Валынская Вобласьць

Валы́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Волинська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўночна-заходняй частцы Ўкраіны.

Плошча 20 143 км². Насельніцтва 1057,21 тыс. чал. (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Луцак.

Валынская вобласьць
Волинська область
Валынская Вобласьць
Герб
Валынская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць Украіны[d]
Адміністрацыйны цэнтар Луцак
Улучае 16 раёнаў
Найбуйнейшыя гарады Уладзімер-Валынскі, Ковель, Новавалынск
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939
Губэрнатар Рыгор Пуставіт
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,04 млн (2,22%, 24-е месца)
Шчыльнасьць 51,6 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 96,9%, расейцы — 2,4%, беларусы — 0,3%, палякі — 0,1%.
Плошча 20 143 км² (3,34%, 19-е месца)
Месцазнаходжаньне
Валынская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-07
Тэлефонны код +38 033
Паштовыя індэксы 43xxx, 44xxx, 45xxx
Інтэрнэт-дамэн lutsk.ua, lt.ua
Код аўтам. нумароў AC
Афіцыйны сайт
Валынская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмяшчаецца ў зоне ўкраінскага Палесься.

Мяжуе на захадзе з Польшчай, на поўначы — зь Беларусяй, на ўсходзе — з Ровенскай, на поўдні — зь Львоўскай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 187 км, з захаду на ўсход — 163 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Зіма мяккая, лета цёплае. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,5 °C, ліпеня 18,6 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 550—600 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду каля 200 дзён.

Рэльеф

Рэльеф пераважна раўнінны. Амаль тры чвэрці вобласьці разьмяшчаюцца ў межах Палескай нізіны, меншая, паўднёвая частка, займае паўночна-заходнюю частку Валынскага ўзвышша.

Глебы лесастэпавай частцы вобласьці ападзоленыя цёмна-шэрыя ды шэрыя, а таксама чарназёмы, у палескай частцы — дзярнова-падзолістыя й разнастайныя балотныя.

Водныя аб’екты

У паўночнай частцы вобласьці цячэ рака Прыпяць. Яе правыя прытокі Тур’я, Стаход, Стыр. На захадзе цячэ рака Буг. Азёры: Сьвіцязь, Пулямэцкае, Турскае, Арэхава, Белае і іншыя.

Гісторыя

У Іпацьеўскім летапісе пад 981 рокам адзначана, што зямля дулобаў-валыняк ўваходзіць у г. зв. Кіеўскую Русь. Князь Уладзімер Вялікі заклаў места каля старадаўняга гарадзішча Вэлынь і назваў яго Ўладзімерам.

У ХVІ ст. Валынь увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, пасьля Люблінскай уніі — Рэчы Паспалітай.

У канцы ХVІІІ ст. гэтыя землі былі далучаныя да Расейскай імпэрыі.

Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 року тэрыторыя сучаснай вобласьці ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі. Было ўтворанае Валынскае ваяводзтва з цэнтрам у Луцку.

4 сьнежня 1939 року была ўтвораная Валынская вобласьць у межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 4 адміністрацыйныя раёны: Ковельскі, Луцкі, Уладзімерскі і Камень-Кашырскі. Таксама ў вобласьці ёсьць 11 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 22 мястэчкі, 1054 вёскі.

Месты

Абласнога значэньня:

Раённага значэньня:

Мястэчкі

Вонкавыя спасылкі

Валынская Вобласьць  Валынская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Валынская Вобласьць Геаграфічныя зьвесткіВалынская Вобласьць ГісторыяВалынская Вобласьць Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелВалынская Вобласьць Вонкавыя спасылкіВалынская ВобласьцьЛуцакМестаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віцебская вобласьцьТыпаграфікаХуткасьць сьвятлаБундэсьлігаВялікабрытаніяПрыдатак (мовазнаўства)БеньЭнцыкляпэдыяДрама (аповесьць)ЧэлесСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДэйвід КэмэранУладэ ДзівацЛеа ЛексісКубаБеларуская вайсковая камісіяСтатусбанкКастрычнікПарнаграфія ў ЗШАЎБукельБойсэЗавушніцыКарыбутНовая эканамічная палітыкаСалігорскНародны АльбомЗянон Пазьняк.uzМэлятанінВольга КараткевічЖывіляЯзэп ЛёсікАндрэй ЛявончыкМарат МаркаўВожыкПрыслоўеЛеанід ТышкоБераАлесь СавіцкіВасілеўскаяЭкалёгіяДзед ТалашІдыліяЗаходняя БеларусьЭўропаІван МележМаёнтакАфарызм.auАлег СалтукСюзан ЧарныАрхімэдКаскадныя табліцы стыляўФранцішак СкарынаБеларусьАнтон ЛёсікЦмокДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяКляштарФінляндыяПадзелы Рэчы ПаспалітайМаксім ЛужанінЗвычайная вавёркаГабрэі15 красавікаЯскільМікола КупрэеўБеларуская Народная РэспублікаМалайская моваКазіно🡆 More