Станіслаў Сільвястровіч

Станісла́ў Сільвястро́віч (1833 — каля 1910) — памешчык, уладальнік маёнтка Гожа ў Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні.

Сябра Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, летам 1863 году — паўстанцкі начальнік Гарадзенскага ваяводзтва.

Станіслаў Сільвястровіч
Дата нараджэньня 1833
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1910
Месца сьмерці
Месца вучобы

Нарадзіўся ў 1833 годзе ў сям’і Сільвястровічаў, якія валодалі Гожай з 1787 году. Скончыў унівэрсытэт у Дэрптце (Тарту). Вярнуўшыся пасьля сьмерці бацькі ў Гожу, стаў уладальнікам маёнтка, значна аблегчыў павіннасьці сялянаў.

У 1861 годзе пазнаёміўся з удзельнікамі Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, у тым ліку і з Кастусём Каліноўскім. У першыя месяцы паўстаньня Гожа была цэнтрам паўстанцкай дзейнасьці ў ваколіцах Гародні. Сюдою перакідваліся дакумэнты і грошы з Каралеўства Польскага, якое знаходзілася за Нёманам. Пасьля выезду К. Каліноўскага ў Вільню стаў паўстанцкім начальнікам Гарадзенскага ваяводзтва, але ўжо ў ліпіне 1863 году быў арыштаваны разам з паўстанцкім сакратаром, сваім стрыечным братам Зыгмунтам Урублеўскім. Маўчаў больш за восем месяцаў і даў першыя паказаньні толькі пасьля сьмерці К. Каліноўскага.

У канцы 1864 г. быў высланы ў сыбірскія шахты на катаргу тэрмінам на восем год. Маёнтак Гожа быў канфіскаваны, жонка Сільвястровіча і двое ягоных сыноў — Фэлікс і Станіслаў — пакінутыя бяз сродкаў да існаваньня. У 1876 г. атрымаў дазвол перасяліцца ў гарадок Ядрын Казанскай губэрні. У 1878 г. атрымаў дазвол прыехаць на чатыры месяцы дадому, дзе ўпершыню за 15 гадоў пабачыў сваіх блізкіх — жонку і сыноў. Памёр каля 1910 г. у Стрэльчым(uk) на Валыні.

Літаратура

  • Вашкевіч Андрэй. Дарогаю 1863 года // Мінулае Гродзеншчыны. — Гродна: 2004. — В. Выпуск 10. — С. 31—36.

Tags:

Гарадзенскае ваяводзтваГарадзенская губэрняГарадзенскі паветГожаПаўстаньне 1863—1864 гадоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

WYSIWYGЗямля пад белымі крыламіЮрась ШамецькаАладкіЛюдміла СільноваBayraktar TB2Таварыства беларускай школы1919Усяслаў ЧарадзейІван ШамякінПростыя сказыПарнаграфія для жанчынКазімер ЯгайлавічДаброШкотыЧорны сьпіс ЭўразьвязуРыхлікУрыкаВольга ЧамаданаваПагоняСтолінПабуджальны сказКонрадСтаніслаў ВалодзькаЗлучаныя Штаты АмэрыкіСяляваQR-кодСтаніслаў ШушкевічМясцовы час (гурт)Мікола МаляўкаАнатоль ІвашчанкаЮлі ТаўбінАльгерд БахарэвічКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Яўгенія ЯнішчыцВасіль ІгнаценкаДзень ПерамогіМікіта КрыўцоўВалошкаПаэтВінцэсь МудроўНаваградакЛеанід ГалубовічТадзіяна КляшторнаяНіл ГілевічВалянцін АкудовічКунілінгусЖодзінАляксей МарачкінКрычаўскі палацНыркаУсебеларускі народны сходЯкасныя прыметнікіАрцём АрашонакВіктар МарціновічСакрат ЯновічАлесь СавіцкіАлесь РазанаўКурыцаУрад23 красавіка2022ТрыбадызмМарат КазейВейшнорыяДайльБанкаўскі рахунакМурза (страва)За Беларусь!ТаўканіцаПацеіМікола Мятліцкі🡆 More