Міхал Геранім Радзівіл

Міхал Геранім Радзівіл (10 кастрычніка 1744 — 28 сакавіка 1831) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат.

Мечнік вялікі літоўскі (1771—1775), кашталян (1775—1790) і апошні ваявода віленскі (1790—1795). Рыцар Мальтыйскага ордэну (з 1797).

Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл. А. Граф, 1785
Міхал Геранім Радзівіл. А. Граф, 1785
Міхал Геранім Радзівіл
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1744
Памёр 28 сакавіка 1831
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Марцін Мікалай Радзівіл
Марта з Трамбіцкіх
Жонка Алена з Пшазьдзецкіх
Дзеці Антоні Генрых і Міхал Гедэон
Дзейнасьць паэт

Валодаў вялізнымі абшарамі ў Польшчы (Нябораў, Крулікарня, Аркадыя, Орля і інш.), Украіне, Беларусі (Цімкавічы і інш.). Ардынат клецкі (з 1823). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1772), Сьвятога Станіслава (1773), Чорнага Арла, Чырвонага Арла і Сьвятога Губэрта.

Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», малодшы сын Марціна Мікалая, крайчага вялікага літоўскага, і Марты з Трамбіцкіх. Меў зводнага брата Юзэфа Мікалая, ваяводу троцкага.

Міхал Геранім Радзівіл 
Алена з Пшазьдзецкіх

Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную. Навучаўся ў Львове, Нясьвіжы.

У 1771 годзе атрымаў урад мечніка вялікага літоўскага. Абіраўся паслом ад Берасьцейскага ваяводзтва на сойм 1773 году. Далучыўся да соймавай дэлегацыі, створанай пад ціскам дыпляматаў Расеі, Прусіі і Аўстрыі каб зацьвердзіць першы падзел Рэчы Паспалітай. 18 верасьня браў удзел у падпісаньні дамовы аб падзеле Рэчы Паспалітай. У 1775 годзе атрымаў урад кашталяна троцкага. Быў сябрам Пастаяннай Рады ў 1780—1783 і 1793—1794 гадох, сябар Адукацыйнай камісіі з 1783 году (старшыня ў 1793 году). У 1790 годзе стаў ваяводам троцкім.

Міхал Геранім Радзівіл 
Анэля, дачка М. Радзівіла

У 1792 годзе далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі. У 1793 годзе на гарадзенскім сойме паставіў подпіс на дакумэнтах аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. У часе паўстаньня Т. Касьцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданьню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленьню рэкрутаў. Потым адышоў ад палітычнай дзейнасьці.

У 1774 годзе набыў палац у Небарове, дзе сабраў каштоўную калекцыю мэдалёў, бібліятэку (улучала прыватную бібліятэку Людовіка XVIII), карцінную галерэю, гравюры.

26 красавіка 1771 году ажаніўся з Аленай (1753—1821), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Антонія Тадэвуша Пшазьдецкага (1718—1772) і Кацярыны Агінскай. Алена Пшазьдзецкая атрымала вядомасьць сваім раманам з каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Людвік Мікалай (1773—1830), X ардынат на Клецку
  • Антоні Генрык (1775—1833), кампазытар-аматар, сьпявак, мэцэнат, XII ардынат на Нясьвіжы, заснавальнік бэрлінскай лініі Радзівілаў
  • Крыстына Магдалена (1776—1796)
  • Міхал Гедэон (1778—1850), брыгадны генэрал, сэнатар-кашталян і сэнатар-ваявода Каралеўства Польскага, галоўнакамандуючы польскай арміяй у 1831 годзе
  • Караль Лукаш
  • Андрэй Валенці (1780—1837 або 1838)
  • Анэля (1781—1808), жонка князя Канстантына Адама Чартарыйскага
  • Ружа Кацярына

Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў. Спачыў ў Небарове.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Міхал Геранім Радзівіл  Міхал Геранім Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Міхал Геранім Радзівіл БіяграфіяМіхал Геранім Радзівіл ГалерэяМіхал Геранім Радзівіл КрыніцыМіхал Геранім Радзівіл ЛітаратураМіхал Геранім Радзівіл Вонкавыя спасылкіМіхал Геранім Радзівіл10 кастрычніка1744183128 сакавікаВаявода віленскіВялікае Княства ЛітоўскаеКашталян віленскіМальтыйскі ордэнМечнік вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

30 красавікаРодны склонВалянцін АкудовічБалота1957.bdКляштарГіп-гопСьвята Трох КаралёўНарвэгія.srРака Сьвятога ЛаўрэнціяПрыметнікДзеяслоўГалоўная старонка.cvII тысячагодзьдзе да н. э.Райн.tmСяржук ВітушкаЛеанід БрэжнеўЗьвяз Пярсьцёнка.noКронас16 траўняАгнешка Рамашэўская-ГузыРэжым ЛукашэнкіЮры Попка.lyПартыя аматараў піваМапа10Rammstein (альбом).yu.laБісэксуальная парнаграфіяМаксім БагдановічТрапічны годАсфальтСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік1938BЖанчына з жанчынай.ac.hmМікіта КрыўцоўЖамойтыГерб Гомля.naЛюдовік ХІ2015АсклепіРасейцыФранцішак СкарынаЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Берасьце)Гомельская праўдаТрасьцянка (рака ў Менску)Сьпіс вялікіх князёў літоўскіхСэксОда салаўюКасаблянка1924Толькі не кажы нікому.ccКляса (праграмаваньне)Іншаплянэтнік (фільм)БэрлінСьпеў лёду і агню.buCreative Commons19291902Гісторыя ЭстонііКрысталь Бойд🡆 More