Сыктыўкар: горад у Расеі

Сыктыўка́р (комі-зыр.

Уваходзіць у склад мескае акругі Сыктыўкар. Разьмешчаны на абодвух берагох ракі Сыктыў. З комі мовы назва Сыктывкар літаральна перакладаецца як Сысольск або горад на рацэ Сысала. Паводле перапісу насельніцтва 2010 году налічваў 235 006 жыхароў, меская акруга — 251 599 жыхароў.

Сыктыўкар
лац. Syktyŭkar
рас. Сыктывкар
Сыктыўкар: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Адміністратыўнае дзяленьне
Сыктыўкар: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Адміністратыўнае дзяленьне Сыктыўкар: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Адміністратыўнае дзяленьне
Герб Сыктыўкару Сьцяг Сыктыўкару
Першыя згадкі: 1586
Былая назва: Вусьць-Сысольск (да 1930)
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Рэспубліка Комі
Кіраўнік: Іван Паздзееў[d]
Плошча: 152 км²
Вышыня: 172 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 235 006 чал. (2010)
шчыльнасьць: 1546,09 чал./км² (2010)
этнічны склад: расейцы — 58,4%, комі-зыране — 30,6%, іншыя — 5,3%
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 8212
Паштовыя індэксы: 167000, 167002, 167004, 167005, 167009, 167011, 167014, 167018, 167023, 167026, 167031
Нумарны знак: 11, 111
Геаграфічныя каардынаты: 61°40′0″ пн. ш. 50°49′0″ у. д. / 61.66667° пн. ш. 50.81667° у. д. / 61.66667; 50.81667 50°49′0″ у. д. / 61.66667° пн. ш. 50.81667° у. д. / 61.66667; 50.81667
Сыктыўкар на мапе Расеі
Сыктыўкар
Сыктыўкар
Сыктыўкар
Сыктыўкар: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Адміністратыўнае дзяленьне Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://Сыктывкар.рф/

Гісторыя

Гісторыя гораду пачынаецца з 1586 году, калі на гэтую дату прыпадаюць першыя зьвесткі аб існаваньні пагосту Вусьць-Сысала, які атрымаў сваю назву дзякуючы месцу ўпадзеньня Сыктыў ў Эжву (для расейскіх гарадоў увогуле характэрнае даданьне лексэмы Усть да назвы паселішчаў, якія знаходзяцца ў вусьці якой-небудзь ракі).

У 1780 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II сваім указам надала паселішчу мескі статус і перайменавала мястэчка ў Вусьць-Сысольск. На гэты час прыпадае ўзьнікненьне сучаснае назвы места: навакольнае комімоўнае насельніцтва ў сваім бытавым ужытку перакладала назву места літаральна па каранёх. Назва ракі Сыктыў на комі-зыранскай — Сыктыв, расейская лексэма Усть — дін (напрыклад, Вусьць-Цыльма = Чилимдін, Вусьць-Кулом = Кулöмдін). Такім чынам узьнікла комі-зыранская назва Сыктыўдзін. У 1930 годзе ў гонар 150-годзьдзя гораду горад атрымаў назву Сыктыўкар, што з комі-зыранскай перакладаецца як «горад Сыктыў», «горад на рацэ Сыктыў» (Сыктыв — Сыктыў, кар — горад).

З 1780 году тагачаснае сяло Вусьць-Сысольск ўваходзіла ў Вусьць-Сысольскі павет Валагодзкага намесьніцтва, у сувязі з гэтым сяло было пераўтворана ў паветавы цэнтар і стала горадам. 13 кастрычніка (паводле Грыгарыянскага календару) гэтага ж году быў зацьверджаны герб мястэчка, 27 студзеня (паводле Грыгарыянскага календару) — плян гораду. Згодна зь ім, мястэчка пашырылася за кошт навакольных паселішчаў.

З 1921 году Вусьць-Сысольск — сталіца Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў), з 1936 (ужо пад назвай Сыктыўкар) — Комі АССР. З 1992 году — сталіца рэспублікі Комі.

Агульныя зьвесткі

Сыктыўкар зьяўляецца культурным і адміністрацыйным цэнтрам рэспублікі Комі. У горадзе знаходзяцца ўсе ўстановы, што адказваюць за муніцыпальнае кіраваньне і палітычна-грамадзкае жыцьцё гораду і рэспублікі. У горадзе знаходзяцца Сыктыўкарскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Комі дзяржаўны пэдаґаґічны ўнівэрсытэт, філіі некаторых ўнівэрсытэтаў Санкт-Пецярбурґу.

Горад зьяўляецца эканамічным і прамысловым цэнтрам рэспублікі. У прыватнасьці, у ім знаходзіцца 40 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сыктыўкарская прамысловасьць прадстаўленая 10 сфэрамі вытворчасьці.

