Вялікая Хроніка

«Вялі́кая хро́ніка» (па-старабеларуску: Летопис, то ест Кройника великая з розных многих кройникаров диалектом русским написана) — беларуска-ўкраінскі помнік пісьмовасьці эпохі барока, своеасаблівая гістарычная энцыкляпэдыя свайго часу, першая сур’ёзная спроба выкладу сусьветнай гісторыі старабеларускай мовай.

Укладзеная ў першай палове XVII ст. Месца ўзьнікненьня дакладна невядомае.

Раньняя рэдакцыя помніку, найбольш верагодна, беларускага паходжаньня, больш позьняя — украінскага. Мае кампіляцыйны характар. Паводле жанравай структуры — звод гістарычных аповесьцей, апавяданьняў і пагадовых запісаў. Складаецца з 3 асноўных частак: «Хронікі ўсяго сьвету» (грунтуецца пераважна на аднайменнай хроніцы польскага гісторыка М. Бельскага), «Хронікі славянарускай» («Хронікі славянаў») і «Хронікі літоўскай і жамойцкай» (абедзьве грунтуюцца на «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсей Русі» М. Стрыйкоўскага).

У 1-й частцы апісана далёкае мінулае чалавецтва ад стварэньня сусьвету да часоў Карла Вялікага, 2-я частка прысьвечаная гісторыі старажытнай Русі ад заснаваньня Кіеву да 1480 року. Адзін з разьдзелаў «Хронікі славянарускай» называецца «Хроніка Белай і Чорнай Русі». У 3-й частцы гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палямона да 1588 року.

Літаратура

Tags:

XVII ст.БарокаСтарабеларуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічБісэксуальная парнаграфіяБеларуская Народная РэспублікаТленСьцяг БеларусіТравеньАзартная гульняМасковія (назва)Магілёўская вобласьць1919Кропка (знак прыпынку)Чарнобыльская катастрофаГісторыя МаладэчнаБірэйкаУладзіслаў ЧаржынскіПарнаграфія ў ЗШАЧорны сьпіс ЭўразьвязуМаркёрПрацяжнікІндаэўрапейскія мовыКарыстальнікГрыгарыянскі каляндарАбудМаксім ЛужанінЕрусалімТэлугуЧэлесУ краіне райскай птушкіВіктар МарціновічHTMLЭдуар Анры АўрыльГішпанская моваМэркурЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьДругая сусьветная вайнаМост.etПрышчэпкаВэнэра (міталёгія)Вытворнае словаАнгельшчынаФранцішак СкарынаМаксім Танк1923ГорадТроцкае ваяводзтваІгар БабкоўЛевэркузэнULISТрыбадызмПаэтДротМіхась БашлакоўАмонімНаркамаўкаАндрэй ДынькоБундэсьлігаВушніцаПятрусь Броўка.auГенадзь ПашкоўАснова словаАндрэй ХадановічСпадніцаАлі ХамэнэіЗямля пад белымі крыламіНью-ЁркКліматВіртуальная рэальнасьць🡆 More