Хуткія Шахматы: від шахматаў

Ху́ткія ша́хматы (альбо хуткія шахі) — адмена шахматаў, дзе кожны з бакоў атрымлівае на ход менш часу, чым у звычайных шахматах.

Гэта азначае, што ў распараджэньні кожнага з гульцоў меней за 60 хвілінаў на 60-хадовую партыю, а часам і таго меней. Паводле кантролю часу хуткія шахматы дзеляцца дадаткова на непасрэдна хуткія, бліц ды імгненныя; у пэўных сытуацыях выкарыстоўваецца так званы «армагедон», дзе гульцы розных колераў маюць розны запас часу.

Па хуткіх шахматах і бліцы ладзяцца асобныя чэмпіянаты сьвету, хоць і менш прэстыжныя за чэмпіянат сьвету па клясычных шахматах. Тытулам чэмпіёна ў хуткіх шахах валодае ўкраінец Васіль Іванчук, у бліцы — расеец Сяргей Каракін; абодвума жаночымі тытуламі валодае ўкраінка Ганна Музычук.

Характарыстыка

Паводле кантролю часу гульня ў шахматы меней чым па 60 хвілінаў на 60 хадоў падзяляецца на чатыры катэгорыі. Таксама пасьля кожнага ходу можа дадавацца дадатковы час.

Хуткія шахматы

Кожны гулец у хуткіх шахах атрымлівае час ад 10 да 60 хвілінаў. Пасьля кожнага ходу можа дадавацца дадатковы час: напрыклад, 10 сэкундаў за ход. У гэтым выпадку запас часу для кожнага гульца з улікам дададзенага часу павінен быць ад 10 да 60 хвілінаў.

На чэмпіянаце сьвету па хуткіх шахматах гульцы маюць па 15 хвілінаў і па 10 сэкундаў за кожны ход, пачынаючы зь першага.

Бліц

Кожны гулец у бліцы мае да 10 хвілінаў на партыю, таксама без альбо з дадаваньнем часу пасьля кожнага ходу. У апошнім выпадку найчасьцей абіраецца варыянт па тры хвіліны на партыю з двухсэкундным павелічэньнем. Агульны час гульца ў партыі з 60 хадоў у такім разе ня мусіць перавышаць 10 хвілінаў.

На чэмпіянаце сьвету па бліцы гульцы маюць па 3 хвіліны і па 2 сэкунды за кожны ход, пачынаючы зь першага.

Імгненныя шахматы

Кожны гулец у імгненных шахматах мае да 3 хвілінаў па партыю з 40 хадоў. Найбольш распаўсюджаны варыянт — 2 хвіліны з даданьнем аднае сэкунды або 1 хвіліна з даданьнем дзьвюх сэкундаў.

З розных прычынаў імгненныя шахматы асабліва папулярныя ў он-лайне. Па-першае, недахоп часу не дазваляе апанэнту карыстацца кампутарнымі праграмамі аналізу. Да таго ж он-лайн-гульня пазбаўленая такіх праблемаў гульні на сапраўднай дошцы, як выпадковае крананьне і раскіданьне фігураў пры хуткіх рухах.

Армагедон

Гэты варыянт гульні абавязкова сканчаецца перамогай аднаго з бакоў, бо чорным у выпадку нічыёй залічваецца перамога. У якасьці кампэнсацыі ж белыя маюць болей часу на партыю. Распаўсюджанымі варыяцыямі ёсьць шэсьць хвілінаў для белых і пяць для чорных альбо пяць і чатыры адпаведна. Пасьля кожнага ходу можа дадавацца дадатковы час. Шахматны «армагедон» звычайна ўжываецца на спаборніцтвах, дзе пераможца ня быў выяўлены.

Мінуўшчына

Да зьяўленьня лічбавых гадзіньнікаў стандартам для хуткіх шахаў ці бліцу быў кантроль па пяць хвілінаў на партыю. А да зьяўленьня шахматных гадзіньнікаў увогуле час кантраляваўся судзьдзём, які агучваў яго кожныя 10 сэкундаў.

У 1988 року амэрыканскі гросмайстар Ўолтэр Браўн заснаваў Сусьветную асацыяцыю бліц-шахматаў.

Правілы

У гульнях з абмежаваным кантролем часу ягонае сканчэньне для аднаго з гульцоў азначае паразу, акрамя тых выпадкаў, калі супернік ня мае дастаткова матэрыялу, каб паставіць мат (у такім разе партыя сканчаецца ўнічыю). «Параза па часе» распаўсюджваецца і на клясычныя шахі, аднак там здараецца нашмат радзей.

Агульнапрынятым на спаборніцтвах па хуткіх шахматах лічыцца правіла «недазволенага ходу»: калі гулец робіць ход немагчымы ход (напрыклад, ход іншай фігурай у той час, як ягоны кароль знаходзіцца пад шахам), ягоны супернік можа паведаміць пра гэта і запатрабаваць прысуджэньня яму перамогі.

