Сьцяпа́н Мікала́евіч Сухарэ́нка (нар.
27 студзеня 1957) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007).
Сьцяпан Сухарэнка | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
---|---|
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Кіраўнік КДБ РБ | |
20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Леанід Ерын |
Наступнік: | Юры Жадобін |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 27 студзеня 1957 (67 гадоў) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся 27 студзеня 1957 году ў в. Здудзічы Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Пасьля вучобы ў Шацілавіцкай ТВ-50 Гомельскай вобласьці паступіў у Беларускі тэхналягічны інстытут ім. С. М. Кірава, па сканчэньні якога ў 1980 годзе працаваў майстрам, начальнікам зьмены, намесьнікам начальніка цэху Менскага керамічнага заводу ВА «Менскбудматэрыялы».
У органах дзяржаўнай бясьпекі з 1984 году: курсант Найвышэйшых курсаў КДБ СССР (скончыў у 1985 годзе), супрацоўнік, старэйшы супрацоўнік УКДБ БССР па Менскай вобласьці. У 1989 годзе прызначаны намесьнікам, а затым начальнікам Барысаўскага гараддзелу УКДБ БССР па Менскай вобласьці (з 1992 году — УКДБ Рэспублікі Беларусь па г. Менску і Менскай вобласьці).
У 1993—1994 гадах — старэйшы супрацоўнік, галоўны супрацоўнік Інспэкцыі КДБ Рэспублікі Беларусь.
У лістападзе 1994 году адкамандзіраваны ў апарат Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (завочна).
5 лістапада 1997 указам прэзыдэнта Сьцяпан Сухарэнка прызначаны намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, курыруе пытаньні барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Да прызначэньня на гэтую пасаду ён узначальваў аддзел па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі.
25 жніўня 1998 указам прэзыдэнта палкоўнік Сьцяпан Сухарэнка прызначаны начальнікам кіраваньня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Менску і Менскай вобласьці.
23 лютага 2000 загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь N 89 прысвоена чарговае воінскае званьне генэрал-маёра.
17 кастрычніка 2000 указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
20 студзеня 2005 указам прэзыдэнта №23 прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (заняў вакантнае месца пасьля вызваленьня ад пасады Леаніда Ерына).
17 ліпеня 2007 году вызвалены ад пасады старшыні КДБ з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».
У канцы ліпеня 2008 году Сталая камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэньне генэрала Сьцяпана Сухарэнкі Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Армэніі.
14 жніўня 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Армэніі.
У 2011 годзе, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, якія былі прызнаны Эўрапейскім Зьвязам недэмакратычнымі, а таксама гвалтоўнага разгону Плошчы 2010, быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу.
Таксама Сухарэнка знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША.
За бездакорную службу ўзнагароджаны 7 мэдалямі.
Жанаты, мае сына і дачку.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сьцяпан Сухарэнка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.