Сон На Кургане

«Сон на кургане» — драматычная паэма Янкі Купалы, завершаная 8 жніўня 1910 году ў Санкт-Пецярбургу.

Упершыню надрукаваная ў літаратурным альманаху «Маладая Беларусь» (сэрыя 1, сшытак 1) у 1912 годзе. Мае аўтарскае прысьвячэньне: «Памяці свайго бацькі і брата». Чарнавы аўтограф паэмы захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. Паэма стала новым па жанры творам у беларускай літаратуры, якая дагэтуль разьвівалася пераважна ў рэчышчы канкрэтнага, рэальна-прадметнага адлюстраваньня жыцьця. Паэма адметная сваім маштабным рамантычным мысьленьнем, умоўна—фантастычнымі вобразамі.

«Сон на кургане»
Сон На Кургане
Ілюстрацыя Ул.Сакалова
да паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» (1952)
Жанр: драматычная паэма
Аўтар: Янка Купала
Год напісаньня: 1910
Публікацыя: 1912
Электронная вэрсія

Апісаньне

Гісторыка-філязофская рамантычная паэма. Своеасаблівы працяг паэмы «Адвечная песьня», але шырэй за яе зьместам і са значна больш складанымі сымбалічна-алегарычнымі карцінамі, сюжэтна-кампазыцыйнай структурай. Разам з драматычнай паэмай «Адвечная песня» паэма «Сон на кургане» распачала самабытную мадэрнісцкую плынь у беларускай літаратуры.

Зьмест твора складаецца зь некалькіх асноўных тэматычных лініяў: роздум паэта пра лёс беларускага вызваленчага руху, пра шляхі народнай барацьбы; узаемаадносіны рэвалюцыйнага правадыра і народнай масы; імкненьне рэакцыйных сілаў настроіць народ супраць яго лепшых сыноў, рэвалюцыйных кіраўнікоў. На ўзроўні хрысьціянскіх архэтыпаў паэма — твор аб трагедыі страчанага і нязнойдзенага Раю. На ўзроўні нацыянальным яна сымбалізуе пошук беларусамі страчанай Бацькаўшчыны, трагічны разлад паміж духоўна абуджанай элітай і большасьцю народа, які страчвае нацыянальныя ідэалы ў імпэрскім рабстве. Паэма мае цікавыя сюжэтныя і кампазыцыйныя паралелі з «Боскай камэдыяй» Дантэ.

У паэме аўтар выкарыстоўвае некаторыя мастацкія прыёмы і формы, выпрацаваныя паэтамі-сымбалістамі. Паэма шчодра насычаная дэманічнымі, мітычнымі героямі (русалкамі, відмамі, зданямі), запазычанымі аўтарам з казак, народных алегорыяў, багатых ня толькі канкрэтна-адчувальнымі, але й умоўна-фантастычнымі вобразамі, якія нясуць шматзначную абагульняльную думку. Праз фантастыку і ўмоўнасьць аўтар дае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасьці інтэрпрэтацыю існага грамадзкага ладу як чагосьці неверагоднага, злавесна падманнага.

Цэнтральны герой паэмы — Сам — рамантычна настроены праўдашукальнік, заступнік народу. На працягу паэмы адбываецца яго пераўтварэньне зь летуценьніка, надламанай і расчараванай асобы, якая змагаецца толькі ў сьне, у лірніка-вяшчуна, які прагне зьяднаць раскіданае, запаліць сэрцы слухачоў імкненьнем да самаахвярнасьці ў барацьбе за народную праўду, за высокія ідэалы сацыяльнага і нацыянальнага вызваленьня. Антыпод Сама — Чорны — нібы Мэфістофэль новага часу, увасабляе сілы закляцьця, ахоўвае векавечны скарб, пад якім разумеецца свабода, не дапускаючы нават думкі, што чалавек можа стаць яго ўладальнікам. Апакаліптычныя матывы ў паэме пачынаюцца сутычкамі героя з антаганістам Чорным — увасабленьнем Д’ябла, сусьветнага зла ў вобразе сатаны, а ў маналёгах — у характэрным для Купалы вобразе чырвонай расы.

Структурна твор складаецца з чатырох абразоў. У першых двух абразах — «У пушчы» і «На замчышчы» — паэт, нібы стаўшы «па той бок жыцьця», назірае за намаганьнямі чалавека знайсьці шчасьце на зямлі. Праз выкарыстаньне фантастычных вобразаў аўтар наводзіць на думку, што чалавеку няма шчасьця ні ў асабістым, ні ў грамадзкім жыцьці, ні ў каханьні і ні ў працы. У матывах аб богапакінутасьці, сьмерці прадчуваецца апакаліптычная катастрофа краіны. У сымбалічным сьне герой шукае скарб — ключы да райскай гармоніі: ён у сьне пабываў у пекле, дзе золата пераліваецца агнём і кроўю, душы нябожчыкаў пакутуюць ад успамінаў пра зямныя нягоды, а відмы-касьцятрупы паўтараюць толькі адзін матыў: «Цемра тут закон і права!». Пошукі Самам (алюзія на лёс самога паэта) скарбаў на зруйнаваным замчышчы — гэта сымбалічны матыў агульналюдзкі (пошукі страчанага Раю) і нацыянальны (шуканьне страчаных скарбаў Бацькаўшчыны, яе былога «залатога веку»).

