Палітыка-Сацыяльны Лад Рэчы Паспалітай

Палітыка-сацыяльны лад Рэчы Паспалітай у 15691795 гадах характарызуецца як «шляхецкая рэспубліка». Шляхта (дваране) у гэтай краіне карысталася амаль што неабмежаванымі правамі (напрыклад, любы шляхцюк мог узьняць супраць караля «рокаш» (паўстаньне)).

Улада ў Рэчы Паспалітай

Заканадаўчую ўладу ў гаспадарстве меў двухпалатны Вальны Сойм (усеагульны), які складаўся з Сэнату (рады) й з дэпутацкай Пасольскай Ізбы.

Сэнат-рада быў вышэйшай палатай Сойму. Сюды ўваходзілі знатнейшыя элемэнты польскага шляхецтва, а собы з вышэйшымі пасадамі як цэнтральнымі, так і правінцыяльнымі. Лік сэнатараў даходзіў да 150 пэрсон. Гэтая цыфра магла павялічвацца й памяншацца. Клерыкальны кірунак улады адчуваецца адразу : першае месца ў сэнаце займае Гнезьнянскі арцыбіскуп, прымас каталіцкай царквы ў дзяржаве абодвух народаў. За ім сядзяць па парадку й чыну звычайныя біскупы, і толькі за імі ідуць сьвецкія сэнатары. У ранейшыя часы сэнат быў проста прыватнай радай пры каралі і толькі потым, з пашырэньнем праў шляхецтва, ён стаўся дзяржаўнай установай і ўвайшоў у склад Сойму як яго вышэйшая палатаЯк перажытак мілулага астаўся звычай і ў далейшыя часы, каб Сойм з Сэнату абіраў 28 чалавек у каралеўскую раду на 2 гады. Сэнатары-дарадчыкі караля дзяліліся на 4 групы, па 7 сэнатараў у кожнай. Асобная група сядзела ў каралеўскай радзе шэсьць месяцаў.

Ніжэйшай палатай Сойму была Пасольская Ізба. Сюды ўваходзілі дэпутаты — паслы аб шляхты асобных паветаў дзяржавы; таксама ўваходзілі паслы ад мяшчанства найбуйнейшых гарадоў. Пасольская Ізба зь цягам часу робіцца галоўнай часткай Сойму, адсоўваючы назад вышэйшую палату — Сэнат. Паслы ў Ізбу абіраліся шляхтаю на павятовых сойміках, якія зьбіраліся за шэсьць тыдняў да Вальнага Сойму. Выбарчая акруга ў гэтыя часы давала ад 1 да 8 паслоў, што было ў залежнасьці ад велічыні тэрыторыі. Пасьля таго, як адбываўся Вальны Сойм у цэнтры, паслы склікалі па паветах рэляцыйныя соймікі, на якіх яны апавядалі пра рашэньні сэсіі Вальнага Сойму і давалі справаздачу аб сваей дзейнасьці перад сваімі абірацілямі. Лік дэпутатаў Пасольскай Ізбы залежаў ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У ХVI — XVII стагодзьдзях ен даходзіў да 220 асобаў. Прадстаўніцтва ад мяшчанства ў пазьнейшыя часы мы ўжо ня бачым.

Вальны Сойм склікаецца каралём праз кожныя два гады. Два разы паседжаньні адбываюцца ў Варшаве і адзін раз у Гародні. Звычайна Сойм склікаецца «ўвосень пасьля дня сьвятога Мартына», калі ўжо скончаны пільнейшыя вяскова-гаспадарчыя работы. Гэта залежала ад таго, што сябры Сойму былі зямляўласьнікамі. Сойм доўжыўся звычайна шэсьць тыдняў. Пачынаееца Сойм, як і падабае ў клерыкальным гаспадарстве, урачыстым набажэнствам, пасьля якога йдзе абраньне маршалака Сойму. Калі Сойм адбываецца ў Польшчы, старшыней яго абіраецца паляк, калі ў Беларусі — беларус. Абраны старшыня абвяшчае пачатак працы Сойму. Найперш ад усяго, як и заўседы, ідзе праверка правільнасьці мандатаў паслоў, пасьля чаго Сэнат з Ізбою робяць злучаныя паседжаньні, на якіх урад дае адповедзь за сваю былую працу і ўносіць прапазыцыі наконт далейшага. Выслухаўшы гэтап, абодзьве палаты Сойму разыходзяцца й працуюць кожная асобна. За тыдзень да канца Сойму зноў пачынаецца супольная праца. Яны знаёмяць адзін аднаго з сваімі пастановамі.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Калі-югаДзень ЗямліШвэцыяБеларуская ВікіпэдыяІталіяСлоўнік НасовічаПростыя сказыЯва (імя)Язафат Кунцэвіч1891QR-кодМарыя АнтуанэтаЯўген КантылёўЮры БеленькіПрыназоўнікБумонтПятрусь БроўкаЯгмінЭйтмінФранцыск СкарынаАляксандар МарозБазыліка Сьвятога ЭгідыяКрумкачСаюз пісьменьнікаў БеларусіАлесь ПісьмянкоўВулька СіманавіцкаяГайлімінE (літара)Вясельная сукенкаГаянаКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)СуботнікіПаўлінка (п’еса)Старыя ДарогіЗлучнікДарога Р6 (Беларусь)ФранцыяАркадзь МаўзонЮры ГумянюкТэхналёгіяАляксей ДудараўБеларускае нацыянальнае адраджэньнеГеральдыкаФундацыя «Вікімэдыя»15 красавікаІнфляцыяHromadske.TVЯгайла (імя).neКоргіДвукосьсеПрыметнікЛявон БаразнаЮрась ШамецькаКарупцыяВасіль БыкаўMelbetСмаргонскі раёнПрацяглы будучы часДыялёгКойданаўАдлігаАляксандар ШыдлоўскіБеларусыАльтэрнатыўная парнаграфіяМаксім ТанкПацеіАнатоль Бутэвіч🡆 More