Фэхтаваньне: від спорту

Фэхтаваньне (па-нямецку: fechten — фэхтаваць, змагацца) — від спорту, які аб’ядноўвае адзінаборствы з выкарыстаньнем халоднай спартовай зброі (рапіра, шабля, шпага).

Фэхтаваньне: від спорту
Фэхтавальны паядынак на Алімпійскіх гульнях у Атэнах, 2004

Мэта паядынку — нанясеньне суперніку найбольшай колькасьці ўколаў (удараў) за фіксаваны час. Паядынкі адбываюцца на спэцыяльнай дарожцы 14 х 1,5—2 м. Праграмы афіцыйных спаборніцтваў уключаюць асабістыя й камандныя турніры мужчынаў і жанчынаў.

Як від адзінаборстваў узьнікла ў Старажытным Эгіпце (каля 3000 да н. э.). Утылітарнае фэхтаваньне вядомае ў Старажытнай Грэцыі й Рыме. 3 пач. XV ст. найбольш пашырылася ў Гішпаніі, з XVII ст. ў Італіі і з XVII ст. ў Францыі. У нацыянальных відах фэхтаваньня, напрыклад, нанайскім, у якасьці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш.

Спартовае фэхтаваньне сфармавалася да канца XVII ст. У 2-й пал. XIX ст. вызначаны асноўныя правілы й праграмы афіцыйных спаборніцтваў, стандарты спартовай зброі й ахоўнага рыштунку. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Эўропы адбываюцца з 1906, сьвету — з 1937. Фэхтаваньне на шпагах уваходзіць у склад сучаснага пяцібор’я. Міжнародная фэдэрацыя фэхтаваньня заснаваная ў 1913 (Парыж).

Літаратура

  • Конюхава А. Фехтаваньне // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.

Tags:

Нямецкая моваШабля

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МузыкаКіева-Пячэрская лаўраГлінішча (Гомельская вобласьць)ПальмакветныяСтарабеларуская моваБразыліяТокіёБагдан ХмяльніцкіБусел белыСмаргоньСлавянеҐВойцех ЯрузэльскіГрымайлаўБэрнгард РыманМанПастава 69Драўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўБеларускі клясычны правапісГлыбокаеНаваградакДжулі ЭндрусБезьдзежЛенінградзкая вобласьцьТаталітарызмАральны сэксДжозэф Остын ЧэмбэрлэнКавліцмашПадвалачыскДэсмонд ТутуЎэйлзСымпсаныУправа КДБ па вайсковай контравыведцыMicrosoft WindowsТурэччынаТэўда (імя)МурманскМіжнародны стандартны кніжны нумарЛіга нацыяў УЭФААндрэй КандрацюкЯрыжкаЗлучаныя Штаты АмэрыкіМаларытаКанвэнтуальныя францішканеГіп-гопАнтоні ПадуанскіДаўгаКарым Абдул-ДжабарВацлаў ІваноўскіХронікі НарнііПарнафільм у ФранцыіЯкуб КоласСаюзная рашучасьць-2022Альфрэд Лётар ВэгенэрБахрэйнМетлюжкакветныяСянноВорша (футбольны клюб)ВёскаГітанас НаўседаАпавядальны сказЛіцьвіныПінкавіцкі сельсаветЛязо ОкамаФрыт’яф НансэнВарайская ВікіпэдыяАзіяУладзіслаў Галубок🡆 More