Прэзыдэнт Грузіі

Прэзыдэ́нт Гру́зіі — паводле Канстытуцыі Грузіі, кіраўнік дзяржавы і выканаўчай улады, Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, найвышэйшы прадстаўнік Грузіі пры зьнешніх стасунках; вызначае яе ўнутраную і зьнешнюю палітыку, забясьпечвае еднасьць і цэласнасьць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх астатніх органаў.

Абіраецца шляхам усенароднага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна і тая самая асоба можа быць абраная прэзыдэнтам толькі два тэрміны запар.

Мінуўшчына

6 траўня 1991 року, пасьля атрыманьня Грузіяй незалежнасьці ад СССР, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх прэзыдэнтам Грузіі абраны Зьвіяд Гамсахурдыя.

У сьнежні 1991 — студзені 1992 рокаў у краіне адбыўся вайсковы пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пост кіраўніка Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заняў пасаду кіраўніка Дзяржаўнай рады рэспублікі, пост прэзыдэнта заставаўся вакантным. Толькі 5 лістапада 1995 року прайшлі выбары, на якіх Шэварнадзэ быў абраны прэзыдэнтам, пераабраны 9 красавіка 2000 року. У выніку «рэвалюцыі ружаў» Шэварнадзэ быў вымушаны пакінуць свой пост.

4 студзеня 2004 року прэзыдэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасьля разгону масавых акцыяў пратэсту апазыцыі ў лістападзе 2007 року ён быў вымушаны скласьці зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта, абвясьціўшчы датэрміновыя выбары, якія адбыліся 5 студзеня 2008 року. На іх Саакашвілі ізноў быў абраны прэзыдэнтам.

Сьпіс прэзыдэнтаў Грузіі

Прэзыдэнт Фатаздымак Пачатак паўнамоцтваў Сканчэньне паўнамоцтваў Заўвагі
1 Зьвіяд Гамсахурдыя Прэзыдэнт Грузіі  14 красавіка 1991 6 студзеня 1992
2 Эдуард Шэварнадзэ Прэзыдэнт Грузіі  25 лістапада 1995 23 лістапада 2003 Фактычна кіраваў краінаю з 10 сакавіка 1992
Ніно Бурджанадзэ Прэзыдэнт Грузіі  23 лістапада 2003 25 студзеня 2004 Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта
3 Міхаіл Саакашвілі Прэзыдэнт Грузіі  25 студзеня 2004 25 лістапада 2007
Ніно Бурджанадзэ Прэзыдэнт Грузіі  25 лістапада 2007 20 студзеня 2008 Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта
Міхаіл Саакашвілі Прэзыдэнт Грузіі  20 студзеня 2008 17 лістапада 2013
4 Георгі Маргвелашвілі Прэзыдэнт Грузіі  17 лістапада 2013

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прэзыдэнт Грузіі МінуўшчынаПрэзыдэнт Грузіі Сьпіс прэзыдэнтаў ГрузііПрэзыдэнт Грузіі КрыніцыПрэзыдэнт Грузіі Вонкавыя спасылкіПрэзыдэнт ГрузііВыканаўчая ўладаГрузіяЗьнешняя палітыкаКанстытуцыя ГрузііКіраўнік дзяржавы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Максім ГарэцкіЮры БеленькіДабрыняБеларускі нацыянальны стройКарл МарксЛезьбіянстваПрацяглы будучы часПружаныЛітаратурныя жанрыДзейнікЯганэсбургЛязьбійская парнаграфіяЧэрвень.smБанкаўскі рахунакВіды сувязі словаўЭротыкаАнтонімыПюі-дэ-ДомКантмінСанта-КляўсПарнаграфія для жанчынСяброўстваФізычная падрыхтаванасьцьЯзафат КунцэвічЯнка БрыльРыхлікСельская гаспадаркаСураж (Польшча)Мікола Маляўка25 красавікаБазыліка Сьвятога ЭгідыяЁсіф СталінТаўканіцаВялікі выбухМарыя АнтуанэтаМікола ГусоўскіПятро Васючэнка1493Хацкель ДунецКонрадМіндоўг (імя)ПохваКастусь КаліноўскіПрымакі (п’еса)Ян ЧэрскіЛагойскЭякуляцыяІпаці ПацейПлоцевы актE (літара)Гісторыя ЎшачаўМікола МятліцкіРэжым ЛукашэнкіТожабеларусВостраў сьлёзЭтнічная тэрыторыя беларусаўНавум ГальпяровічВасіль ІгнаценкаАндрэй ДынькоЛітваВікіслоўнікІндустрыялізацыяВікіпэдыяНазоўны склонАрцём АрашонакЯнка КупалаМікіта КрыўцоўЖурНацыяналізмЮзэф МацкевічДзень Перамогі🡆 More