«А калі ж к нам рыцар важны
Прыплыве Дунаем з княжнай?
Нас падыме, заахвоціць,
К лепшай славе і рабоце?»

Я. Купала

З паэмы «Сон на кургане»

Трэці абраз «Пажарышча» мае скразную сюжэтную лінію: гарыць ня проста вёска, а вёска, якая справіла заручыны і чакае вясельля; на пажарышча прыходзіць уся вясельная дружына. Сам бяжыць ратаваць ахопленую пажарам вёску, але яго абвінаввчваюць у падпале і арыштоўваюць як злачынца. Аўтар выступае супраць патрыярхальна—сялянскай маралі, якая трымаецца на несупраціву прымусу і пасіўнасьці. Трагедыйнае гучаньне паэмы вызначаецца несупадзеньнем рамантычнага памкненьня героя да еднасьці з народам і відавочнымі прыкметамі адсутнасьці такой еднасьці, супярэчлівым разладам мары з жыцьцём. Карціна пажару — гэта разгорнутая мэтафара канца сьвету. Ва ўсялякім выпадку — Апакаліпсіс на лякальным узроўні.

У чацьвёртым абразе «У шынкоўні» вобраз лютай зімы, што заганяе людзей у шынок пагрэцца, перарастае ў канкрэтны вобраз пярэдадня новага выбуху народнай нянавісьці. Апакаліптычныя відмы і карціны ў новых варыянтах паўтараюцца і ў заключным акце драмы, але тут дамінуе заклік да сацыяльнага і духоўнага абнаўленьня ў песьнях Сама, які прыняў на сябе вобраз эвангельскага Лазара Беднага і адначасова беларускага вандроўнага лірніка. Іранічныя песьні Сама даводзяць, што выратаваньне Бацькаўшчыны не прыйдзе само па сабе, бяз нашых намаганьняў.

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На расейскую мову паэму пераклаў М.Браўн. Ілюстраваў паэму беларускі мастак Ул.Сакалоў. Драматычныя пастаноўкі паводле паэмы ажыцьцявілі менскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага (2002 г., рэжысэр — Б.Луцэнка) і віцебскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа (рэжысэр — В.Баркоўскі). У мастацтве лялек паэма знайшла сваё ўвасабленьне ў спэктаклі Гарадзенскага абласнога тэатру лялек «Паэма бяз словаў» (2002 г., рэжысэр — А.Жугжда). Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы «Сны аб Беларусі» (2007 г., рэжысэр — Ул.Савіцкі).

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Сон на кургане (драматычная паэма)» / Аўтар — І.Навуменка — C. 569—570.
  • Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970. — С.106—107, 167—173.
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С.150—160.
  • Навуменка І. Янка Купала. — Мн., 1980. — С.55—66.
  • Ярош М. Янка Купала і беларуская паэзія. — Мн., 1971. — С.76—79.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сон На Кургане АпісаньнеСон На Кургане Пераклады і мастацкія ўвасабленьніСон На Кургане КрыніцыСон На Кургане ЛітаратураСон На Кургане Вонкавыя спасылкіСон На КурганеБеларуская літаратураДзяржаўны літаратурны музэй Янкі КупалыСанкт-ПецярбургЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лізаньне похвыОндрэй ДудаСьвятлана АлексіевічХарэйSQLÆЗлучаныя Штаты АмэрыкіРасейска-ўкраінская вайна27 красавікаЯн СерадаСтанкевіцаБортніцтваДызайнНаркотыкЯкуб КоласНарвідЧэлесРэч ПаспалітаяАлесь АркушМікалай МірскіЗянон Пазьняк1467Парнаграфія ў сецівеБраўзэрАртур ВольскіЗафіраЛяхавіцкі замакГрудзіЗьмітрок БядуляАлесь ПісьмянкоўТыраспальЭякуляцыяДотык пісі рукоюСусьветнае павуціньнеКамаіРАУСГарбатаГрупавы сэксГісторыя МенскуАндрэй ФедарэнкаСэксуальныя пазыцыіЦмок30 красавікаПолымя (часопіс)Вольга ЧамаданаваІсьляндзкі коньМікола МаляўкаМіхал Клеафас АгінскіСымон БудныБеларуская моваСлавамір МрожакЯнка СіпакоўРэспубліка Сэрбская КраінаМаёнтакДаніла ЖульпаЖывапісЛетуваНямецкая моваКартагенЛеанід ДайнекаГомельБазыліка Сьвятога ЭгідыяБаранавіцкі раёнАнальны сэксАляксандар Мароз🡆 More