У турнірах, дзе патрэбна вызначыць канчатковае становішча ўдзельнікаў, можа выкарыстоўвацца сэрыя з партыяў са скарочаным кантролем часу, звычайна дзьве партыі — па адной кожным колерам. У шахбоксе таксама выкарыстоўваецца варыянт гульні ў хуткія шахі.

Чэмпіянаты сьвету

Неафіцыйныя сусьветныя спаборніцтвы па хуткіх шахматах ладзяцца з 1970 року; чэмпіянаты сьвету пад эгідай ФІДЭ існуюць з канца 1980-х.

Першым чэмпіёнам сьвету па «актыўных шахматах» у 1988 року стаў Анатоль Карпаў, неўзабаве турнір стаў звацца чэмпіянатам па хуткіх шахматах. У гэтым жа годзе першым чэмпіёнам сьвету па бліцы стаў Міхаіл Таль.

У 1992 року адбыліся першыя жаночыя чэмпіянаты ФІДЭ па хуткіх шахматах і бліцы. Абодва тытулы заваявала вугорская гросмайстарка Жужа Полгар.

З 2012 року ФІДЭ ладзіць чэмпіянаты па хуткіх шахах і бліцы ў адзін пэрыяд.

Чэмпіёны сьвету

Хуткія шахматы
Імя Рок Краіна
1 Анатоль Карпаў 1988 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  СССР
2 Гары Каспараў 2001 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Расея
3 Вішванатан Ананд 2003 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Індыя
4 Сяргей Каракін 2012 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Расея
5 Шахрыяр Мамэд’яраў 2013 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Азэрбайджан
6 Магнус Карлсэн 2014 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Нарвэгія
7 Магнус Карлсэн 2015 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Нарвэгія
8 Васіль Іванчук 2016 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Украіна

Хуткія шахматы (жанчыны)
Імя Рок Краіна
1 Жужа Полгар 1992 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Вугоршчына
2 Антаанэта Стэфанава 2012 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Баўгарыя
3 Кацярына Лагно 2014 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Украіна
4 Ганна Музычук 2016 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Украіна

Бліц
Імя Рок Краіна
1 Міхаіл Таль 1988 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  СССР
2 Аляксандар Грышчук 2006 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Расея
3 Васіль Іванчук 2007 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Украіна
4 Леньер Дамінгес 2008 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Куба
5 Магнус Карлсэн 2009 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Нарвэгія
6 Лявон Аранян 2010 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Армэнія
7 Аляксандар Грышчук 2012 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Расея
8 Ле Кўанг Льем 2013 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Віетнам
9 Магнус Карлсэн 2014 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Нарвэгія
10 Аляксандар Грышчук 2015 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Расея
11 Сяргей Каракін 2016 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Расея

Бліц (жанчыны)
Імя Рок Краіна
1 Жужа Полгар 1992 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Вугоршчына
2 Кацярына Лагно 2010 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Украіна
3 Валянціна Гуніна 2012 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Расея
4 Ганна Музычук 2014 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Славенія
5 Ганна Музычук 2016 Хуткія Шахматы: Характарыстыка, Мінуўшчына, Правілы  Украіна

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Хуткія Шахматы ХарактарыстыкаХуткія Шахматы МінуўшчынаХуткія Шахматы ПравілыХуткія Шахматы Чэмпіянаты сьветуХуткія Шахматы КрыніцыХуткія Шахматы ЛітаратураХуткія Шахматы Вонкавыя спасылкіХуткія ШахматыШахматы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

30 красавікаРыгор Барадулін.cm.ug.ma1975.pwМужчына зьверху62Прызба.pe.cf.af.ncГелда.gu.glЭнцыкляпэдыяСід Кампэадор.gnВадзім СаранчукоўБеларуская грэка-каталіцкая царква30.crКазаская абсцэнная лексыкаBАлесь Савіцкі2Вайдыла (імя).cyМіжнародны стандартны кніжны нумарАбрэвіяцыя.gaСэрыя AМарк ШагалПацук2012.pmСьвятлана ЗелянкоўскаяЛютэц19401953ПружаныМаладэчнаUnixРасейская імпэрыяПлютонКальвінізмЛютэранстваЁсіф СталінАміляпэктынЦаркваЛацінская моваСавушкін прадуктБел-чырвона-белы сьцягЦывілізацыя43Гісторыя Брагіна2009ЦыганыЭстонская чыгункаЭтнічная тэрыторыя беларусаўХуткія шахматы2001Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.itЛацінка1994Напалеон ОрдаУсяслаў Чарадзейwzes5.tmВейшнорыяКузьма Чорны🡆 More