Оляфур Рагнар Грымсан: прэзыдэнт Ісьляндыі

О́ляфур Ра́гнар Гры́мсан (па-ісьляндзку: Ólafur Ragnar Grímsson, ˈouːlavʏr ˈraknar ˈkrimsɔn; нарадзіўся 14 траўня 1943 году) — пяты прэзыдэнт Ісьляндыі (1996—2016).

Назва гэтага артыкулу — ісьляндзкае імя. Апошняя частка — ня прозьвішча, а імя па бацьку; зьвяртацца да асобы, апісанай у гэтым артыкуле, слушна па імі Оляфур.
Оляфур Рагнар Грымсан
Оляфур Рагнар Грымсан: прэзыдэнт Ісьляндыі
5-ы прэзыдэнт Ісьляндыі
1 жніўня 1996 — 1 жніўня 2016
Прэм’ер-міністар:
  • Давід Одсан
  • Хальдар Аўсгрымсан
  • Гейр Хордэ
  • Ёхана Сігурдардорцір
  • Сігмундур Давід Гунляўгсан
Папярэднік: Вігдзіс Фінбагадоцір
Міністар фінансаў
28 верасьня 1988 — 30 красавіка 1991
Прэм’ер-міністар: Стэйнгрымур Хермансан
Папярэднік: Ён Бальдвін Ханібальсан
Наступнік: Фрыдрык Клемэнц Софусан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 траўня 1943 (80 гадоў)
Ісафіёрдур, Ісьляндыя
Партыя:
  • Народны зьвяз (да 1996)
  • незалежны (з 1996)
Сужэнец:
  • Гудрун Катрын Форбэргсдотыр (1974—1998)
  • Дорыт Мусаеф (з 2003)
Дзеці:
  • Гудрун
  • Свангільдур
Адукацыя: Манчэстэрскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
Оляфур Рагнар Грымсан: прэзыдэнт Ісьляндыі

Жыцьцяпіс

Оляфур нарадзіўся ў Ісафіёрдуры. У 1962—1970 вывучаў эканоміку і паліталёгію ў Манчэстэрскім унівэрсытэце. У 1970 атрымаў званьне доктара паліталёгіі, выкладаў ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі, з 1973 — прафэсар.

У 1978—1983 зьяўляўся дэпутатам Альтынгу ад левага Народнага зьвязу; у 1980—1983 узначальваў парлямэнцкую групу партыі. У 1983—1987 — старшыня выканкаму Народнага зьвязу, у 1987—1995 — лідар партыі. У 1988—1991 займаў пасаду міністра фінансаў. У 1991—1996 — дэпутат Альтынгу.

На прэзыдэнцкіх выбарах у 1996 року перамог з 41,4% галасоў. Пераабіраўся ў 2004 і 2012 роках, а ў 2000 і 2008 ня меў канкурэнтаў і проста працягнуў выконваць свае абавязкі.

Сям’я

У 1974 Оляфур Грымсан ажаніўся з Гудрун Катрын Форбэргсдотыр, зь якой мелі дзьвюх дачок-блізьнятак. Гудрун Катрын памерла ад лейкеміі ў 1998 року.

У другі раз Грымсан ажаніўся з ізраільцянкай Дорыт Мусаеф. Вясельная цырымонія адбылася 14 раўня 2003, у дзень ягонага 60-годзьдзя, у прэзыдэнцыі.

Крыніцы

Папярэднік
Свавар Гестсан
Кіраўнік Народнага зьвязу
1987—1995
Наступнік
Маргрэт Фрымансдотыр
Папярэднік
Ён Бальдвін Ханібальсан
Міністар фінансаў
1988—1991
Наступнік
Фрыдрык Софусан
Папярэднік
Вігдзіс Фінбагадоцір
Прэзыдэнт Ісьляндыі
1996—2016
Наступнік
Гудні Ёўганэсан

Tags:

Ісьляндзкая моваІсьляндыяМіжнародны фанэтычны альфабэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Антон Сокал-КутылоўскіКубізмІван АрашкевічТрыбадызмМіжнародная асацыяцыя беларусістаўПошта@Mail.ruБруліBet365Крывіч (часопіс)Гісторыя ВугоршчыныЯнка СіпакоўБДСМ.anБеларускі клясычны правапісАляксандар БрукнэрДотык пісі рукоюПарнаграфія ў БеларусіЧорная ночУрліхМісіс Даўтфайр1992МукачаваСупольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі ў Берасьці (1939)ІксвідэаБайкаРасейскі фашызмІван ЦерцельГердаАлаіза ПашкевічВэб-сайтДарога Р42 (Беларусь)Уладзімер МулявінВіктар ШніпПсыхалёгіяПетрыкаўскі раёнНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьМаркетынгЗлучаныя Штаты АмэрыкіВікіслоўнікЛідаМінэтБел-чырвона-белы сьцягЛюдміла ПайдушакаваСэксУладзімер ПуцінСтудзеньThe BeatlesЛявон БаршчэўскіПружаныБеларускае слова (1920)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБаер ЛевэркузэнАўстраліяТоні БлэрНатальля АрсеньневаГалюцынацыяКрасная ВёскаБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкі16 красавікаСяброўстваЛезьбіянства1919БабёрКлеапатраБусел белыЛітваАляксандар ЛукашэнкаНемежЗбан🡆 More