Тук-Тук

«Тук-тук» (па-ангельску: Knock Knock) — амэрыканскае дзіва створанае ў 2015 годзе рэжысэрам і пісьменьнікам Элаем Ротам, дзе зьняўся Кіяну Рыўз у галоўным вобразе Эвана Ўэбэра.

Яно было пераробкаю зьнятага ў 1977 годзе дзіва пад назваю «Забава на сьмерць» рэжысэра Пітэра С. Трэйнара. Выхад у міжнародны пракат адбыўся 23 студзеня 2015 году.

Тук-тукТук-Тук
па-ангельску: Knock Knock
Тук-Тук
Жанр фільм жахаў[d], эратычны трылер[d] і трылер[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Забава на сьмерць
Прадусар
У ролях
Апэратар
Распаўсюд Lionsgate Premiere[d]
Дата выхаду 2015, 10 сьнежня 2015, 7 студзеня 2016, 23 студзеня 2015 і 9 кастрычніка 2015
Працягласьць 99 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 2 000 000 даляраў ЗША
Прыбытак 5 200 000 даляраў ЗША
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Зьмест

Архітэктар і муж Эван Ўэбэр (Кіяну Рыўз) застаўся адзін дома разам са сваім сабакам (мянушка «Малпа»), на выходныя дні, бо трэба лячыць параненае плячо. Ягоная жонка і дзеці зьехалі на адпачынак на раку. Яна па імю Карэн — пасьпяховая мастачка. У доме стаіць ейная скульптура, а забраць яе павінен памочнік Льюіс, каб перавесьці ў мастацкую галерэю.

Дзьве маладыя жанчыны, Генэзіс (Лярэнса Іцца) і Бэль (Ганна дэ Армас), грукаюць у дзьверы Эвана. Ён адамкнуў дзьверы і ўбачыў дзьвюх змоклых пад дажджом маладых і прывабных жанчынаў. Яны кажуць, што шукаюць дом, дзе зараз ідзе вечарына. На вуліцы ідзе дождж, а ў жанчынаў няма сродкаў сувязі, таму Эван дазволіў ім выкарыстаць ягонае сеціва дзеля сувязі. Эван паказвае ім свае старыя грамплястынкі, якія ў яго з часоў маладосьці, калі ён быў ды-джэем. Жанчынам халадно, бо яны змоклі, яна разьдзеліся ў ваннае, а адзеньне аддалі Эвану. Ён кідае іхнае адзеньне ў пральную машыну, каб адцісьнуць яе і высушыць. Жанчыны ідуць у ванную і пачынаюць мыцца, але ў гэты час прыехаў аўтамабіль таксі. Эван ідзе сказаць дзяўчынам, што таксі прыехала і ім трэба ісьці. Ён заходзіць у ванную і бачыць жанчын аголенымі. Эван спрабуе ўгаварыць жанчынаў ехаць на таксі, але яны ня хочуць яго слухаць, ласчацца да яго, спакушаюць яго, і Эван здаецца. Дзьве жанчыны і Эван кахаюцца ўтрох.

Пасьля каханьня яны засынаюць у ложку, а пазьней Эван прачынаецца ў ложку адзін. Ён выходзіць са спальні і бачыць, што скупльтура ягонае жонкі зламаная, жанчыны нават і ня думаюць выходзіць з дому. Эван пагражае, што пазвоніць «куды-трэба», але дзяўчыны заявілі, што ім няма 18 гадоў. Вівіян (сяброўка жонкі Эвана) прышла да Эвану, але яе сустракае Генэзіс, на што Вівіян зыходзіць раззлаванаю. Эван пагражае заявіць аб пранікненьні ў дом, тады жанчыны спужаліся і згадзіліся ад’ехаць, але пры ўмове, што Эван іх адвязе.

Пасьля падарожжа, Эван прыехаў да дому. Ён прыбірае вэрхал учынены ў доме і пачынае сваю працу. Раптам у цішыні ён чуе шум і знаходзіць разьбітую рамку са здымкам сваёй сям’і. Генэзіс б’е яго ззаду скульптураю і ён страчвае прытомнасьць. Бэль залазіць на Эвана, бо хоча яго разбудзіць, але запальваецца похацьцю. Яна адзетая ў адзеньне дачкі Эвана. Бэль хоча насільна кахацца з Эванам, а ён ня хоча. Жанчыны пагражаюць, што яны зьвяжуцца празь сеціва з Карэн (ягонай жонкай), або ён стане лагодным, паслухмяным і будзе ўдзельнічаць у плоцкім каханьні. Бэль насільнічае над Эванам, а Генэзіс усё запісвае на відэа. Генэзіс выходзіць з пакою на кухню, каб паесьці. Аднак Эван здолеў вызваліцца з-пад Бэль і зьбівае яе. Ён нападае на Генэзіс, але жанчыны здолелі яго запаланіць. Больш таго, яго прывязваюць электрычным шнуром да стулу.

