Архімандры́т Панцеляймо́н, у сьвеце Пётар Адамавіч Ніжнік (16 студзеня 1895, Рэчыца, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 13 студзеня 1984, Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША) — архімандрыт Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой.
Адзін з заснавальнікаў Сьвята-Траецкага манастыру(en) ў Джорданвілі (ЗША).
Панцеляймон (Ніжнік) | |
Імя пры нараджэньні | Пётар Адамавіч Ніжнік |
---|---|
Род дзейнасьці | архімандрыт Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой |
Дата нараджэньня | 16 студзеня 1895 |
Месца нараджэньня | Рэчыца, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 13 студзеня 1984 |
Месца сьмерці | Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША |
Месца пахаваньня |
Нарадзіўся 16 студзеня [ст. ст. 4 студзеня] 1895 року ў Рэчыцы Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер у Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці).
Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў зьехаць у Амэрыку на заробкі, і па прыезьдзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод ля Чыкага. Падзеі Першай сусьветнай вайны і прыход да ўлады ў Расеі бальшавікоў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртаньня на радзіму.
18 красавіка 1918 пайшоў у Ціханаўскі манастыр(ru). У 1920 прыняў манаства і рукапакладзены ў іерадыяканы, а 10 красавіка 1921 — у іераманахі. З мэтаю займець сродкі на адкрыцьцё ўласнага манастыру Панцеляймон уладкаваўся на працу на аэраплянны завод Сікорскага ў Стратфардзе.
Надзел для будучае будоўлі быў набыты ў 1928 року. Пабудова пачалася ў 1930 року з дабраславеньня архіяпіскапа Паўночна-Амэрыканскага Апалінарыя. Комплекс манастыра быў асьвечаны ў 1935 року пад тытулам Сьвятой Тройцы. Панцеляймон быў ягоным настаяцелем да 1946 року.
У 1950 ігумен Панцеляймон узьведзены ў сан архімандрыта.
У 1955 згаданы як трасьціст (чалец апякунскай рады) Усходне-Амэрыканскай і Джэрзэйсыцкай япархіі Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. У 1964 згаданы як трасьціст Усходне-Амэрыканскай і Нью-Ёрскай япархіі РПЦМ.
Памёр у 1984 року, пахаваны на могілках Сьвята-Траецкага манастыру.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Панцеляймон (Ніжнік), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.