Хроніка Ўсяго Сьвету

«Хроніка ўсяго сьвету» (па-польску: «Kronika wszytkiego świata») — помнік польскай гістарыяграфіі XVІ ст., гісторыка-літаратурная кампіляцыя, складзеная Марцінам Бельскім.

Хроніка Ўсяго Сьвету
Тытульны аркуш першага выданьня

Прысьвечана сусьветнай гісторыі ад антычных часоў да сярэдзіны XVІ ст. Шмат увагі аддадзена біблейскай гісторыі, якая выкладзена паводле Старога Запавету і Эвангельля, старажытнай гісторыі Грэцыі і Рыма, а таксама сярэдневяковай гісторыі Заходняй Эўропы. Больш сьцісла апісана гістарычнае мінулае славян. У канцы хронікі кароткае апісаньне розных падарожжаў і вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага дададзена паводле «Гісторыі Польшчы» Я. Длугаша. Хроніка вызначаецца некрытычным стаўленьнем аўтара да крыніц. У ёй шмат легендарных зьвестак, белетрызаванага апісаньня мінулага, літаратурнага матэрыялу.

Упершыню апублікавана ў Кракаве ў 1551 годзе, у дапоўненым варыянце перавыдадзена ў 1554 і 1564. Карысталася папулярнасьцю на землях усходніх славян. Перакладзена на беларускую (1560-я гг.) і рускую мовы. Паслужыла непасрэднай крыніцай 3-й рэдакцыі «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага й Жамойцкага», «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, беларуска-ўкраінскага хранографа XVІІ ст. «Вялікая хроніка».

Адыграла станоўчую ролю ў пашырэньні агульнага кругагляду беларускіх чытачоў эпохі барока, задавальняла іх павышаную цікавасьць да гістарычнага мінулага інш. краінаў і народаў, далучала да антычнай гісторыі й міталёгіі, знаёміла з падзеямі й героямі сусьветнай гісторыі: Траянская вайна, подзьвігі й прыгоды Аляксандра Македонскага (гл. «Александрыя») і Скандэрбега (гл. «Аповесьць пра Скандэрбега»), крыжовыя паходы, адкрыцьцё Калумбам Амэрыкі і інш.

У трэцім выданьні (1564) складалася з 10 кніг. У 9-й кнізе «Пра маскоўскі альбо рускі народ. Пра пасольства Васіля да папы рымскага. Пра Літву. Пра Ліфлянцкую зямлю. Пра Татараў» разглядаецца й гісторыя ВКЛ. Амаль увесь разьдзел «Пра маскоўскі народ» зьяўляецца скарочаным пераказам «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Гэрбэрштэйна. Геаграфічная частка й зьвесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзятыя з «Трактата аб дзьвюх Сарматыях» Мяхоўскага. Інфармацыя пра Літву ў гэтым разьдзеле таксама ўзятая з працы Герберштэйна.

Адным з самых слабых месцаў «Хронікі» было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданьняў і нават анекдотаў, не адрозьніваў значныя выпадкі ад нязначных, непрапарцыянальна кампанаваў матэрыял.

Думкі гісторыкаў пра галоўную працу М. Бельскага дыямэтральна разыходзяцца: ад найвышэйшай пахвалы (А. Павінскі) да ацэнкі яе як «сярэднявечнай кампіляцыі», у якой нават «няма духу гуманізму», і якую ратуе адзіны новы элемэнт, «пратэстанцкая тэндэнцыя» (Ігнацы Хшаноўскі). Адзначаецца, што «Хроніка ўсяго сьвету», магчыма, і не стала б прадметам гістарыяграфічнага дасьледаваньня, калі б не дзейнасьць яго сына Яўхіма Бельскага.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с — ISBN 985-417-858-7. — С. 38, 39.

Спасылкі

Хроніка Ўсяго Сьвету  Хроніка ўсяго сьветусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Марцін БельскіПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.scВінцук Вячорка.ge.bt1911.es.asЛіцэнзіі Creative CommonsМарат ЖылінскіФранцішак СкарынаТуваЖнівеньскі путчПрагаМіжнародны стандартны кніжны нумарЯўхім КіпельМагілёўДудзіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)Гайлімонт2009Пастава 69Навасёлкі (Хвойніцкі раён)ПагоняІгар ТурРадаўніца1966.bbРымскія лічбы.ma1968Бісэксуальная парнаграфіяКляса (праграмаваньне)Чорны сьпіс ЭўразьвязуМіжнародны фанэтычны альфабэтБраніслаў Тарашкевіч44.lb.fi5Гомель.gi1939.inЛіцьвіны.isАміляпэктынЯмайкаСлова пра паход ІгараўЗемлятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)Пінскі павет18 верасьняBuilding 429EU MedРАУС.mhYle77Беларусы.siМацуо БасёМарозіваКарл III (кароль Вялікабрытаніі)1945Прыдатак (мовазнаўства)Пастава на каленяхПлютон.am2023.ms1930Праваслаўная царква Чэскіх земляў і Славаччыны.liОрдэн Пагоні1907🡆 More