Гарадзкі транспарт гораду прадстаўлены аўтобусамі і прыватнымі перавозчыкамі. Паводле ґенэральнага пляну разьвіцьця гораду, у будучыні плянуецца адкрыцьцё тралейбусных лініяў, сыстэмы рэйкавых аўтобусаў, у мястэчку Сакалоўка будуецца новы аэрапорт.

Сыктыўкар — тупіковы пункт на чыгуначнай лініі Мікунь — Сыктыўкар. Паўночней за Мікунь чыгуначныя лініі цягнуцца да мяжы Комі з Архангельскай вобласьцю. Паводле праекту «Белкомур» плянуецца будаўніцтва чыгуначнае лініі Архангельск — Кіраў: канчатак лініі Мікунь — пасёлак Благоева (які зьяўляецца працягам лініі Сыктыўкар — Мікунь) плянуецца злучыць чыгуначным трактам з Архангельскам, у сваю чаргу ад Сыктыўкару плянуецца працяг чыгуначных шляхоў да Кіраву праз Комі-Пярмяцкую акругу і яе сталіцу Кудымкар. Такім чынам, чыгуначная лінія будзе працягнутая з абодвух бакоў.

Зараз чыгуначная сыстэма Сыктыўкару прадстаўляе зь сябе чыгуначны вакзал «Сыктыўкар», чыгуначную станцыю «Кайты», прамысловы чыгуначны вузел «Чоўю» і пасажырскую плятформу «Эжва».

Сыктыўкар зьяўляецца канцом фэдэральнае аўтамаґістралі Р-176 «Вятка». Маецца аўтавакзал, рэйсы зь якога ажыцьцяўляюцца ўва ўсе навакольныя населеныя пункты, а таксама ў Кіраў, Марый-Эл, Татарстан і г. д.

Адміністратыўнае дзяленьне

Сыктыўкар у сваёй структуры мае толькі адзін раён — Эжвінскі (знаходзіцца за 14 кілямэтраў ад асноўнае часткі гораду). Таксама горад мае 6 раёнаў, якія ня маюць якога-небудзь афіцыйнага статусу: Цэнтральны, Кастрычніцкі, Арбіта, Паўднёва-Заходні, Даўпон, Лесазавод. У межы мескае акругі ўваходзяць пасёлкі Верхні і Ніжні Чоў, Чоўю, Ценцюкова, Будаўнік, Парыж, Чырвоная Гара, Зарэчча, Чыт, Качпон, Кіруль, Дырнос, Кайты.

Сувязь і тэлебачаньне

У горадзе можна скарыстацца паслугамі расейскіх апэратараў мабільнае сувязі МТС, Tele2, МегаФон і БиЛайн. Паслугі фіксаванае тэлефоннае сувязі прадастаўляе ААТ «Ростелеком».

Жыхары Сыктыўкару маюць доступ да наступных тэлевізійных каналаў: Першы канал, НТВ, «Россия-1», Euronews, Пяты канал, ТНТ, СТС, «Рен ТВ», Disney, «Россия-2»

Крыніцы

Tags:

Сыктыўкар ГісторыяСыктыўкар Агульныя зьвесткіСыктыўкар Адміністратыўнае дзяленьнеСыктыўкар Сувязь і тэлебачаньнеСыктыўкар КрыніцыСыктыўкарКомі-зыранская моваРасейская ФэдэрацыяРасейская моваРэспубліка Комі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Ой у лузі червона калинаУладзімер ПракапцоўЧэрвеньЗіновій ПрыгодзічКраязнаўчая газетаІслам у ЭстонііMozilla FirefoxВікіпэдыяУ тумане (фільм, 1992)ПорнасайтГерэйкаБеларуская грэка-каталіцкая царкваРусіфікацыя БеларусіТураўМужчына зьверхуСяржук Сокалаў-ВоюшЮравічыПалешукіКарлес ПудждэмонПолымя (часопіс)Максім ТанкСусьветная арганізацыя здароўяСтарабеларуская мова.nuПётар МашэраўГедаСяржук ВітушкаПростыя сказыПрыдатак (мовазнаўства)Тудаўлянскія гаворкіУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьМарына ВасілеўскаяВіленская ратуша.neІсак НьютанАпостальскі сымбаль верыКанстытуцыйны суд СлаваччыныЧэская моваУсебеларускі народны сходУкраінаУладзімер ЗяленскіГімн БеларусіГрупавы сэксУльтрафіялетавае выпраменьваньнеSEATOЛюдміла РублеўскаяСэксуальныя цацкіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)МаёнтакШатанЭйтмінУкраінцыВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўАмонімРуслан КашулінскіБітва пры Чашніках (1567)БеларусьЛегкавы аўтамабільМядзьведзічыНавум ГальпяровічРэкі БеларусіГаянаСьпіс гарадоў БеларусіАнальны сэксЧарнобыльПагоня (песьня)Тадзіяна Кляшторная🡆 More