Украінізм

Украіні́зм — словы, фразэалягізмы, а таксама сынтаксычныя й граматычныя канструкцыі ўкраінскае мовы, якія выкарыстоўваюцца ў іншай мове.

У беларускай мове

У беларускай мове ўкраінізмы вядомыя з XV ст. Рэалізаваліся ў зьмяшэньні иы (печаты |и|, влади |ы|-ка); ѣи (види(ѣ)ти, терпи(ѣ)ти).

Трапляюцца ў помніках старажытнага пэрыяду, што ўзьніклі на аснове ўкраінскіх крыніцаў, напрыклад «Чэцьця-мінея» (1489). Узбагачэньне беларускае лексыкі найбольш інтэнсіўна адбывалася з 1-й паловы XVII ст. (пасьля перамяшчэньня цэнтру праваслаўнае культуры зь Вільні ў Кіеў), праз помнікі, створаныя на суседняй з украінскімі землямі паўднёва-заходняй тэрыторыі сучаснай Беларусі, напрыклад, Мазырскі сьпіс «Александрыі» (1697), Маскоўскі (бел.) сьпіс «Дыярыюша» Афанасія Філіповіча (16381648).

Пранікненьню ў беларускую мову ўкраінізмаў спрыялі пісьменьнікі, якія паходзілі з Украіны, але стваралі свае творы на беларускіх землях, напрыклад «Евангельле вучыцельнае» (1616) і «Казаньне пахвальнае» (1620) Мялеція Сматрыцкага. У некаторыя беларускія помнікі траплялі словы з украінскай агаласоўкай (котрий, що, сокіра), а таксама лексычныя й словаўтваральныя ўкраінізмы (бучный — раскошны, зволокати — адцягваць, марудзіць, прохати — прасіць, шадок — нашчадак).

У 1920-я гады пры распрацоўцы навуковае тэрміналёгіі некаторыя тэрміны беларускае мовы былі ўтвораныя паводле ўкраінскіх узораў: грамадзка-палітычныя (барацьба, барацьбіт), лінгвістычныя (дзеяслоў, дзеепрыметнік, займеньнік, дзеепрыслоўе, чаргаваньне).

Лексычныя ўкраінізмы, зьвязаныя з абазначэньнем спэцыфічна ўкраінскіх (сучасных і гістарычных) рэаліяў, захоўваюцца ў перакладах з украінскае мовы. Напрыклад, у перакладах Янкі Купалы твораў Тараса Шаўчэнкі на беларускую мову трапляюцца ўкраінізмы байдак, байрак, гайдамак, кабзар і інш. Традыцыі ўкраінскае мовы аказаліся найбольш устойлівымі ў беларускім народна-гутарковым маўленьні (паўднёва-заходні дыялект беларускае мовы), чым у літаратурнай мове: доня — дачка, худоба — жывёла.

Крыніцы

Tags:

ГраматыкаСловаСынтаксісУкраінская моваФразэалягізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Наша НіваБандароўнаВінцэсь МудроўЮры ГумянюкВерасеньЖурБеларускі клясычны правапісСяброўстваПалямонавічыВостраў сьлёзМікіта КрыўцоўУрліхБабёрОрдэн ПагоніВершаваны памерЗаходнепалеская моваЯкасныя прыметнікіВікінавіныМурманскЮзэф МацкевічУсевалад ГарачкаРасізмШрубаАпэрацыйная сыстэмаNokia 6500 classicЭль НіньнёГарадзенская вобласьцьПрыёрбанкВялікі выбухПарнаграфія ў БеларусіПрацяглы будучы часПрыматыЖанчына зьверхуПацеіМясцовы час (гурт)Марына ВасілеўскаяЛявон БаразнаІксвідэаВіктар Шніп1896ЭўразьвязЯнка БрыльЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ЛічэбнікЛанеўскія-ВоўкЭGoogleБаранавіцкі раёнКазімер ЯгайлавічHromadske.TVКурыцаУкраінаВікіманіяТадэвуш КасьцюшкаХатыньЯнка МаўрБерасьцейская вобласьць1919РадаўніцаНіна МацяшДалярСпадчына (верш)ТрыбадызмQR-кодУсяслаў ЧарадзейРыгор Барадулін303Паўлінка (п’еса)Людміла РублеўскаяWYSIWYGЗборная Ангельшчыны па футболе🡆 More