Міжнародны конкурс Міс Інтэркантынэнталь быў заснаваны ў 1971 годзе, калі выспа Аруба, якая адносіцца да нідэрляндзкіх валадарстваў, вырашыла прыняць і правесьці першы фінал міжнароднага жаночага конкурсу ў сябе на высьпе для прыцягненьня турыстаў са ўсяго сьвету. Пасьля гэтага дырэктара конкурсу і арганізацыйныя камітэты зь ювэлірнай дакладнасьцю спраектавалі конкурс зь яго правіламі і рэглямэнтам, што прывяло да велізарнага посьпеху на працягу апошніх 36 гадоў.
Пасьля Арубы конкурс праходзіў у самых розных частках сьвету. Летась ён адбыўся на Багамах, у пазамінулым у Кітаі, трохі раней у Нямеччыне.
З 1998 была таксама заснаваная мужчынская вэрсія конкурсу Містэр Інтэркантынэнталь.
Перамога ў конкурсе Міс Інтэркантынэнталь адкрывае перад мадэлямі ўсе шляхі для дасягненьня прафэсійнай кар’еры. Так, пераможца конкурсу 1993 году Вэрона Фэльдбуш стварыла адну з самых яркіх кар’ер у гісторыі нямецкага тэлебачаньня. Пазьней Вэрона была вядомая як жонка ўдзельніка групы Modern Talking Дытэра Болена і, на сёньняшні дзень, Вэрона адна з самых вядомых асобаў у Нямеччыне.
Пераможца 2001 году Ліхія Пэці вядомая ў нас па шматлікіх вэнэсуэльскіх сэрыялах («Куаіма»-2003, «Дзіўная Анастасія»-2004, «Расьпешчаная красуня»-2004, «Не нарадзіся прыгожай» («Ser Bonita no Basta»)-2005 і інш.).
Тытул «Міс Інтэркантынэнталь-2008» дастаўся 23-летняй Крысьціне Камарго з Калюмбіі
Карона пераможца пад назвай Oriental Holy Water каштуе 361 тысячу 446 даляраў ЗША. Яе стварэньне было натхнёнае плыньню вады як рэсурсу жыцьця, уяўлялай натуральную прыгажосьць і чысьціню жанчыны. Дызайн выкананы FUQI CHINA, афіцыйным ювэлірным фундатарам Міс Інтэркантынэнталь. Гэта самая дарагая карона з усіх міжнародных конкурсаў прыгажосьці.
Яна складаецца з 720 дыямэнтаў, сярод якіх самы буйны — 51/2 карата.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міс Інтэркантынэнталь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.