Словаўтварэньне

Словаўтварэньне (дэрываталёгія) — разьдзел мовазнаўства, які вывучае словаўтваральную сыстэму мовы (сукупнасьць словаўтваральных тыпаў і гнёздаў, структуру вытворных словаў, словаўтваральныя сродкі і законы ўтварэньня словаў).

Словаўтварэньне — не мэханічнае папаўненьне слоўнікавага складу мовы, а стварэньне словаў, значэньне і граматычныя ўласьцівасьці якіх ужо прадвызначаныя ўтваральнай асновай і словаўтваральнымі сродкамі.

Задачы словаўтварэньня

  1. Вывучэньне сродкаў і спосабаў утварэньня новых словаў.
  2. Устанаўленьне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і ўтворанымі ад іх словамі.
  3. Раскрыцьцё сыстэмных адносінаў, што рэгулююць стварэньне новых словаў.

Прадметам словаўтварэньня зьяўляецца слова з пункту гледжаньня яго марфэмнай і словаўтваральнай структуры.

Сувязь зь іншымі разьдзеламі мовазнаўства

З марфэмікай

Ня ведаючы марфэмаў, іх значэньне і функцыянаваньне, немагчыма займацца словаўтварэньнем, паколькі працэс словатворчасьці найперш адбываецца з дапамогай словаўтваральных сродкаў (словаўтваральных афіксаў). Ня ведаючы законаў словаўтварэньня цяжка высьветліць і марфэмную структуру словаў.

Зь лексыкалёгіяй

У мове пастаянна адбываецца працэс утварэньня новых словаў (узуальных, патэнцыяльных, аказіянальных).

З фразэалёгіяй

Утварэньне новых словаў адбываецца ня толькі на базе ўзуальных словаў, але і ад устойлівых выразаў.

З марфалёгіяй

Новае ўтворанае слова і любое вытворнае слова ўключаюцца ў пэўны лексыка-граматычны пласт словаў і ім надаюцца граматычныя характарыстыкі.

З сынтаксісам

Утварэньне новых словаў адбываецца і на базе цэлых словазлучэньняў і спалучэньняў словаў.

Вядучыя дэрыватолягі: Л. Шакун, П. Сьцяцко, П. Шуба, М. Прыгодзіч, З. Бадзевіч, М. Круталевіч, А. Лукашанец і іншыя.

Літаратура

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.

Tags:

Словаўтварэньне Задачы словаўтварэньняСловаўтварэньне Сувязь зь іншымі разьдзеламі мовазнаўстваСловаўтварэньне ЛітаратураСловаўтварэньнеВытворнае словаМоваМовазнаўства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1991Рост (імя)ЛідаЛетуваКордаваВільгод640Парнаграфія ў ЗШАБурбалка даткомаўПHromadske.TVСэксМаркёрУУС Менскага аблвыканкамуКунілінгусГарынСусьветнае павуціньне15 лістападаОскар Арыяс СанчэсБругеГульняБерасьцеАнілінгусМэксыкаВітаўт ТумашБірштаныГедымінас Кіркілас1447Ас (імя)Тадэвуш КасьцюшкаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыГенадзь КісялёўБэлькаЦыганыЯнуш Скумін ТышкевічПарнафільм у ФранцыіВасіль НесьцярэнкаМікалай Ян МанугевічБеларуская ВікіпэдыяКітайПарэчча (горад)АўтамабільКурляндыяВікіманіяДжынсавая рэвалюцыяБотаЧашніцкі раёнМаршы недармаедаўЭнейкаБелавеская пушчаМаладэчна1988АлагоасЗа нашу і вашу свабодуДразды (гурт)Шаксна (Шаксьнінскі раён)Песьня пра зубраЗволе (футбольны клюб)Мяцеж ГлінскіхБеларускія могілкі ў Іст-БрансўікуКаскадныя табліцы стыляўЦэглаCarol of the Bells🡆 More