Унівэрсытэт Ісьляндыі (па-ісьляндзку: Háskóli Íslands) — заснаваны ў 1911 годзе.
Знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіка, на беразе возера Т’ёрнін. За першы год дзейнасьці былі залічаны 45 студэнтаў. На сёньняшні дзень навучаюцца каля 13 650 студэнтаў на 11 факультэтах. Зьяўляецца самым буйным унівэрсытэтам краіны. Архітэктар сучаснага будынку — Гуд’ёўн Самуэльсан.
Унівэрсытэт Ісьляндыі | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1911 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Утрэхцкая сетка[d], NORDUnet[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d], LUMI consortium[d], міжнародная супольнасьць Лябараторыяў GLAM[d], ORCID[d] і Coalition for Advancing Research Assessment[d] |
Вэб-сайт | hi.is (ісьл.) english.hi.is (анг.) |
У дадатак да асноўных факультэтаў існуе мноства навукова-дасьледчых інстытутаў пры ўнівэрсытэце. У іх працуюць каля 281 вучоных і адміністратараў. Рэктар — Крысьцін Інгольвсдоцір (Kristín Ingólfsdóttir).
Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы — Утрэхцкае сеціва.
Унівэрсытэт Ісландыі зьяўляецца дзяржаўным і фінансуецца зь бюджэту краіны. Установа не бярэ платы за навучаньне, акрамя невялікай платы за рэгістрацыю. Для пражываньня студэнтаў унівэрсытэт дазваляе ім працаваць няпоўны працоўны дзень альбо дае крэдыты на ільготных умовах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Унівэрсытэт Ісьляндыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.