Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў Аўстраліі (ФРБАА) — агульнааўстралійскі беларускі прадстаўнічы орган.
ФРБАА створана ў 31 сьнежня 1976 — 3 студзеня 1977 гг. на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мэльбурне з мэтай каардынацыі дзеяньняў беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі і рэпрэзэнтацыі беларусаў у аўстралійскім грамадзтве і для беларускіх арганізацыяў у іншых краінах. Рабочы орган — Выканаўчы камітэт.
На 2-й сустрэчы 29 сьнежня 1977 — 2 студзеня 1978 гг. у Сыднэі Выканаўчы камітэт пераабраны ў складзе: старшыня Міхась Зуй, намесьнік старшыні і скарбнік Уладзімер Сідлярэвіч, сакратар Міхась Лужынскі. У склад Рады ўвайшлі 11 арганізацыяў:
На 3-й сустрэчы 5 — 9 студзеня 1979 годзе ў Адэляйдзе з Рады выйшлі Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі (яго кіраўнік Міхась Зуй сышоў з пасады старшыні Выканаўчага камітэта), Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэльсе, Беларускі вызваленчы фронт і Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі.
Фэдэральная рада аб’яднала беларускія згуртаваньні ў Новым Паўднёвым Ўэльсе, Вікторыі, Паўднёвай і Заходняй Аўстраліі. Дзейнічае паводле статуту. Выканаўчы камітэт ФРБАА ажыцьцяўляе агульнае кіраўніцтва, каардынацыю супрацоўніцтва паміж арганізацыямі ў правядзеньні нацыянальных сьвяткаваньняў, культурных мерапрыемстваў, выконвае прадстаўнічую ролю ў міжнародных арганізацыях. Пры ФРБАА створаны Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля. У 2002 рада аб’ядноўвала ў якасьці калектыўных членаў 8 беларускіх арганізацыяў, у тым ліку Беларускае аб'яднаньне ў Заходняй Аўстраліі, Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі, Беларускае аб'яднаньне ў Паўднёвай Аўстраліі, Беларускі культурна-грамадзкі клюб у Фээрфілдзе і інш.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.