабТэракт у «Крокус Сіці Холе»Зянон ПазьнякВэб-дызайнСловаТожабеларусТып (біялёгія)Ліцэнзіі Creative CommonsАчарэцінаУладзімер СьцяпанГісторыя ПолацкуБраніслаў ТарашкевічЛютыІван ПташнікаўВалошкаАндрэй МукавозчыкАмонімСанскрытВалеры МаракоўЮры БеленькіЖан-Поль Сартр🡆 More