«Сон на кургане» — драматычны спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Віталём Баркоўскім у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску.
«Сон на кургане» | |
Жанр | драма |
---|---|
Паводле | паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» |
Рэжысэр | Віталь Баркоўскі |
Акторы | Пятро Ламан, Віктар Дашкевіч, Яўген Берасьнеў, Васіль Белязека |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа |
Гэтая роля для мяне вельмі дарагая. Рэжысэр Віталь Баркоўскі ставіў спектакль на Алеся Лабанка. Я ж увёўся ўжо пасьля яго заўчаснае сьмерці… Наш тэатар ехаў на гастролі ў Менск, і вельмі хацелі паказаць «Сон на кургане». Мне не давялося, зразумела, пагутарыць з Лабанком пра тое, што для яго было самым важным у гэтым вобразе. Адзначу, што ён добра ведаў практычна ўсю творчасьць Купалы, і гэта, безумоўна, не магло яму не дапамагчы. Вобраз паэта вельмі блізкі і мне самому. Яшчэ і таму, што я сам займаюся літаратурнай творчасьцю. У працы над вобразам Купалы я зыходзіў, ізноў-такі, з яго творчасьці. І падсумоўваючы зробленае паэтам, дадаткова пераконваўся, наколькі Купала сучасны — сёньня і заўсёды. Ягоная творчасьць навучае, найперш, таму, што прыйсьці да агульначалавечых каштоўнасьцяў можна толькі праз нацыянальнае. Любое мастацтва, як і жыцьцё, — гэта сыстэма каардынатаў, дзе па вэртыкалі — мінулае і будучае, а па гарызанталі — я і людзі вакол мяне. Ісьціна, як пры пабудове графіку, — на скрыжаваньні паказчыкаў па гэтых дзвюх восях… Янка Купала заўсёды выказваў нацыянальныя пачуцьці. І менавіта таму яго творчасьць стала агульным здабыткам. Ну а наш спэктакль… Я звычайна кажу так. Помнікі Янку Купалу ўсталяваныя ў Менску, Маскве і Нью-Ёрку. Чуў, што ў хуткім часе помнікі Песьняру зьявяцца ў Кіеве ды Варшаве. А ўжо колькі вуліцаў у яго гонар названа — не толькі, дарэчы, у нашых беларускіх гарадох, але й у шматлікіх расейскіх, украінскіх!.. Помнік жа Янку Купалу ў Віцебску — гэта спэктакль «Сон на кургане» нашага тэатру… | ||
— Выканаўца галоўнае ролі П. Ламан аб стварэньні і значэньні спэктаклю |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сон на кургане (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.