Аэрапорт Менск-1: колішні аэрапорт у Менску (Беларусь)

«Менск-1» — аэрапорт у паўднёвай частцы Менску.

Знаходзіцца за 4 км ад гістарычнага цэнтру гораду. Да 1984 году зьяўляўся асноўным аэрапортам Менску, але пасьля адкрыцьця міжнароднага аэрапорту Мінск-2 згубіў гэты статус.

Гісторыя

«Мінск-1» быў пабудаваны ў 1933 годзе, і тады ж зь яго выляцеў першы самалёт К-5. Увесну 1934 году тут прызямліліся тры самалёты По-2, што належалі Смаленскаму авіяпадразьдзяленьню спэцыяльнага прыстасаваньня Маскоўскага ўпраўленьня грамадзянскага паветранага флёту. Затым яны былі прыпісаныя да гэтага аэрапорту, што дало пачатак разьвіцьцю грамадзянскай авіяцыі ў Беларусі. У 1935 годзе былі адкрытыя першыя рэгулярныя рэйсы паміж Менскам і сямнаццацьцю раённымі цэнтрамі Беларусі, а ў 1936 годзе — першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Менскам і Масквой.

Будынак аэравакзалу быў пабудаваны ў 1957 годзе паводле праекту архітэктара Г. Заборскага і захаваўся да нашага часу. У 1976 годзе побач са старым будынкам было ўзьведзенае новае, дзе разьмяшчаліся касы й зала чаканьня. Захаваўся таксама будынак паваеннага аэрапорту, там цяпер знаходзіцца мэдчастка Менскага авіяатраду.

Аэрапорт атрымаў міжнародны статус у 1955 годзе і ўжо ў 1970-х абслугоўваў больш за мільён пасажыраў у год.

Характарыстыкі

Аэрапорт можа прыймаць наступныя тыпы самалётаў: Ту-134, Ан-12, Ан-24, Ан-26, Ан-72, Ан-74, Як-40, Як-42, а таксама ўсе тыпы гэлікоптэраў.

Ёсьць адна ўзьлётна-пасадачная паласа даўжынёй 2000 м. і шырынёй 60 м, якая можа абслугоўваць паветраныя судны максымальнай узьлётнай масы да 61 т.

На базе аэрапорту дзейнічае РУП «Менскі авіярамонтны завод» (былы авіяцыйны завод 407 цывільнай авіяцыі), які ажыцьцяўляе рамонт і пераабсталяваньне самалётаў Ту-134, Як-40, Як-42.

Цяперашні стан і пэрспэктывы

У траўні 2007 году было прынятае рашэньне аб закрыцьці аэрапорта «Мінск-1» і пераносе Менскага авіярамонтнага заводу да аэрапорту «Мінск-2». 29 кастрычніка 2012 году аэрапорт прыпыніў абслугоўваньне пасажырскіх рэйсаў.

На тэрыторыі ў 330 га, якая вызваліцца, плянуецца пабудова новага раёну «Менск-Сіці», які будзе ўключаць грамадзка-дзелавы цэнтар з 80-павярховай вежай у якасьці архітэктурнае дамінанты й жылы мікрараён на 38 тыс. чалавек. Будаўніцтва плянавалася пачаць у 2009 годзе, аднак інвэстары дагэтуль ня знойдзеныя. Будынак аэравакзалу, які існуе, будзе захаваны як помнік архітэктуры.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аэрапорт Менск-1: Гісторыя, Характарыстыкі, Цяперашні стан і пэрспэктывы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000265

Аэрапорт Менск-1: Гісторыя, Характарыстыкі, Цяперашні стан і пэрспэктывы  Менск-1 (аэрапорт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Аэрапорт Менск-1 ГісторыяАэрапорт Менск-1 ХарактарыстыкіАэрапорт Менск-1 Цяперашні стан і пэрспэктывыАэрапорт Менск-1 КрыніцыАэрапорт Менск-1 Вонкавыя спасылкіАэрапорт Менск-1АэрапортМенскНацыянальны аэрапорт Мінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андраш ШэфэрГоДрама (аповесьць)Юры Гумянюк1589Людміла СільноваКонрад.slЯганэсбургМіхась БашлакоўБаранавічыВікікрыніцыЛічэбнікАндрэй Федарэнка1923Гама (літара)Жорсткая парнаграфіяШвэцыяЯгайла (імя)25 красавікаПорнасайт2010-яМіндоўгСалігорскБаранавіцкі раёнАксана БязьлепкінаЛісьце каштанаўБеларусьІнфляцыяВулька СіманавіцкаяОйча нашГаянаПрыдатак (мовазнаўства)ГотаўтПётар МашэраўЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Кадзіла сармацкаеПесьня пра зубраУладзімер ДубоўкаНазоўнікTor BandВыказьнікСьцяг КанадыВіктар ШніпРасонскі раёнДайльЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Славамір АдамовічЛёнданВострая брамаMemento moriНіл ГілевічМаякВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)1919РыбыКрывічыБеларуская Народная РэспублікаТаўканіцаУсевалад ГарачкаПарнафільм у ФранцыіСямейства (біялёгія)КурыцаЛявон ВашкоЛюдміла РублеўскаяОрдэн ПагоніАчарэцінаУладзімер Караткевіч🡆 More