Саранск: места ў Мардовіі (Расея)

Саранск (па-расейску: Саранск; макш.

Саранск ошсь; эрз. Саран ош) — горад у Расеі, цэнтар рэспублікі Мардовіі, разьмешчаны на рацэ Інсар, якая належыць да басэйну Волгі. Знаходзіцца на адлегласьці 642 км на паўднёвы ўсход ад Масквы. Заснаваны ў 1641 годзе. У 1780 годзе Саранск атрымаў статус павятовага гораду. У 1781 годзе быў зацьверджаны ягоны герб.

Саранск
рас. Саранск
Саранск
Саранск: Гаспадарка, Гісторыя, Насельніцтва Саранск: Гаспадарка, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Саранску Сьцяг Саранску
Дата заснаваньня: 1641
Горад з: 1780
Мясцовая назва: макш. Саранск ошсь, эрз. Саран ош
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Мардовія
Кіраўнік: Пётар Тултаеў[d]
Плошча: 81,478 км²
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 314 789 чал.
шчыльнасьць: 3863,48 чал./км²
Тэлефонны код: +7 8342
Паштовы індэкс: 430xxx
АКАТУ: 89 401
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′0″ пн. ш. 45°11′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 45.18333° у. д. / 54.18333; 45.18333 45°11′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 45.18333° у. д. / 54.18333; 45.18333
Саранск на мапе Расеі
Саранск
Саранск
Саранск
Саранск: Гаспадарка, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.adm-saransk.ru/

Гаспадарка

На 2021 год аднымі з найбольшых прадпрыемстваў гораду былі электралямпавы завод «Лісма» і «Сарансккабэль».

Гісторыя

Саранск быў заснаваны ў 1641 годзе як крэпасьць на паўднёва-ўсходняй ускраіне Расейскага царства, на Атэмарскай засечнай рысе, якая была часткай вялікай умацаванай лініі, якая будавалася была з 1638 па 1653 гады і цягнулася ад Белгараду да Сымбірску. Крэпасьць разьмяшчалася на беразе ракі Інсару. Першымі жыхарамі крэпасьці былі казакі, стральцы і пушкары, якія пераехалі сюды з бліжэйшых гарадоў, а таксама насельніцтва навакольных вёсак, то бок расейцы, эрзя, машканы і татары.

У 1651 годзе Саранск стаў адміністрацыйным цэнтрам Саранскага павету. Практычна з гэтага ж часу ён стаў горадам, хоць афіцыйна статус гораду ён атрымаў толькі ў 1780 годзе. Увосень 1670 году яго захапіў адзін з атрадаў Сьцяпана Разіна пад правадырствам Міхаіла Харытонава, горад і павет на некаторы час сталі апорным пунктам, які забясьпечваў войскі Разіна харчаваньнем, фуражом і зброяй. У сьнежні таго ж году царскія войскі пасьля неаднаразовых спробаў штурму авалодалі горадам, і войскі Разіна былі вымушаныя пакінуць Саранск.

У 1708 годзе пасьля скасаваньня паветаў Саранск быў прыпісаны спачатку да Азоўскай губэрні, аднак ужо ў наступным годзе быў аднесены да Астраханскай. У 1719 годзе была праведзена рэформа, накіраваная на памяншэньне слаба кіраваных велізарных тэрыторыяў, то бок губэрні былі падзеленыя на правінцыі. Саранск увайшоў у склад Пензенскай правінцыі Казанскай губэрні.

У горадзе ў ліпені 1774 году ў горадзе знаходзіўся правадыр сялянскага паўстаньня Емяльян Пугачоў. У час знаходжаньня ў Саранску ён выдаў маніфэст аб дараваньні вольнасьці сялянам, загадаў выпусьціць з гарадской турмы арыштантаў зь ліку сялянаў, дваравых ды работных людзей, а таксама раздаў беднаму насельніцтву соль і збожжа з гарадзкіх сьвіранаў. У горадзе таксама праводзіліся пасяджэньні ваеннай калегіі паўстанцаў. Раніцай 30 ліпеня 1774 году войскі Пугачова пакінулі Саранск і накіраваліся ў бок Пензы. Празь дзень у Саранск уступіў атрад царскіх войскаў і захапілі горад. У 1796 годзе Саранск увайшоў у склад Пензенскай губэрні, а ў 1798 годзе аднесены да Сымбірскай губэрні. У верасьні 1801 году Саранск зноўку ўвайшоў у склад Пензенскай губэрні.

У пачатку XX стагодзьдзя ў Саранску, як і па ўсёй Расеі, актывізаваўся працоўны рух. У горадзе праходзілі стачкі і страйкі, узьнікалі нелегальныя рабочыя гурткі. У ліпені 1906 году адбылося паўстаньне, у якім удзельнічала каля 200 чалавек, яно было задушана паліцыяй. За савецкім часам была створана Мардоўская АССР, якая пасьля распаду СССР была пераўтворана ў рэспубліку Мардовія ў складзе Расеі. Саранск стаў цэнтрам гэтых утварэньняў.

Насельніцтва

Саранск на сёньняшні дзень зьяўляецца самым буйным горадам у Мардовіі. Ягонае насельніцтва складае 34,3% ад агульнай колькасьці па рэспубліцы паводле зьвестак перапісу за 2002 год. Этнічна расейцы фармуюць большасьць (каля 85%), а расейская мова пераважае над дзьвюма афіцыйнымі мардоўскімі мовамі. Як і ў многіх правінцыйных сталіцах у Расеі, насельніцтва Саранска зьменшылася пасьля распаду Савецкага Саюзу, у першую чаргу ў выніку эканамічнай міграцыі ў буйныя гарады.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Саранск ГаспадаркаСаранск ГісторыяСаранск НасельніцтваСаранск КрыніцыСаранск Вонкавыя спасылкіСаранскВолгаМакшанская моваМардовіяМаскваРасейская моваРасеяЭрзянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГорадняСтарадубскі паветНямігаЖаночае малакоКапрыўніцка-Крыжэвацкая жупаніяПадзелы Рэчы ПаспалітайВіртуальная супольнасьцьПрыродаАральны сэксСэксЗаграбская біржаПлошчаЭдынбургПалітыкаМядзьведзевыяБеларускі альфабэтКлеапатраСтарое места (Ерусалім)ЗбожжаКляса (праграмаваньне)ЭнэргаатамIP-адрасАньЯн ГляўбіцУладзімер КараткевічСкураПавецьПружаныДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Сьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаЗянон ПазьнякВіцебскАб’яднаныя Арабскія ЭміратыЛаскаценьСакрат ЯновічАрнольд ШварцэнэгерПохваМадэль OSIЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўВіцязь (прадпрыемства)КліматГедымінас КіркіласГердаСтарабеларуская моваБіткойнУправа КДБ па вайсковай контравыведцыЛіст да АбуховічаРадаўніцаГепардНаш край (1925)Тутэйшыя (п’еса)Зіновій ПрыгодзічПятрусь БроўкаБагоўкаБэйЕрусалімСьпіс беларускіх імёнаўТайва́ньНовая тантраРума🡆 More