Льюіс прыходзіць за скультураю і знаходзіць Эвана, але ён ня змог памагчы Эвану, бо чуе шум. Льюіс забягае ў пакой і бачыць разьбітую скульптуру. Ён спрабую прыпыніць жанчынаў ад біцьця скульптуры, але яму становіцца кепска, бо пачынаецца прыступ астмы. Льюіс шукае лекі, але бачыць што жанчыны іх забралі сабе. Яму вельмі дрэнна. Ён спрабую адабраць лекі ў жанчынаў, спатыкаецца на адколах скульптуры, падае і разьбівае галаву аб чарапок. Льюіс сканаў. Жанчыны робяць зь цела Льюіса «скульптуру», вымазваючы ў чырвоны колер. Далей, жанчыны выкопваюць на двары магілу дзеля Эвана. Яны закопваюць яго ў магілу, але галаву пакідаюць не закапанаю. Жанчыны пачынаюць пісаць у сеціва ад імя Эвана, што ён забіў Льюіса, бо той быў палюбоўнікам Карэн.

Затым, жанчыны кажуць Эвану, што ўсё гэта ёсьць простай забавай, бо яны ніколі не хацелі яго забіваць. Ім ужо 18 гадоў, а ўсё гэта рабілі дзеля забавы па спакушэньню, катаваньню і развальваньню сямей жанатых мужчынаў. Генэзіс паказвае закапанаму Эвану запіс, які яна зрабіла раней зь ягонага тэлефону, дзе Бэль кахаецца з Эванам. Ён глядзіць гэты запіс, а Генэзіс перадае тое дзіва ў сеціва ў ягоную сацсетку, каб запіс паглядзелі Эванавы знаёмыя і ягоная сям’я. Жанчыны выходзяць з дому і забіраюць Малпу, а Эван глядзіць у тэлефоне водгукі ягоных знаёмых на відэа.

Вобразы

Актор Роля
Кіяну Рыўз Эван Ўэбэр
Лярэнса Іцца Генэзіс
Ганна дэ Армас Бэль
Ааран Бэрнз Льюіс
Ігнасья Аляманд Карэн Альварда
Колі Кэмп Вівіян
Дэн Бэйлі Джэк
Мэган Бэйлі Ліза
Антоніё Квэрча кіроўца таксі

Здымкі

4 красавіка 2014 году Кіяну Рыўз быў уключаны ў дружыну, каб граць вобраз Эвана Ўэбэра, шчасьлівага жанатага мужа і архітэктара. Карціна здымалася ў сталіцы Чылі, месьце Сант’яга-дэ-Чылі. Элай Рот заявіў, што здымкі ў Чылі праходзяць прасьцей, чым у ЗША. Чылійская дзяячка таксама далучылася да здымкаў.

Выпуск

26 студзеня 2015 году таварыства «Вароты Ільва» купіла правы на продаж карціны. 23 студзеня 2015 году на кінафэстывалі «Сонцапляс» адбыўся закрыты паказ дзіва. Выпуск у пракат адбыўся 9 кастрычніка 2015 году.

Водгукі

«Тук-тук» меў збольшага сярэднія і дрэнныя водгукі ад крытыкаў. На старонках сеціва Rotten Tomatoes значнасьць карціны склала 36 адсоткаў на аснове 69 водгукаў зь сярэдняю ацэнкаю 5,2 зь 10. Падводзячы вынікі, агрэгаваны крытычны водгук заяўляю: «„Тук-тук“ таленавіта выкарыстоўвае сатырычны падыход да перадачы жаху насільля, аднак не дастаткова добра, каб пераадолець будзённасьць перадачы або няверны спосаб паказу».

На Metacritic карціна ацэненая на 55 са 100. Ацэнка заснаваная на 20 водгуках і адносіцца да разраду «зьмяшаныя і сярэднія водгукі».

«Дрэд цэнтраль» (старонка страшных навінаў) прысудзіў карціне 4 зь 5. Сказалі: «У нас е карціна а наезьдзе (у жытло) для пакаленьня, якое мае навіны з сацсетак, (так у ім е сацсеткі), якая прымусіць падумаць двойчы, перад тым, як прапанаваць цяпло і ўтульнасьць незнаёмаму ў цёмную і бурную ноч.».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Тук-Тук ЗьместТук-Тук ВобразыТук-Тук ЗдымкіТук-Тук ВыпускТук-Тук КрыніцыТук-Тук Вонкавыя спасылкіТук-ТукАнгельская моваЗабава на сьмерцьЗлучаныя Штаты АмэрыкіКіяну Рыўз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Родныя гоні (1927)СядзібаСяргей АлейнікСельская гаспадарка БеларусіКаскадныя табліцы стыляўПастава 69Высакосны годІмёны ліцьвінаўШклоўГайла (імя)Сьпіс беларускіх імёнаўАкцябарскі (Башкартастан)АбісальHromadske.TVПарнаграфія ў БеларусіСудаРусіфікацыя БеларусіГарацыё НэльсанАдам МіцкевічНаркамаўкаСэкс-індустрыя@Арцём АрашонакПарнаграфія для жанчынТутэйшыя (п’еса)Пётар МашэраўМураўёўкіАндрусь ГорватДамоваРовар2009Сяргей СматрычэнкаТумаМікалай ЖуковічАлтайСказПолацакАнатоль БутэвічGoogleКаўкаскі ЭміратВарончаТумілаБібліяБелазарМужчына зьверхуШвэрынскі замакЗагляне сонца і ў наша аконцаРымавід (імя)Расейская акупацыя БеларусіІван ШамякінАлесь КажадубЛСьпіс стагодзьдзяўТадзіяна КляшторнаяСмаленскі паветЗінаіда Бандарэнка2014Вольны хорГукСтаніслаў ВалодзькаАндрэй ФедарэнкаАлег ЖданТурма №8ЧалавекПарнаграфія-гонзаЭрэкцыяМажэйка (імя)HTTPS🡆 More