Мардоўскія Мовы: моўная сям’я

Мардоўскія мовы — група роднасных моваў у складзе фіна-волскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і.

У сваім складзе зьмяшчае дзьве мовы — макшанскую ды эрзянскую. Разам з гэтым, адной з мардоўскіх моваў альбо блізкай да іх мовай магла быць вымерлая мяшчэрская мова.

мардоўская галіна
Народнасьць мардоўскія народы
Арэал Усходняя Эўропа
(эўрапейская частка Расеі)
Лінгвістычная клясыфікацыя фіна-волская група
Склад
Колькасьць носьбітаў 431 692 (2010 год)

Раней лічыліся адзінай мовай і пазначаліся праз гэта тэрмінам мардоўскія мовы. У цяперашнія часы мовы разглядаюцца як асобныя мовы, што ўтвараюць дробную моўную сям’ю. З прычыны адрозьненьняў у фаналёгіі, лексыцы ды граматыцы, эрзянская ды макшанская мова не зьяўляюцца ўзаемназразумелымі, таму для міжнацыянальнае камунікацыі між носьбітамі дзьвюх моваў выкарыстоўваецца расейская мова.

Разам з гэтым абедзьве мовы маюць асобныя ўласныя літаратурныя стандарты. Літаратурны стандарт эрзянскае мовы быў створаны ў 1922 годзе, макшанскай — у 1923.

Фаналёгія

Фаналягічныя адрозьненьні паміж абедзьвюма мовамі ўлучаюць у сябе:

  • У макшанскай мове захоўваецца адрозьненьне паміж гукамі /ɛ/, /e/, у той час як у эрзянскай мове яны зьліліся ў /e/.
  • У эрзянскай мове ў ненаціскных складох, як і ў шматлікіх іншых уральскіх мовах, рэалізаваная гармонія галосных шляхам выкарыстоўваньня [e] ў словах, што стаяць перад галоснай, і [o] ў словах, што стаяць за галоснаю. У макшанскай мове на гэтым месцы прысутнічае толькі [ə].
  • Эрзянскаму постальвэалярнаму афрыкатыўнаму /tʃ/ на пачатку слова адпавядае макшанскае фрыкатыўнае /ʃ/.
  • Поруч з глухімі зычнымі, плыўныя зычныя /r/, /rʲ/, /l/, /lʲ/ і паўгалосная зычная /j/ у макшанскай мове ператвараюцца ў [r̥], [r̥ʲ], [l̥], [l̥ʲ], [ȷ̊].

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Макшанская моваМяшчэрская моваУральскія мовыФіна-волскія мовыФіна-вугорскія мовыЭрзянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.ax93.plРоварРаман ПалянскіМайкрасофтYleМіндоўгПастава на каленяхІсус ХрыстосБеларусы19131909Энцыкляпэдыя1945.agЭкспрэсіянізмGTA IVКазяльцовыяСьпіс краінаў паводле іх найвышэйшых пунктаўНародны АльбомQR-кодДзеяслоўБеларускі клясычны правапіс1930ЦыганыГішпанская моваПолацакРэчыцаЗямля пад белымі крыламі.szЛеў СапегаМіхал ФедароўскіСяргей МіхалокВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.mw2013.lyЛаскаценьЛетува.uzІтальянская мова.mh1967Крыж Эўфрасіньні Полацкай.cg.kpПрэсьбітэрыянства.zrКузьма Чорны.lrЛютэранстваРусіфікацыя БеларусіМагілёўІван ШамякінВейшнорыя.py1927.bdРасеяТуваМарыя ДзямковічВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняВасіль БыкаўЯнаў.ltНокія (прадпрыемства).gi.sy.pgАўтамагістраль Кола.ghЗдароўеБраслаўскі раёнФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруБобінка.bjЯўгенія Янішчыц🡆 More